Пахаце́нне ’жаданне’ (Нас.). У выніку кантамінацыі лексем похаць і хаценне (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́чкацца ’пэцкаць’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем пэцкацца і пячксір ’пячнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плыстма́ ’плазам’ (Бяльк.). У выніку кантамінацыі бел. плазма і бел. пластом.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́мцік ’кант’ (Ласт.). У выніку мены н > м ад рант (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ільслі́вы, ільслівасць (Др.-Падб., Гарэц.) у выніку метатэзы з ліслівы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасіла́йка ’пасялуха’ (круп., Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі выразу (хадзіць, лётаць) па сялу. Суфікс, як у гультайка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
назіра́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. назіраць.
2. Тое, што заўважана ў працэсе, у выніку вывучэння, разгляду чаго‑н., нагляданняў за кім‑, чым‑н. Навуковыя назіранні. □ Яна [дзяўчына] прасочыць рух аблок, У глебе змерае цяпло, Увечары і ўранні Запіша назіранні. Лужанін. І яшчэ адно назіранне зрабіў Сцёпка: хто мацней насядае, той свайго дабіваецца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антрапаге́нны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да чалавека, звязаны з дзейнасцю чалавека.
•••
Антрапагенны ландшафт — геаграфічны ландшафт, у фарміраванні якога адыграла ролю гаспадарчая дзейнасць чалавека.
Антрапагенны рэльеф — рэльеф, зменены або створаны дзейнасцю чалавека.
Антрапагенныя глебы — глебы, якія ўтварыліся ў выніку свядомай, мэтанакіраванай дзейнасці людзей (парніковыя глебы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірадыя́цыя, ‑і, ж.
1. Павелічэнне (у выніку аптычнага падману) намераў светлых прадметаў на чорным фоне і, наадварот, па мяншэнне памераў цёмных фігур той самай велічыні на светлым фоне.
2. Распаўсюджанне працэсу ўзбуджэння або тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме.
•••
Ірадыяцыя болю — распаўсюджанне болю за межамі пашкоджанага месца.
[Ад лац. irradiare — ззяць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каса́цыя, ‑і, ж.
1. Абскарджанне і перагляд вышэйшым судом судовых рашэнняў і прыгавораў, якія яшчэ не ўступілі ў сілу. Касацыя прысуду.
2. Разм. Заява аб пераглядзе рашэння суда. Падаць касацыю.
3. Прызнанне выбараў несапраўднымі і адмена іх у выніку парушэння канстытуцыі або выбарчага закона. Касацыя выбараў.
[Ад лац. cassatio — адмена, знішчэппе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)