(фр. individualisme, ад лац. individuus = непадзельны)
1) тып светапогляду, у аснове якога ляжыць супрацьпастаўленне асобы (індывідуума) грамадству;
2) імкненне да выражэння сваёй асобы, індывідуальнасці ў супрацьпастаўленні сябе калектыву; паводзіны, якія выражаюць такое імкненне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
арты́кул, ‑а, м.
1. Навуковы або публіцыстычны твор невялікага памеру ў зборніку, часопісе або газеце. Газетны, публіцыстычны артыкул.
2. Асобны раздзел, параграф у розных юрыдычных дакументах. Артыкул крымінальнага кодэкса. Артыкулы дысцыплінарнага статута.
3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс, які вызначае крыніцу даходаў або мэту расходаў. Расходны артыкул.
4. Разрад, від чаго‑н. Важны артыкул экспарту.
5.Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў. Артыкул тканіны.
[Ад лац. articulus — частка, раздзел.]
•••
Перадавы артыкул — рэдакцыйны артыкул, змешчаны на першым месцы ў газеце, часопісе, у якім асвятляюцца найважнейшыя надзённыя пытанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэмпера́мент, ‑у, М ‑нце, м.
1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып. Флегматычны тэмперамент. Халерычны тэмперамент.//зазначэннем. Тое, што вылучае людзей пэўнага занятку, прызвання. Акцёрскі тэмперамент. Паэтычны тэмперамент. □ Асабліва пачаў нарастаць публіцыстычны тэмперамент паэта [М. Багдановіча] ў 1914–1915 гадах.Лойка.
2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць. Палымяны тэмперамент [Ржэцкай] захапляў нас [студэнтаў].«Работніца і сялянка».
•••
З тэмпераментам — жыва, хутка, азартна (рабіць што‑н.).
[Ад лац. temperamentum — належныя суадносіны частак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЛЯ́ШТАР (ад лац. claustrum замак, закрытае месца),
каталіцкі манастыр. Належыць да пэўных ордэнаў манаскіх. На тэр. Беларусі адзінкавыя К. вядомы з сярэдзіны 13 ст., сістэматычнае будаўніцтва пачалося пасля хрышчэння Літвы (1387). Найб.стараж. К.: францысканцаў у Пінску (1396) і Ашмянах (1505), аўгусцінцаў у в. Быстрыца (цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.), Брэсце і Гродне (засн. Вітаўтам), бернардзінцаў у Вільні (1471), Гродне і Полацку (1498). У канцы 18 ст. на бел. землях ВКЛ (без Вільні) дзейнічалі больш за 160 мужчынскіх і жаночых К. Пры многіх К. працавалі невял. шпіталі, школы. Большасць К. закрыта ў сярэдзіне 19 ст. ў сувязі з абвінавачваннем у нелаяльнасці манахаў уладам.
Класічны тып К. выпрацаваны ордэнам бенедыкцінцаў. Гэта быў замкнёны ансамбль будынкаў або памяшканняў для жыцця манаскай суполкі. Цэнтрам ансамбля быў касцёл. Каля яго рабілі абкружаны крытай галерэяй (клуатрам) чатырохвугольны двор, сад. З усходу да клуатра прымыкала зала капітула, з захаду — келлі, або дарміторый. Насупраць касцёла будавалі трапезную залу (рэфекторый). Астатнія будынкі (дом абата, шпіталь, школа, гасп. пабудовы) размяшчаліся на тэрыторыі ў межах кляштарных муроў. Бенедыкцінскі тып К. быў запазычаны большасцю каталіцкіх ордэнаў і прыстасаваны адпаведна характару іх дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ме́гаран
(гр. megaron = вялікая зала)
тып старажытнагрэчаскага жылля ў выглядзе прамавугольнай пабудовы з порцікам у тарцы, за якім змяшчалася зала з ачагом пасярэдзіне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
амфімі́ксіс
(ад амфі- + -міксіс)
характэрны для большасці жывёл і раслін тып палавога працэсу, пры якім адбываецца зліццё ядраў мужчынскай і жаночай палавых клетак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гапластэ́ль
(ад гр. haploos = просты + stele = слуп)
самы просты тып будовы асявога цыліндра сцябла раслін, які сустракаецца ў выкапнёвых раслін і некаторых папарацепадобных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нематгельмі́нты
(н.-лац. nemathelminthes)
тыпскалецыдаў, які аб’ядноўвае класы гастратрыхаў, нематодаў, кінарынхаў, валаснёвых, калаўроткаў, акантацэфалаў пашыраны ў морах, прэсных вадаёмах, глебе; першаснаполасцевыя чэрві.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Дапну́ць ’дабрацца, дайсці, знайсці, дапасці’ (Сцяц.). Як здаецца, можна ставіць пытанне, ці не з’яўляецца гэта лексема запазычаннем з польск. мовы. Параўн. польск.dopiąć ’дабіцца, дайсці’, dopinać ’дабівацца, дасягаць’. Аб магчымасці запазычання сведчыць геаграфія пашырэння слова (зах. гаворкі бел. мовы), а таксама, як здаецца, не зусім звычайны для бел. мовы марфалагічны тып дзеяслова. Прамым запазычаннем з польск. з’яўляецца і бел.дапя́ць (БРС) ’дабіцца, дайсці, апынуцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казу́рка ’казяўка, букашка; вош’ (БРС; маладз., З жыцця). Аналагічныя структуры, якія адрозніваюцца значэннямі, ёсць і ў іншых мовах; суфіксацыя, па сутнасці, праславянская. Што датычыцца беларускіх лексем, тут неабходна, магчыма, разглядаць слова казурка ’божая кароўка’ асобна, падрабязней гл. казулька ў тым жа значэнні. Апрача таго, не зусім ясны тып утварэння: суфіксальная дэрывацыя (магчыма, двайная) або перанос з козура, вядомага ў розных значэннях, з памяншальнай суфіксацыяй.