галіна прамысловасці, спецыялізаванай на здабычы, драбленні і абагачэнні буд. каменю, здабычы друзу, жвіру, буд. пяску. На Беларусі як прамысл. галіна пачала фарміравацца пасля Вял.Айч. вайны з буд-вам спецыялізаваных прадпрыемстваў. Аб’ядноўвае больш за 350 прадпрыемстваў, найбуйнейшыя з іх Мікашэвіцкае прадпрыемства«Граніт», Заслаўскі і Аршанскі драбільна-сартавальныя з-ды, Смаргонскі драбільна-сартавальны гідрамеханізаваны ’з-д. Аснова сыравіннай базы — радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу і буд. каменю. Прадукцыя выкарыстоўваецца як напаўняльнік для вытв-сці бетону, жалезабетону, пры буд-ве і рамонце чыгункі, дарог з цвёрдым пакрыццём, меліярац. сістэм і інш.Гл. таксама Адкрытая распрацоўка радовішчаў, Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць.
Да арт.Нярудных будаўнічых матэрыялаў прамысловасць. Здабыча граніту на Мікашэвіцкім радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЕ ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «КАВЛІЦМА́Ш» Створана ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1985 на базе 2 пінскіх станкабудаўнічых з-даў: ліцейнага абсталявання (з 1974) і кавальска-прэсавых аўтаматычных ліній (з 1980). Асн.прадукцыя (2000): ліцейнае абсталяванне (аўтам. фармовачныя лініі, машыны фармовачныя, кокільныя, стрыжнёвыя, для зачысткі і абрубкі адлівак, для прыгатавання фармовачных сумесей); кавальска-прэсавае абсталяванне (прэсы лістазгінальныя, чаканачныя і для халоднага выціскання, лісташтамповачныя і абразныя, нажніцы для рэзкі ліставога і фасоннага пракату, трубазгінальнікі, комплексы папярочна-клінавай пракаткі, абсталяванне для вытв-сці стальных рыфленых сетак); с.-г. тэхніка (плугі, культыватары, універсальныя агрэгаты і касілкі); тавары нар. спажывання (садова-агародны і спарт. інвентар, замочныя вырабы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЯНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці, якая займаецца здабычай і апрацоўкай кухоннай (каменнай) солі. Здабыча марской і азёрнай солі пачалася развівацца задоўга да н.э. ў Стараж. Егіпце, Грэцыі, Рыме. У Расіі солеварэнне вядома з пач. 12 ст.Найб. развіта ў ЗША, Кітаі, Германіі, Расіі, Польшчы, Украіне і інш. На Беларусі С.п. пачала развівацца ў 2-й пал. 20 ст. з распрацовак адкладаў Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей (дзейнічае вытв. аб’яднанне «Беларуськалій») і Мазырскага радовішча каменнай солі (працуе Мазырскі солевыварны камбінат). Асн.прадукцыя: кухонная соль «Палессе» і інш. з дабаўкамі ёду і фтору, соль прафілакт. з дабаўкамі мікраэлементаў, соль без дабавак. Гадавая здабыча солі (тыс.т) — 192,7 (1985), 356 (1990), 343,2 (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАГО́РСКІ ЦЭЛЮЛО́ЗНА-КАРДО́ННЫ КАМБІНА́Т Пабудаваны ў г. Светлагорск Гомельскай вобл. ў 1968
(1-я чарга па выпуску гафрыраванага кардону і вырабу з яго тары). У складзе камбіната паступова ўведзены ў эксплуатацыю: з-д бісульфітнай цэлюлозы на магніевай аснове, кардонна-папяровая ф-ка, ф-ка фільтравальнага кардону для харч. вадкасцей, вытв-сці — суцэльнага склеенага кардону, папяровых мяшкоў, папяровых сотаў і вырабаў з іх. З 1993 — адкрытае акц.т-ва. Асн.прадукцыя (2001): 2-, 3-, 5- і 8-слойны гафракардон і скрынкі з яго розных памераў і канфігурацый; кардон каробачны склеены, кардон для фільтрацыі харч. вадкасцей (сокаў, віна, каньяку, шампанскага, піва і інш.),
папяровыя мяшкі, пакеты, шпагат, соты і вырабы з іх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКІ КАРДО́ННА-ПАПЯРО́ВЫ ЗАВО́ДЗасн. ў 1927 у г. Слонім Гродзенскай вобл. як кардонная ф-ка «Альбярцін». Выпускала шматслойны белы і каляровы кардон. У Вял.Айч. вайну разбурана. Аднавіла работу ў 1946. За перыяд 1954—1972 пушчаны 2-я—5-я кардонавырабныя машыны. З 1961 кардонная ф-ка «Беларусь», з 1972 папярова-кардонны камбінат, з 1976 — кардонна-папяровы з-д, з 1988 — народнае прадпрыемства «Альбярцін», з 1995 адкрытае акц.т-ва «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін». Асн.прадукцыя (2001): кардон паліграф. і запалкавы, папера ўпаковачная, пачкавая, парафінаваная, мелаваная, мяшочная, туалетная, сурвэткі (белыя і каляровыя), шпагат папяровы, шпалеры, канцылярскія вырабы, тавары для школьнікаў і інш.
Слонімскі кардонна-папяровы завод. Цэх па вытворчасці папяровай масы.
Створана ў 1960 як Слуцкая ф-камаст. вырабаў на аснове арцелі «1 Мая» (засн. 1936) у г. Слуцк Мінскай вобл., з 2000 сучасная назва. Асн.прадукцыя: вырабы ручнога пераборнага ткацтва (сталовыя, чайныя, гасціныя і інш. камплекты, посцілкі, накідкі на крэслы, канапы, паясы і інш.), страчавышытыя бялізнавыя вырабы, сувенірныя лялькі. Уклад у развіццё нар.маст. промыслаў зрабілі ткачыхі Г.Лешчанка, Т.Пацыкайлік, вядучы мастак А.Ісакова, вышывальшчыцы Г.Бадыль, М.Глобаж. Да пач. 1990-х г. працавалі ткацкія ўчасткі ў вёсках Чырвоная Дуброва, Семежава Капыльскага р-на, участак лозапляцення ў в. Вынісцы Слуцкага р-на.
Плеценыя вырабы з лазы Слуцкага прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЭ́ЦКІ СПІРТАВЫ́ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1830 як вінакурны з-д у мяст. Урэчча Бабруйскага пав. (цяпер гар. пасёлак Любанскага р-на Мінскай вобл.). Меў вадзяны рухавік, паравы кацёл, 4 печы, горан, 2 кубы, 3 чаны. На ім працавала 7 чал., выраблялася 7400 вёдраў спірту за год. У 1847 для з-да пабудаваны 2-павярховы будынак. Завод неаднаразова рэканструяваўся. У 1982—98 уведзена ў эксплуатацыю новае спіртасховішча, поўнасцю рэканструяваны рэктыфікацыйны цэх, часткова брадзільны; устаноўлены брагарэктыфікацыйная ўстаноўка, 4 брадзільныя чаны, што дазваляе атрымліваць са збожжа спірт высокай якасці («Экстра», «Люкс»). Асн.прадукцыя (2002) — спірт-рэктыфікат; спадарожная — вуглякіслы газ і брага. З 2001 У.с.з. у складзе вытв.-гандл.рэсп. унітарнага прадпрыемства «Мінск Крышталь» на правах філіяла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́ТРАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна лёгкай прамысловасці па перапрацоўцы пушніна-футравай і аўчыннай сыравіны, вытв-сці футра і футравых вырабаў. Выпускае верхняе адзенне, каўняры, галаўныя ўборы, гаржэткі, паланціны, рукавіцы, абутак з натуральнага і штучнага футра. Найб. развітая Ф.п. у Расіі, Кітаі, Даніі, Францыі, Грэцыі, ЗША.
На Беларусі да 20 ст. мела саматужны сезонны характар. Як фабрычная прам-сць развіваецца з пач. 20 ст. Выкарыстоўваецца мясц. (пушніна дзікіх жывёл і прадукцыя зверагадоўлі) і экспартная сыравіна. Найб. прадпрыемствы Ф.п.: Бабруйская футравая фабрыка, Жлобінская фабрыка штучнага футра, Віцебскі футравы камбінат, прадпрыемствы ў Плешчаніцах, Мінску. У 2000 выпушчана футравых вырабаў з натуральнага футра 87,4 тыс.шт., са штучнага — 392,3 тыс. шт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́МСКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА Дзейнічала ў 1798—1838 у мяст. Хомск Кобрынскага пав.
(цяпер вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл.). У 1808 пастаўляла для арміі салдацкае сукно па 5 тыс. аршынаў за год. У 1828 ф-ка размяшчалася ў 13 мураваных і драўляных будынках. Мела паравую машыну, 12 стрыгальных, 35 прадзільных, 14 крэмплавальных, 2 шліхтавальныя, 4 кардавальныя, 54 ткацкія машыны, фарбавальню (9 катлоў),
плывучы мост для мыцця воўны. Працавала каля 550 чал., выраблялі да 50 тыс. аршынаў за год тонкага сукна высокай якасці з уласнай воўны. Фарбу набывалі ў Пецярбургу і Рызе. На Усерасійскай прамысл. выстаўцы (Пецярбург, 1829) прадукцыя адзначана малым залатым медалём. У 1838 ф-ка пераведзена ў маёнтак Альбярцін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перавы́сіць, ‑вышу, ‑высіш, ‑высіць; зак.
1.што. Перасягнуць які‑н. рубеж. Прадукцыя прамысловасці перавысіла даваенны ўзровень. □ Вада перавысіла плаціну і .. цякла цераз масток.Чорны.// Стаць большым за што‑н. Даходы перавысілі расходы. У воз тавараў перавысіў вываз.// Зрабіць больш, чым меркавалася, чым было прадугледжана. Перавысіць план. □ Прарыў у кавальскім цэху знішчылі. Нават перавысілі лічбы вытворчасці.Чорны.
2.што. Выйсці за вызначаныя або агульнапрынятыя нормы, межы чаго‑н. Перавысіць свае паўнамоцтвы. Перавысіць хуткасць руху.
3.каго. Выявіць перавагу над кім‑, чым‑н. Перавысіць усіх сваёй спрытнасцю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)