Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
claret
[ˈklærət]1.
n.
1) клярэ́т -у m. (чырво́нае віно́)
2) цёмна-чырво́ны, барво́вы ко́лер
2.
adj.
барво́вы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Баршчо́вы ’бурачковы (аб колеры)’ (Нас.). У ст.-бел. з XVII ст. (Нас. гіст., Булыка, Запазыч.). Ст.-укр. (з XVII ст.) барщевый, барщовый ’ярка-чырвоны’. Запазычанне з польск.barszczowy (ад barszcz, прасл.bъrščь, гл. боршч).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бардо́
(фр. bordeaux, ад Bordeaux = назва французскага горада)
1) гатунак чырвонага віна;
2) цёмна-чырвоны колер.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арсе́йль
(фр. orseille = лакмусавы лішайнік)
фіялетава-чырвоны фарбавальнік для тканін, здабыты ў выніку спецыяльнай апрацоўкі лішайніку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
руты́л
(лац. rutilus = жоўта-чырвоны)
мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў бурага або чырвонага колеру; руда тытану.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эрытраміцы́н
(ад гр. erythros = чырвоны + -міцын)
антыбіётык, які затрымлівае рост устойлівых да пеніцыліну форм узбуджальнікаў хвароб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАВЕ́ЖСКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ПАРК,
у Польшчы, ва ўсх.ч. Падляска-Белавежскіх нізін у Падляска-Мазурскім краі; частка ляснога масіву Белавежскай пушчы. Засн. ў 1947. Пл. 5317 га, у т. л. пад лесам 4904 га (92%). 89% пл. (4747 га) пад рэзерватам — зонай абсалютнай аховы. У флоры 632 віды сасудзістых раслін (у т. л. бяроза цёмная, мнаганожка звычайная, гайнік цёмна-чырвоны, пылкагалоўнік чырвоны, тайнік сэрцападобны, каменяломнік балотны), больш за 1000 відаў грыбоў, 250 лішайнікаў, 80 імхоў, водарасці. Сярод 11 тыс. відаў жывёл, што трапляюцца ў парку, тыповыя для гэтага рэгіёна прадстаўнікі млекакормячых, у т. л. ахоўныя зубр і бабёр, каля 200 птушак, 8,5 тыс. відаў насякомых, шматлікія паўзуны і земнаводныя. Ёсць музей прыроды, стараж. прысядзібны палацавы парк, дзе створаны закрыты рэзерват гадоўлі зуброў. Па рашэнні ЮНЕСКА з 1977 Белавежскі нацыянальны парк з’яўляецца біясферным (міжнародным) рэзерватам, уключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай культ. і прыроднай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бура́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да буракоў. Бурачны ліст. Бурачныя цыбуры.// Прыгатаваны з буракоў, з буракамі. Бурачны квас.
2. Лілова-чырвоны, колеру чырвоных буракоў, бурачковы. Промень на захадзе з чырвона-палаючага рабіўся бурачным.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перафарбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.
1. Набыць іншы колер.
2.перан.Разм. Крывадушна прыкінуцца прыхільнікам каго‑, чаго‑н. Сатырык бязлітасна зрываў маску дабрачыннасці з тых, хто імкнуўся прыстасавацца да нашага жыцця, перафарбавацца ў чырвоны колер.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)