архіпелаг на ПнУ Атлантычнага ак., аўтаномная частка Даніі. Пл. 1399 км². Нас. 45,3 тыс.чал. (20.00). Падзяляецца на 8 абласцей. Адм. ц. — Торсхаўн. Афіц. мовы — фарэрская і дацкая.
Прырода. Уключае 24 астравы вулканічнага паходжання, найб. — Стрэймай, Эстурай і Сувурай. Складзены пераважна з базальтаў і туфаў, якія ўтвараюць плато з завостранымі грабянямі. Выш. да 882 м. Шматлікія фіёрды. Карысныя выкапні: буры вугаль, торф, базальт. Клімат марскі з невял. розніцай паміж т-рамі летам і зімой. Характэрна ветранае дажджлівае надвор’е, туманы. Сярэдняя т-ра самага халоднага месяца — сак. 3 °C, самага цёплага — ліп. 10 °C. Ападкаў каля 1500 мм за год. Паўд. схілы плато і рачныя даліны ўкрыты травяністай расліннасцю, скалы — мохам і лішайнікам. Лясоў няма, трапляюцца карлікавая вярба, нізкарослы хвойнік, лугі, тарфянікі, верасоўнікі. Шмат птушак (больш за 200 відаў), птушыныя базары. Прыбярэжныя воды багатыя рыбай.
Насельніцтва. Каля 85% насельніцтва складаюць фарэрцы, астатнія — датчане і прадстаўнікі інш. народаў. Пануючая рэлігія — лютэранства. З 24 астравоў заселены 18. Сярэдняя шчыльн. 32,4 чал. на 1 км². Сярэднегадавы натуральны прырост 0,49%. Гарадоў (паселішчаў з насельніцтвам больш за 1 тыс.ж.) — 10 (у адм. ц. Торсхаўн 16,1 тыс.ж.).
Гаспадарка. Асн. галіна эканомікі — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка. У рыбалавецкім флоце 270 суднаў агульным водазмяшчэннем 54,5 тыс. бр.-рэг. т. Улоў рыбы ў 1999 склаў 345 тыс.т. 23 рыбаперапр. прадпрыемствы. Невял. прадпрыемствы лёгкай і харч. прам-сці. Суднаверфі. Здабыча бурага вугалю і торфу. Нар. промыслы (вязанне шарсцяных світэраў). Асн. галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля. Гадуюць авечак (68 тыс. галоў) і буйн. раг. жывёлу. Раслінаводства спецыялізуецца на вырошчванні кармавых культур для жывёлагадоўлі; невял. пасевы збожжавых. Традыц. птушкалоўства і збор яек на птушыных базарах захаваліся як спорт. Мясц. перавозкі аўтамаб. і марскім транспартам. З Даніяй астравы звязаны марскімі лініямі. Экспарт — рыба і морапрадукты (95%), імпарт — нафта і нафтапрадукты, прамысл. і харч. тавары. Гандл. сувязі з Даніяй, Нарвегіяй, Швецыяй і інш. Грашовая адзінка — дацкая крона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́СКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Размешчана ў цэнтр.ч. Украіны. Утворана 7.1.1954. Пл. 20,9 тыс.км². Нас. 1431 тыс.чал. (2001), гарадскога 52%. Цэнтр — г.Чаркасы. Найб. гарады: Умань, Смела, Канеў, Корсунь-Шаўчэнкаўскі.
Паверхня пераважна раўнінная. Большая ч. вобласці на правабярэжжы р.
Дняпро ў межах Прыдняпроўскага ўзв. (выш. да 266 м), левабярэжная частка — у межах Прыдняпроўскай нізіны (выш. 90—170 м). Карысныя выкапні: буры вугаль, торф, гаручыя сланцы, бентанітавыя гліны, граніты, гнейсы, пяскі; крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -5,9 °C, ліп. 19,5 °C. Ападкаў 450—520 мм за год. Гал. рака Дняпро з прытокамі Рось, Альшанка, Цясмін, Супой; Горны і Гнілы Цікач (бас.р.Паўд. Буг). У межах вобласці часткі Крамянчугскага і Канеўскага вадасховішчаў. Шмат азёр. Глебы — пераважна ападзоленыя і сярэднягумусныя чарназёмы, на ўзвышаных участках — шэрыя ападзоленыя, на Левабярэжжы — тыповыя чарназёмы. Пад лесам (хвоя, дуб, граб, клён, бяроза, ліпа) і лесапалосамі каля 7% тэр. Канеўскі запаведнік.
Гал. галіны прам-сці: харч. (цукр., мясная, малочная і масласыраробная, алейная, кансервавая, рыбная), камбікормавая, машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для харч., тэкст., хім. прам-сці, гандлю, жывёлагадоўлі, вежавыя краны, трактарныя прычэпы, металарэзныя станкі, радыёпрылады, медтэхніка), лёгкая (швейная, тэкст., трыкат., галантарэйная), хім. (штучнае валакно, мінер. ўгнаенні, рэактывы, пластмасы), дрэваапр., у т. л. мэблевая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Здабыча бурага вугалю, торфу. Вытв-сць электраэнергіі на Крамянчугскай і Канеўскай ГЭС, Чаркаскай ЦЭЦ. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых культур, цукр. буракоў і мяса-малочнай жывёлагадоўлі. Пад с.-г. ўгоддзямі 1460 тыс.га, пасяўная пл. 1232 тыс.га (2000). Пасевы збожжавых (пшаніца, кукуруза, жыта, зернебабовыя), тэхн. (цукр. буракі, сланечнік) і кармавых культур. Бульбаводства, агародніцтва. Садоўніцтва (яблыкі, грушы, абрыкосы, слівы, вішні, чарэшні). Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, птушак. Трусагадоўля. Пчалярства. Рыбаводства. Даўж. чыгунак 651 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём каля 6 тыс.км. Гал. чыгункі Кіеў—Днепрапятроўск, Масква—Адэса, Данецк—Львоў; аўтадарогі Кіеў—Умань—Адэса, Кіеў—Днепрапятроўск, Чаркасы—Мікалаеў. Суднаходства па Дняпры. Газаправод Урэнгой—Памары—Ужгарад і інш. Курорт Сасноўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сяка́ч1, секача, м.
1. Прылада, інструмент для раздрабнення, сячэння чаго‑н. Крыху счакаўшы, загрукаў сякач у карыце — гатавалася снеданне свінням.Колас.Лёдзя ачышчала мяса ад костак і потым драбіла яго секачом.Карпаў.Падбівае .. [цётка] нейкім секачом толькі што прытаптаны снег на тратуары.Мыслівец.
2.Спец. Механізм для разразання торфу на кускі.
сяка́ч2, секача, м.
1. Дарослы самец дзіка, марскога коціка. Тым часам старэйшыя парасяты робяцца падсвінкамі і, нарэшце, секачамі, але ўсё роўна пры бацьках застаюцца.В. Вольскі.Даніла забіў ударам дзіды матку, і тут стары сякач кінуўся на каня і зваліў яго разам з коннікам.Караткевіч.// Пра зуб дзіка. Дзе трушком, а дзе наўскач, Выскаліўшы зуб-сякач, Бег стары кабан надворны.Вітка.
2. Насякомае з пакрытым кароткімі валаскамі целам, якое жыве ў зямлі і з’яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРША́НСКІ РАЁН,
на ПдУ Віцебскай вобл. Беларусі. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,7 тыс.км. Нас. 44,8 тыс.чал. (1995), сярэдняя шчыльн. 26,4 чал./км², гарадскога 12%. Цэнтр — г.Орша; г. Барань, г.п. Арэхаўка і Копысь. 261 сельскі нас. пункт. 18 сельсаветаў: Браздзетчынскі, Веравайшанскі, Высокаўскі, Дубраўскі, Задроўеўскі, Зубаўскі, Клюкаўскі, Крапівенскі, Кудаеўскі, Ліпкаўскі, Малатынскі, Межаўскі, Панізоўскі, Першамайскі, Пішчалаўскі, Смалянскі, Стайкаўскі, Якаўлевіцкі.
Размешчаны ў межах Аршанскага ўзвышша і Аршанска-Магілёўскай раўніны. Паўночная ч. занята Лучоскай нізінай. Паверхня пераважна ўзгорыстая і платопадобная. Пераважаюць выш. 180—220 м, найвыш. пункт 237,5 м (на ПнЗ ад в. Стайкі). Карысныя выкапні: торф, даламіт, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, легкаплаўкія гліны. Сярэдняя т-растудз. -7,8 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 627 мм за год. Вегетацыйны перыяд 184 дні. Рэкі: Дняпро з прытокамі Аршыца і Адроў (справа), Крапівенка і Лешча (злева). Гушчыня натуральнай рачной сеткі 0,43 км/км². Азёры: Вял. Арэхаўскае, Дзевінскае, Перавалачна, Кузьміно, Карэсіна. Пад лясамі 23% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя і яловыя, трапляюцца бярозавыя, асінавыя і альховыя. Агульная пл. балотаў 4,2 тыс.га. Глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (67,7%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (23,3%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (3%), тарфяна-балотныя (3%), поймавыя (2,5%); паводле мех. складу — сугліністыя (84,9%), супясчаныя (11,4%), тарфяныя (3%), пясчаныя (0,7%).
Пад с.-г. ўгоддзямі 107 тыс.га, з іх асушаных 11,7 тыс.га. На 1.1.1995 у Аршанскім раёне 23 калгасы і 10 саўгасаў. Развіты льнаводства, малочна-мясная жывёлагадоўля, свінаводства і птушкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў (кафля, цэгла, жалезабетонныя вырабы), металаапрацоўцы (лёгкае машынабудаванне, станкабудаванне), лёгкай (тэкст., швейная), харч. прам-сці. БелДРЭС. Здабыча торфу. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі ад Оршы на Мінск, Магілёў, Крычаў, Віцебск, Лепель. Найб. значныя аўтадарогі Брэст—Масква і Магілёў—Віцебск. Магістральны газаправод Таржок—Мінск—Івацэвічы і нафтаправод на Наваполацк (адгалінаванне ад нафтаправода «Дружба»). У раёне Смалянскі саўгас-тэхнікум, Высокаўскае СПТУ, 26 сярэднеагульнаадук., 7 базавых, 11 пач. школ, 2 муз. школы, дзіцяча-юнацкая спарт. школа, 4 клубныя і 58 бібліятэчных устаноў, 6 бальніц, 28 фельч.-ак. пунктаў. Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі». Архітэктурныя помнікі ў в. Смаляны: касцёл дамініканцаў (18 ст.), руіны замка (17 ст.), Спаса-Праабражэнская і Аляксееўская цэрквы (18 ст.). Помнікі прыроды — Высокаўскі і Межаўскі паркі. Выдаецца «Аршанская газета».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПА́СЫ КАРЫ́СНЫХ ВЫ́КАПНЯЎ,
колькасць мінеральнай сыравіны ў нетрах Зямлі ці на яе паверхні, вызначаная геал. разведкай або ў працэсе распрацоўкі радовішчаў. Па кожнаму віду карысных выкапняў падлічваюцца асобна для радовішчаў, рудных палёў, раёнаў, басейнаў, краін, кантынентаў і Зямлі. На комплексных радовішчах падлічваюць запасы асноўнага карыснага выкапня і таго, які залягае разам з ім, а таксама спадарожныя кампаненты, прамысл. выкарыстанне якіх мэтазгодна. Вымяраюць у адзінках аб’ёму ці масы, падзяляюць на балансавыя, распрацоўка якіх эканамічна мэтазгодная, і пазабалансавыя. Паводле ступені вывучанасці З.к.в. адрозніваюць разведаныя, якія служаць асновай праектавання і буд-ва гарнарудных прадпрыемстваў; папярэдне ацэненыя, якія з’яўляюцца рэзервам радовішча, і прагнозныя (геалагічныя), якія паказваюць перспектывы выяўлення прамысл. запасаў і вызначаюць мэтазгоднасць арганізацыі геолагаразведачных і пошукавых работ.
На Беларусі (на 1.1.1996) выяўлена і разведана каля 5 тыс. радовішчаў мінер. сыравіны, якія змяшчаюць каля 30 розных відаў карысных выкапняў. Магчымыя для здабычы запасы нафты вызначаны ў 338,3 млн.т; прагнозныя запасы бурага вугалю ўсіх геал. узростаў (неагенавы, юрскі, каменнавугальны) — 1350,8 млн.т; запасы торфу — 5,7 млрд.т; з іх даступныя для распрацоўкі — 558 млн.т; прагнозныя запасы гаручых сланцаў — 11 млрд.т; запасы калійных солей — больш за 6,4 млрд.т; кухоннай солі — каля 22 млрд.т; сапрапеляў — больш за 3 млрд.т; даламітаў — 768 млн.т (па Рубаўскім радовішчы даламітаў). Агульныя прамысл. запасы сыравіны для вытв-сці цэменту (мел, даламіт) складаюць 940,9 млн.т; вапны (мел) — 136,9 млн.т, буд. і абліцовачнага каменю — 588,1 млн.м³, кварцавых шкловых пяскоў — 15,2 млн.т, буд. і сілікатных пяскоў — 434,6 млн.м³, фармовачных пяскоў — 43 млн.т, пясчана-жвіровых матэрыялаў — 688,2 млн.м³, глін для вырабу цэглы — 251,6 млн.м³, тугаплаўкіх глін — 53,2 млн.м³, гліністай сыравіны для вытв-сці аглапарыту і керамзіту — 81,3 млн.м³. Прагнозныя запасы жал. руд Аколаўскага радовішча ацэньваюцца па ўдакладненых звестках у 500 млн.т, Навасёлкаўскага — 76,3 млн.т. Па стану на 1.1.1993 запасы фасфарытаў Сожскага басейна складаюць 30 млн.т, Прыпяцкага басейна — 52,9 млн.т. Прагнозныя запасы гіпсу складаюць 1026,9 млн.т, кааліну — 26,9 млн.т, пірафіліту — 4500 млн.м³, цэалітазмяшчальных трэпелаў — 214,4 млн.т (радовішчы Дружба і Стальное). Запасы глаўканітавых пяскоў у раёне г. Лоеў ацэньваюцца ў 15—18 млн.т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РАЎСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Размешчана на Уеўрап.ч. Расійскай Федэрацыі. Утворана 7.12.1934 як край, з 5.12.1936 вобласць. Пл. 120,8 тыс.км². Нас. 1623 тыс.чал. (1997), гарадскога 70%. Цэнтр — г.Кіраў. Найб. гарады: Кірава-Чапецк, Вяцкія Паляны, Слабадской, Кацельніч, Амутнінск, Яранск.
Прырода. Паверхня — уваліста-хвалістая раўніна, нахіленая з Пн на Пд. Цэнтр. частку займае ўзвышша Вяцкі Увал (выш. да 284 м), парэзаны рачнымі далінамі і ярамі. На ПнПаўн. Увалы (выш. да 214 м), на ПнУ Верхнякамскае ўзв. (выш. да 337 м). Карысныя выкапні: жал. руда, фасфарыты, торф, гаручыя сланцы, буд. матэрыялы. Мінер. крыніцы, ілавыя і тарфяныя гразі. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -15 °C, ліп. 17—19 °C. Колькасць ападкаў павялічваецца з Пд на Пн ад 400 мм да 600 мм. Рэкі належаць пераважна да бас.р. Волга. Гал.р. Вятка з прытокамі Кобра, Летка, Вялікая, Малома, Піжма (правыя); Чапца, Кільмезь (левыя); на ПнУ вярхоўі р. Кама, на З — р. Вятлуга. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-карбанатныя, шэрыя лясныя, па далінах рэк — поймавыя, на забалочаных нізінах — балотныя. Пад лесам каля 60%.
На Пн пашыраны хвойныя лясы, на Пд хвойна-шыракалістыя.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці: машынабуд. і металаапр. (дрэваапр. станкі, падымальна-трансп. абсталяванне, кабель, пральныя і кухонныя машыны, судны, прылады і інструменты), хім. (вытв-сцьаўтамаб. шын і фосфарнай мукі), лясная і дрэваапр., электраэнергетыка, харч., лёгкая, буд. матэрыялаў.
Ёсць прадпрыемствы чорнай і каляровай металургіі. Вылучаецца лясная і дрэваапр.прам-сць (лесанарыхтоўкі, лесапілаванне, вытв-сць фанеры, мэблі, запалак). Вытв-сць электраэнергіі пераважна на ЦЭЦ. Развіта лёгкая прам-сць, асабліва гарбарна-абутковая, вытв-сць скураных і футравых вырабаў, ільняных тканін. У харч. прам-сці найб. развіты масласыраробная, мясная, хлебабулачная. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Здабыча торфу і фасфарытаў. Нар. промыслы: гліняная дымкаўская цацка, драўляны посуд, матрошка, карункапляценне. Пад. с.-г. ўгоддзямі 3400 тыс.га, у т. л. пад ворывам 2560 тыс. Пасевы збожжавых (жыта, авёс, ячмень, пшаніца). Вырошчваюць лён-даўгунец, бульбу, агародніну, кармавыя культуры. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, коз. Птушкагадоўля. Даўж. чыгунак 1,1 тыс.км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 10,5 тыс.км (1997). Асн. чыгункі Кіраў—Екацярынбург, Кіраў—Котлас, Кіраў—Ніжні Ноўгарад, аўтадарогі Кіраў—Сыктыўкар, Кіраў—Уржум, Кіраў—Йашкар-Ала. Суднаходства па р. Вятка і некаторых яе прытоках. Бальнеагразевы курорт Ніжняіўкіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́жар
1. Незарослая, глыбокая, ніколі не замярзаючая, ілістая яма на балоце або ў лесе (Палессе Талст., Слуцк.Сержп. 1926, 155).
2. Месца, дзе калісьці выгарала балота, трава, лес; яма з вадой на месцы выгаралага торфу (Палессе Талст.). Тое ж выжара (БРС), выжа́ры (Ваўк.Сцяшк.).
3. Багністае балота (Лельч.ДАБМ, 993).
4. Малая яма, запоўненая вадой (Палессе Талст.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
АРХА́НГЕЛЬСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
у складзе Расіі. Утворана 23.9.1937. Пл. 587,4 тыс.км². Насельніцтва 1547,4 тыс.чал. (1994), гар. 76%. Цэнтр — г.Архангельск. Уключае Ненецкую аўтаномную акругу і астравы Паўн. Ледавітага ак. (Калгуеў, Вайгач, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Салавецкія і інш.). Найб. гарады: Котлас, Северадзвінск, Навадзвінск, Анега.
Прырода. Размешчана на ПнУсх.-Еўрапейскай раўніны. У паўн.-зах. частцы тэр. цягнецца горны краж Ветраны Пояс (выш. да 344 м), на ПнУ — Ціманскі краж (выш. да 303 м), Канін Камень (да 242 м) і хр. Пай-Хой (выш. да 467 м). Цэнтральная ч. парэзана далінамі рэк, асобныя платопадобныя ўчасткі выш. 150—270 м (Каношскае і Няндомскае ўзвышшы, Беламорска-Кулойскае плато і інш.). На У ад Ціманскага кража — вялізная забалочаная Пячорская нізіна б.ч. якой занята Вяліказямельскай і Малазямельскай тундрамі з шэрагам марэнных градаў выш. да 250—275 м. Карысныя выкапні: медзь, баксіты, алмазы, свінцова-цынкавыя руды, вапнякі, даламіты, гліны, кварцавыя пяскі, нафта, прыродны газ, вял. запасы торфу. Клімат на Пн субарктычны, на Пд умерана кантынентальны. Сярэднія т-ры студз. ад -12 да -18 °C, ліп. ад 8 да 16 °C. Ападкаў 300—500 мм за год. На Пн шматгадовая мерзлата. Гал. рэкі: Паўн. Дзвіна (з прытокамі Вычэгда, Пінега і Вага), Пячора, Анега, Мязень. Густая сетка азёраў (каля 2,5 тыс.), найб. Лана, Кенвозера, Кожвозера. Рэзка выяўлена шыротная занальнасць глебава-расліннага покрыва. На ПнУ зона тундры (арктычная, мохава-лішайнікавая і хмызняковая) на тундрава-глеевых і тундрава-балотных глебах. Зона лесатундры занята рэдкалессем на тарфяна-глеевых і слабападзолістых глебах. Лясы займаюць ½ тэр. Архангельскай вобласці, пераважае тайга з елкі і хвоі, на У трапляюцца піхта і лістоўніца. У Архангельскай вобласці Пінежскі запаведнік.
Гаспадарка. Архангельская вобласць — буйны раён лесанарыхтоўкі, лесапілавання, лесаэкспарту, цэлюлозна-папяровай вытв-сці. Развіты машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, дарожныя машыны, абсталяванне для лясной прам-сці), лёгкая, харч.прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Гал. галіны сельскай гаспадаркі — малочная жывёлагадоўля (высокапрадукцыйная халмагорская буйн. раг. жывёла). На Пн — аленегадоўля, зверагадоўля, пушны і марскі промысел. Пасевы жыта, бульбы, агародніны. Марскі і рачны транспарт (водная трансп. сістэма — Паўн. Дзвіна з прытокамі), суднаходныя таксама Вычагда, Пячора, Мязень. Парты: Архангельск, Анега, Мязень, Нар’ян-Мар. Чыг. лініі Волагда-Архангельск, Канаш—Котлас—Мікуль. Касмадром Плясецк. Цэнтры нар. промыслаў: Каргапаль, Сольвычагодск, Халмагоры. Курорты: Сольвычагодск, Саланіха, Беламор’е і інш. На Салавецкіх а-вах гіст.-арх. і прыродны музей-запаведнік з Салавецкім манастыром.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАРА́ЛЬНЫЯ АДКЛА́ДЫ,
адклады прыліўна-адліўнай зоны мора або акіяна (літаралі). Прадстаўлены сучаснымі асадкамі і асадкавымі горнымі пародамі, якія складзены з абломкавых (валуны, галька, друз, жвір, жарства, кангламераты, галечнікі, пяскі, пясчанікі), карбанатных (біягенныя, пелетавыя, аалітавыя, страматалітавыя, мікразярністыя вапнякі) і карбанатна-абломкавых намнажэнняў, а таксама з арган. рэшткаў. Для ўчасткаў літаралі, якія адкрыты акіянскім хвалям, характэрны буйна- і сярэднеабломкавыя асадкі (вял. колькасць валуноў, галечнікі, пяскі); дзе бераг абрывісты і размываецца, з прадуктаў яго разбурэння на дне фарміруюцца брэкчыі і абвальныя намнажэнні; дзе адсутнічае моцнае хваляванне, адкладваюцца пераважна тонказярністыя асадкі алеўрытавыя і гліністыя (напр., у бухтах і залівах далёкаўсходніх і паўн. мораў).
На ўчастках літаралі — ватах адклады прадстаўлены дробназярністымі пяскамі, алеўрытамі і глінамі, якія пераслойваюцца (слаістасць няправільная, лінзападобная). На найб. аддаленай ад мора ч. літаралі фарміруецца паласа салёных азёр (маршаў), у якіх тонкія глеістыя асадкі чаргуюцца з праслоямі торфу і глебамі. У межах трапічных і субтрапічных гумідных зон Л.а. прадстаўлены карбанатнымі асадкамі (пародамі); тут трапляюцца карбанатныя камячкі (пелеты), ааліты, абломкі ракавінак, карбанатныя брэкчыі і кангламераты, абломкі кальцыту пясчанай размернасці і мікразярністыя асадкі (мікрыты). У Л.а. часта трапляюцца водарасцевыя страматаліты (напр., хвалістыя шкарлупіны, калоніі) і водарасцевыя лямцы з тонкай слаістасцю (пераважна сіне-зялёныя водарасці). Найб. характэрныя прыкметы карбанатных адкладаў літаральнай зоны — наяўнасць трэшчын усыхання і порыстых сістэм няправільнай формы, паралельных напластаванню; тэкстуры «птушынага вока», калі ў аднароднай мікразярністай масе вылучаюцца асобныя буйныя крышталі кальцыту. Стараж. Л.а. фарміраваліся пры перамяшчэнні берагавых ліній. У час марскіх трансгрэсій Л.а. захоўваліся пад інш. тыпамі марскіх і акіянічных адкладаў. Добра захоўваюцца ў разрэзах і залягаюць на рэзка размытай паверхні больш стараж. парод рознага паходжання. Л.а. багатыя карыснымі выкапнямі. Для зон асабліва актыўнага хвалявання характэрны россыпы цяжкіх мінералаў (рутыл, гранат, ільменіт, касітэрыт і інш.). У адкладах адносна спакойных участкаў трапляюцца рудныя радовішчы алюмінію і жалеза. Кангламератавыя і некаторыя з аалітавых жалезных руд мелавога ўзросту (напр., у гарах Гарц) і неагенавыя жалезныя руды (напр., на п-ве Керч) з’яўляюцца асадкамі літаральнай зоны. Літаральныя галечнікі і кангламераты, пяскі і пясчанікі, біягенныя вапнякі выкарыстоўваюцца як буд. матэрыял і часта змяшчаюць радовішчы нафты (напр., у Паўночным м., на Аравійскім п-ве).
На Беларусі Л.а. (страматалітавыя, пелетавыя, біягенныя вапнякі, карбанатныя брэкчыі і кангламераты) з трэшчынамі ўсыхання і інш. прыкметамі сустракаюцца ў палеазойскіх адкладах Прыпяцкага прагіну.
Літ.:
Селли Р.Ч. Древние обстановки осадконакопления: Пер. с англ.М., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эстака́да1, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Спец. Збудаванне маставога тыпу для падняцця шляхоў зносін над паверхняй зямлі, над вадой, якое дазваляе праезд або праход пад ім, а таксама для пракладвання інжынерных камунікацый, забеспячэння пагрузачных ці разгрузачных работ. Доўга думалі, як паскорыць пагрузку торфу, і нарэшце дадумаліся: зрабілі эстакаду — насціл, адзін канец якога абапіраецца на зямлю, другі — падымаецца метры на тры на моцных рыштаваннях.Дуброўскі.[Дырэктар] радаваўся новай камбінатаўскай чыгунцы, а вочы ўжо глядзелі ў бок эстакады, дзе пад пагрузкаю стаялі першыя вагоны.Карамазаў.Над зямлёй у розных кірунках ішлі эстакады — высокія жалезабетонныя падпоры, на якіх цягнуліся трубы.Хадкевіч.І вось завод з яго карпусамі — галоўным, вапнавым, механічным, са складалі гатовай прадукцыі — высокімі круглымі цыстэрнамі, да якіх па эстакадах праз увесь двор ад галоўнага корпуса цягнуцца металічныя трубаправоды.Скрыган.// Абарончая падводная загарода з паль на рэках і марскіх праходах.
[Фр. estacade.]
эстака́да2, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Прамы перпендыкулярны ўдар рапірай, шпагай, эспадронам пры фехтаванні.
[Фр. estacade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)