РУМО́ЎСКІ Сцяпан Якаўлевіч (9.11.1734, в. Стары Пагост Цвярской вобл., Расія — 18.7.1812),
расійскі астраном. Акад. Пецярбургскай АН (1767). У 1765—90 кіраўнік геагр. дэпартамента, з 1800 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. У 1803—12 апякун Казанскай вучэбнай акругі. Навук. працы па астраноміі і картаграфіі. Пасля апрацоўкі вынікаў уласных назіранняў праходжання Венеры па дыску Сонца (1761, Забайкалле; 1769, Кольскі п-аў) атрымаў блізкае да сучаснага значэнне паралакса Сонца 8″, 67. Кіраваў картаграфічнымі работамі, склаў і апублікаваў першы для Расіі каталог 62 астр. пунктаў (1802). Адзін са складальнікаў першага ў Расіі этымалагічнага слоўніка. Вядомы як перакладчык твораў Ж.Бюфона, Тацыта, Л.Эйлера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАГА́Т (Saragat) Джузепе (19.9.1898, г. Турын, Італія — 11.6.1988),
італьянскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Турынскі ун-т. З 1922 у італьян.сацыяліст. руху, адзін з лідэраў яго правага крыла. Заснавальнік (1947), ген. сакратар (1949—54, 1957—64, 1976), старшыня (з 1984) Італьян.с.-д. партыі (да 1951 Сацыяліст. партыя італьян. працоўных). Неаднаразова (з 1944) міністр, у 1947—49 і 1954—57 нам. прэм’ер-міністра ўрада. Прэзідэнт Італіі ў 1964—71. Праводзіў левацэнтрысцкі ўнутрыпаліт. курс, у знешняй палітыцы імкнуўся падтрымліваць добрыя адносіны і з краінамі НАТО, і з СССР. З 1971 пажыццёвы сенатар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКОТ (Scott) Джордж Гілберт (1811, Гокат, каля г. Бакінгем, Вялікабрытанія, — 27.3.1878),
англійскі архітэктар. З 1868 праф. Лонданскай АМ. У 1873—76 прэзідэнт Каралеўскага ін-та брыт. архітэктараў. Пад уплывам арх. Ш.А.П’юджына-бацькі стаў прыхільнікам кірунку несапраўднай готыкі. Будаўнік і рэстаўратар шматлікіх сабораў, цэркваў, манастыроў і інш.Найб. значныя работы: капэла (1864—69) і б-ка 1642 (рэстаўрацыя) Сент-Джонс-каледжа ў Кембрыджы, ун-т (1864—70, эклектыка) у Глазга, вакзал Сент-Панкрас (1868—74, У.Барла) у Лондане, ратуша (1873) ва Уінчэстэры, сабор Сент-Мэры (1874—79) у Эдынбургу; Мікалайкірхе (1846—63) у Гамбургу (Германія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́ГУР (Snegur) Мірча (н. 17.1.1940, с. Трыфанешты Фларэшцкага р-на, Малдова),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Малдовы. Канд.с.-г.н. Скончыў Кішынёўскі с.-г.ін-т. З 1961 працаваў гал. аграномам, старшынёй калгаса, дырэктарам доследнай станцыі Кішынёўскага с.-г. ін-та; з 1971 у сістэме Мін-ва сельскай гаспадаркі Малд. ССР, з 1978 дырэктар Малд.НДІ паляводства, ген. дырэктар навук.-вытв. аб’яднання «Селекцыя». У 1981—85 сакратар Едзінецкага райкома, у 1985—89 сакратар ЦК Кампартыі Малдавіі. У 1989—90 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Малд. ССР. У 1990—96 Прэзідэнт Рэспублікі Малдова, якая пры ім 27.8.1991 абвясціла пра сваю незалежнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РСКІ Дзмітрый Алегавіч (н. 8.10.1959, Мінск),
бел. дызайнер, мастак. Сын А.А.Сурскага. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1982). З 1982 мастак-канструктар Усесаюзнага НДІтэхн. эстэтыкі, у 1988—89 заг. сектара ін-та «Белбыттэхпраект». Сярод асн. работ: праекты і мадэлі-ўзоры «Гарадскі аўтамабіль» (1982) і «Санітарна-гігіенічны комплекс» (1998), асартыменту нажніц (1986), фірменныя стылі спарт. цэнтра «Волат» (1990), Палаца Рэспублікі (1999), плакаты «Эканомія ў быце» (1985), «Хлеб усяму галава», «Кадры вырашаюць усё» (абодва 1989), рэкламныя плакаты. Аўтар-складальнік каталога «Знак: Лагатып» (2000), альманаха «PRO дизайн» (з 2001). З 1995 прэзідэнтБел. саюза дызайнераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУФАНУВО́НГ (13.7.1909, г. Луангпрабанг, Лаос — студз. 1995),
лаоскі паліт. і дзярж. дзеяч. Чл. каралеўскай сям’і Лаоса, стрыечны брат Сувана Фумы. Атрымаў адукацыю ў Францыі, інжынер-будаўнік. Удзельнік антыяп. і антыфранц. нац.-вызв. руху 1940—пач. 1950-х г. З 1950 старшыня Адзінага патрыят. фронту Лаоса (з 1956 Патрыят. фронт Лаоса, ПФЛ), які да 1973 вёў узбр. барацьбу супраць цэнтр. ўрада Лаоса (за выключэннем 1956—57 і 1962—63, калі С. быў чл. кааліцыйнага ўрада Лаоса). У 1974—75 старшыня Нац.паліт. кааліцыйнага савета Лаоса. У 1975—86 прэзідэнт Лаоскай Нар.-Дэмакр. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЕНЕ́І Сеед Алі Хусейні (н. 15.7.1939, г. Мешхед, Іран),
іранскі рэліг. і дзярж. дзеяч, аятала. Атрымаў духоўную адукацыю ў гарадах Мешхед, Кум (Іран) і Неджэф (Ірак). За ўдзел у антышахскім руху ў 1960—70-я г. 6 разоў быў арыштаваны. Удзельнік Іранскай рэвалюцыі 1978—79, паплечнік Р.М.Хамейні. У 1979—80 чл. Ісламскага рэв. савета, нам. міністра абароны, камандуючы «Корпусам абаронцаў ісламскай рэвалюцыі». У 1981—89 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран, з 1989 яе духоўны лідэр (рахбар) і фактычны правіцель.
Літ.:
Зайнабитдинов Е. Духовный лидер ИРИ аятолла Хаменеи // Азия и Африка сегодня. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ПКІНС, Гопкінс (Hopkins) Фрэдэрык Гоўленд (20.6.1861, г. Істбарн, Вялікабрытанія — 16.5.1947), англійскі вучоны ў галіне біяхіміі; адзін з заснавальнікаў вітаміналогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1905, у 1930—35 яго прэзідэнт). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1934). Скончыў Лонданскі ун-т (1894), дзе і працаваў. З 1898 у Кембрыджскім ун-це (з 1914 праф.). Навук. працы па біяхіміі азоцістага абмену ў арганізме. Адкрыў трыптафан (1901), у складзе малака — вітаміны (A і D), што стымулююць рост, глутатыён (1921). Сфармуляваў палажэнне аб незаменных фактарах харчавання — незаменных амінакіслотах (1906). Нобелеўская прэмія 1929 (з Х.Эйкманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДАКО́Ў Яўген Аляксеевіч (1.9.1890, г. Плаўск Тульскай вобл., Расія — 19.9.1953),
расійскі вучоны ў галіне машыназнаўства і аўтамаб. тэхнікі. Акад.АНСССР (1939; чл.-кар. 1933). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1916), дзе працаваў у 1918—28 і з 1936 (заг. кафедры). З 1921 дырэктар Навук. аўтаматорнага ін-та, з 1930 нам. дырэктара, заг. сектара Навук. аўтатрактарнага ін-та. З 1939 дырэктар Ін-та машыназнаўства АНСССР. У 1939—42 віцэ-прэзідэнтАНСССР. Навук. працы па праблемах устойлівасці аўтамабіля, трываласці і зносаўстойлівасці яго дэталей. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́РКІН Аскольд Мікалаевіч (27.1.1930, Мінск — 17.6.1985),
бел. графік. Сын М.М.Чуркіна. Скончыў БДУ (1955). У 1959—73 маст. рэдактар час. «Вожык», у 1979—84 час. «Беларусь». Працаваў у кніжнай графіцы і плакаце. Аўтар карыкатур на быт., паліт., вытв. тэмы ў бел. і замежным перыяд. друку: «На адным заводзе» (1955), «Колькі галасоў атрымаў прэзідэнт?» (1957), «Графік гультая» (1958), «Дазвольце прыкурыць» (1962), «У нас сапраўдная дэмакратыя» (1966); плакатаў «25 гадоў СЭУ» (1974), «Агульны рынак», «Мы з вамі, патрыёты Чылі» (абодва 1976). Выдаў зб-кі карыкатур «Мае альбомы» (1967), «Твар свабоднага свету» (1983) і інш.