Мацыроўка ’цура (з вады, хлеба і солі)’ (ашм., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, жартам з лац. mācerātio ’вымочванне, размякчэнне’ (?)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Морны, морный ’свабодны, вольны’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, звязана генетычна з серб.-харв. о̏дморан ’які адпачыў, бадзёры’ < о̀дмор ’адпачынак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Музда́к ’вітка, канат з вітых дубцоў’ (в.-дзвін., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, да музда́ць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жуто́мік ’суслік’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, запазычанне нейкай польск. формы з пачаткам žółto‑; жоўты колер можа суадносіцца з суслікам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паяндо́рыць ’пацягнуцца, пайсці’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Сувязь з рус. чалябінск. ёндать ’швэндацца, хадзіць без справы’ з’яўляецца праблематычнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прышаты́рыць ’прыбраць’, прышатырыцца ’прыбрацца’ (віл., Сл. ПЗБ). Няясна, гл. шатырыцца. Магчыма, да шатаць (гл.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑ыр‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́дліца мёд. ’крапіўніца’: пудліца нашлася, усе рукі высыпіць, сільна чэшыцца (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, табуізаваная назва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раздыхтава́цца ’разгаварыцца’ (Сл. ПЗБ). Няясна. Магчама, утворана ад дыхце́ць ’цяжка дыхаць’ ці ад дыктава́ць (з польск. dyktować), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разлу́ка ’страва з вады і пшанічнай мукі’ (Касп.). Няясна. Магчыма, семантычная інавацыя (іранічнае ўтварэнне?) на базе разлучы́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ра́савы, ра́сову ’светла-шэрай з жаўцізной масці (аб кані)’ (ТС). Няясна; магчыма ідэнтычна расо́вы ’пародзісты’ (гл. ра́са 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)