Нястрымны ў праяўленні якіх‑н. пачуццяў. Успомнілася акушэрка, што ўляцела тады ноччу ў хату, як утрапёная. Як яна ўвіхалася ля Анэты, старалася, бегала.Пташнікаў.// Які выражае ўтрапенне. — Кругом агонь! — адказалі.. [Максіму Астаповічу] сотні ўтрапёных галасоў.Чорны.Усе глядзелі на.. [Галезнікаў] утрапёнымі позіркамі.Сабаленка.// Раз’юшаны; ашалелы. Кідалася [Марфа], як утрапёная, лаялася на чым свет стаіць.Сіняўскі.Аксіння, як утрапёная, дабегшы да рэчкі, кінулася за дачкою.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанабэ́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Разм. Трымацца з фанабэрыяй; задавацца. — Ды ты ж [Віктар] сам вінаваты, — агрызнуўся Мірон. — Перад кім было фанабэрыцца, што спрытна спраўляешся з гэтай праклятай душагубкай?Маўр.— Хопіць вам, — умяшалася маці Рыгоркі. — Ты, сынок, не пярэч бацьку. Калі голад за спінай стаіць, фанабэрыцца няма чаго.Курто.[Высеўка] ж, як вып’е чарку ў суседзяў на радзінах ці на вяселлі чужым, таксама фанабэрыцца: — Пражыву!Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цюк1, ‑а, м.
Вялікі звязаны пакунак тавару; вялікая звязка чаго‑н. Адзін [вярблюд] стаіць наўючаны рознымі цюкамі.Жычка.Макоўчык сеў на цюк спрасаванага сена, накрытага папонай.Мележ.
[Гал. tujk.]
цюк2, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння стуку. Цюк... Цюк... — стукаў далёка ў лесе галодны з ночы дзяцел.Пташнікаў.
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цюкаць — цюкнуць і цюкацца — цюкнуцца. Цюк у шыбу і разбіў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чайна́я, ‑ой, ж.
1. Грамадская сталовая, дзе наведвальнікі могуць выпіць чаю і паесці. Шафёр спыніў машыну каля чайной. Тут можна было выпіць шклянку чаю, перакусіць.Ермаловіч.Яўген вылез з аўтобуса, забег у чайную, выпіў шклянку гарбаты і весела паджгаў у вёску.С. Александровіч.
2.Уст. Пакой, у якім п’юць чай. Талерка стаіць на століку ў чайной (так завецца маленькі пакой, дзе гатуюць чай).Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штаты́ў, ‑тыва, м.
1. Падстаўка або падпорка для замацавання розных прыбораў, хімічнага посуду і пад. Штатыў мікраскопа. □ За шклом шафы, замацаваныя на штатывах, паблісквалі пузатымі бакамі тры колбы.Шыловіч.
2. Складны трыножак, на якім устанаўліваецца і замацоўваецца кінакамера, фотаапарат, тэадаліт і пад. Раптам бачу: стаіць ля тралейбуснага прыпынку знаёмая мне светла-карычневая скураная куртка. І раменьчык ад фотаапарата праз плячо, і штатыў пад пахай.Аношкін.
[Ням. Stativ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бо́рзды ’быстры, спрытны’. Траўтман (40) лічыў, што бел. слова прадстаўляе прасл. варыянт да bъrzъ ’тс’ і рэканструяваў прасл.bъrzъ (ва ўсіх слав. мовах, акрамя бел.) і bъrzdъ (бел. мова). Гэта апошняе стаіць вельмі блізка да літ.burzdùs, bruzdùs ’рухавы’, што дае магчымасць аднавіць балта-слав. праформу *burzdu‑. Форма bъrzdъ захоўваецца яшчэ ў серб.-харв.брздѝца ’быстрына ў ручая’. Параўн. таксама Трубачоў, Слав. языкозн., V, 176–177. Форму bъrzъ адлюстроўваюць, напр., рус.бо́рзый, бел.бо́рза, польск.bardzo ’вельмі’, barzy (ст.) ’хуткі’, чэш.brzý, серб.-харв.бр̂з ’хуткі’. Параўн. яшчэ Скок, 1, 222.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дра́гба ’дрыгва’ (Касп., Сл. паўн.-зах., Яшкін). Таго ж паходжання, што і дрыгва́ (гл.), г. зн. з зыходнага *dręg‑ (> *дряг‑ > драг‑). Форма драгба́ па свайму каранёваму вакалізму (а < ʼа < ę) стаіць бліжэй да зыходнага *dręg‑, чым дрыгва́ (дзе адлюстроўваецца сувязь не з *dręg‑, а з *drьg‑, *drъg‑; параўн. бел.дрыжа́ць, укр.дрижа́ти). Суфіксальная частка (-ба) адлюстроўвае ўплыў слоў са старым фармантам -ба (прасл.*‑ьba). Параўн. драгва́ (Нас., Шат., Бяльк.), дрыгба́ (Сл. паўн.-зах.). Гл. Фасмер, 1, 545 (аб бел.дрягва́). Іншая версія ў Трубачова, Эт. сл., 5, 139 (праформа *drъgъva; няпэўна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кальва́рыя ’гара, на якой стаяў ці стаіць касцёл, а таксама многа капліц вакол яе’ (вілен., мін., Яшк.), ’могілкі’ (мін., Яшк.). Слова, відаць, з польскага перыферыйнага дыялекта, у беларускай мове, як паказваюць крыніцы, распаўсюджання не атрымала. Польск.kalwaria ’цыкл малюнкаў або іншых вобразатвораў, якія адлюстроўваюць розныя сцэны мукі Хрыста; месца, дзе яны размешчаны’ з лац.calvāria, (Calvariae locus) назва гары. на якой Ісус Хрыстос быў пакараны на крыжы, а лац. да арамей.gulgoltā (Golgothē — Галгофа); суадносіцца з calva, calvus ’чэрап’, адносна семантыкі параўн. прыклад Дарашэўскага, 3, 484: Lysa Góra.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
meridian
[məˈrɪdiən]1.
n.
1) Geogr. мэрыдыя́н -а m.
2) зэні́т -у m.
3) вяршы́ня разьвіцьця́; ро́сквіт (жыцьця́)
2.
adj.
1) найвышэ́йшы, найбо́льшы
the meridian glory — найбо́льшая сла́ва
2) паўдзённы, паўднёвы
3) які́стаі́ць у зэні́це (пра со́нца, ме́сяц)
the sun’s meridian beams — праме́ньні со́нца ў зэні́це
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
vórder
a (ужываецца толькі ў поўных формах)
1) пярэ́дні, які́ знахо́дзіцца спе́раду; перадавы́ (напр., пра акоп)
die ~en Zähne — пярэ́днія зу́бы
er steht in ~er Líni¦e — ён стаі́ць у пе́ршых рада́х
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)