бел. дызайнер, мастак. Сын А.А.Сурскага. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1982). З 1982 мастак-канструктар Усесаюзнага НДІтэхн. эстэтыкі, у 1988—89 заг. сектара ін-та «Белбыттэхпраект». Сярод асн. работ: праекты і мадэлі-ўзоры «Гарадскі аўтамабіль» (1982) і «Санітарна-гігіенічны комплекс» (1998), асартыменту нажніц (1986), фірменныя стылі спарт. цэнтра «Волат» (1990), Палаца Рэспублікі (1999), плакаты «Эканомія ў быце» (1985), «Хлеб усяму галава», «Кадры вырашаюць усё» (абодва 1989), рэкламныя плакаты. Аўтар-складальнік каталога «Знак: Лагатып» (2000), альманаха «PRO дизайн» (з 2001). З 1995 прэзідэнт Бел. саюза дызайнераў.