РУ́ДНЕЎ (Леў Уладзіміравіч) (13.3.1885, г. Ноўгарад, Расія — 19.11.1956),
рускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1915), праф. у ёй (1922—48) і ў Маскоўскім арх. ін-це (1948—52). Асн. работы: помнік «Змагарам рэвалюцыі» на Марсавым полі ў Пецярбургу (1917—19); будынак Ваен. акадэміі (1937), адм. будынкі на вул. Маршала Шапашнікава (1934—38) і на Фрунзенскай набярэжнай (1938—55), комплекс Маскоўскага ун-та (1949—53, у сааўт.; праект — Дзярж. прэмія СССР 1949) — усе ў Маскве; Дом урада ў Баку (1952), Палац культуры і навукі ў Варшаве (1952—55) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гале́ча, ‑ы, ж.
Адсутнасць сродкаў для жыцця; крайняя беднасць. Голад, галеча, непасільная праца на кулацкім полі ад цямна да цямна — хіба не аб гэтым пісалі паэты-класікі?Бярозкін.Над краем колішняй бядота і галечы Жыццё, як сонца, не спыняе рух.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жытнёвы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і жытні (у 1 знач.). А там, у жытнёвым полі, працяглыя мілагучныя жніўныя песні ўпляталіся ў рокат, у гул машынных матораў.Бялевіч.Я ў гэту ноч ліпнёвую Іду сцяжынкай вузкаю, Сцяжынкаю жытнёваю, Зямлёю беларускаю.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямі́ла,
1.Прысл.да нямілы (у 3 знач.).
2.безас.узнач.вык. Не падабаецца, не да сэрца. Як я цяпер разумею, бацьку няміла было леснікоўства, цягнула праца на зямлі.Лужанін.Было маркотна і няміла У тым пустым, здзічэлым полі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Моцна змерзнуць, перазябнуць. Перамерзнуць у дарозе. □ Жанчыны перамерзлі на полі, а тут яшчэ падняўся ветрык і прабіраў да касцей.Чарнышэвіч.
2. Загінуць ад марозу, холаду — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе кветкі перамерзлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
полівінілхлары́д
(ад полі- + вінілхларыд)
высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі вінілхларыду; выкарыстоўваецца для вырабу труб, кранаў, вентыляў, хімічнай апаратуры і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
полігібры́д
(ад полі- + гібрыд)
гібрыд, атрыманы ад скрыжоўвання арганізмаў, якія адрозніваюцца адначасова адзін ад аднаго многімі прыкметамі (параўн.монагібрыд).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
полісілакса́ны
(ад полі- + лац. silicium = крэмній + гр. oksys = кіслы)
высокамалекулярныя злучэнні, якія змяшчаюць ланцугі з атамаў крэмнію і кіслароду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
поліэмбрыяні́я
(ад полі- + эмбрыён)
утварэнне некалькіх зародкаў з адной яйцаклеткі ў жывёлы, чалавека і ў адным семені ў расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІЛЬНОЎБО́РАЧНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для ўборкі і першаснай апрацоўкі лёну-даўгунцу. Да іх адносяцца лёнаўборачныя камбайны, ільноцерабілкі, падборшчыкі-ачэсвальнікі, пераварочвальнікі і ўспушвальнікі льностужак, рулонныя прэс-падборшчыкі трасты.
Ільноўборачны камбайн — прычапны да трактара «Беларусь», бывае з вязальным апаратам або з рассцілачным шчытом. Адначасова цярэбіць лён, ачэсвае насенныя галоўкі, звязвае льносаломку (ачасаныя сцёблы) у снапы або рассцілае яе стужкай па полі, збірае ачасаныя галоўкі ў прычэп. Насенныя галоўкі сушаць актыўным вентыліраваннем або з дапамогай сушыльнай устаноўкі, перапрацоўваюць на малатарні-веялцы. Ільноцерабілка (звычайна франтальная навясная) вырывае лен і рассцілае яго стужкаю на полі. Падборшчыкі-ачэсвальнікі падымаюць прасохлыя стужкі лёну, ачэсваюць насенныя галоўкі, пераварочваюць ачасаныя сцёблы, рассцілаюць іх зноў на льнішчы і збіраюць ачасаныя галоўкі ў бункер. Ворах ад падборшчыка-ачэсвальніка возяць трактарнымі прычэпамі або аўтамабілямі на перапрацоўку на малатарні-веялцы. Для паскарэння прасыхання льносаломы выкарыстоўваюць пераварочвальнік або ўспушвальнік стужак. Рулонны прэс-падборшчык трасты падбірае трасту і звязвае яе ў кіпы-рулоны. Складаецца з падборачнага барабана, вязальнага апарата, прэс-камеры. Пры выкарыстанні падборшчыкаў, якія падбіраюць і звязваюць трасту ў снапы, апошнія абмалочваюць ільномалатарнямі. Яны ачэсваюць снапы, пераціраюць галоўкі, выдаляюць насенне, папярэдне ачышчаюць яго. Завяршае тэхнал. працэс перапрацоўка трасты на валакно з дапамогай ільнотрапальных і кудзелепрыгатавальных машын (гл.Ільноапрацоўчыя машыны).