Гарэ́лкі ’назва гульні’ (БРС, Бяльк.). Рус. горе́лки ’тс’. Да гарэць ’гарэць’ (гэта слова паўтараецца ў гульні). Гл. Фасмер, 1, 440 (там і апісанне гульні); Шанскі, 1, Г, 132 (некалькі іншае тлумачэнне). Параўн. іншую назву гэтай гульні — гары́пні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гіперметамарфо́за

(ад гіпер- + метамарфоза)

асобны выпадак метамарфозы некаторых паразітычных насякомых, калі лічынка праходзіць некалькі стадый, якія адрозніваюцца паміж сабой марфалагічна і біялагічна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мультыпліка́тар

(лац. multiplicator = які памнажае)

1) фотакамера з некалькімі аб’ектывамі, якая дае адначасова некалькі здымкаў з аднаго прадмета;

2) спецыяліст па мультыплікацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паўтара́ць, паўтары́ць wiederhólen vt;

паўтарыце Ва́ша пыта́нне! wiederhólen Sie Íhre Fráge!;

ён паўтарыў свае́ сло́вы не́калькі разо́ў er wiederhólte séine Wórte éinige Mále; náchsprechen* vt (за кім-н. D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

bed and breakfast [ˌbedənˈbrekfəst] n. BrE начле́г і сняда́нак;

Тhere were several good bed and breakfasts in the area. У гэтым раёне было некалькі добрых гатэляў, якія прапаноўвалі начлег і сняданак.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пацо́паны ’дурнаваты’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама ў выразе: мяшком пацопаны ’тс’ (Ян.). Да цопаць ’стукнуць’, ’ударыць плазам, далоняй’ (гл.), якое на Палессі семантычна некалькі адрозніваецца ад бел. літар. цопаць ’хуценька хапаць рукамі і пад.’ (ТСБМ). Гукапераймальнае (ад цоп!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Доўга пранасіць адзенне, абутак. Пяць гадоў адцягаў боты.

2. Адцягнуць у некалькі заходаў. Адцягаць галлё ўбок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацямне́ць, ‑ее; зак.

Вылучыцца сваім цёмным колерам, паказацца (пра што‑н. цёмнае). У гэты час перад гуртам дзяўчат і хлопцаў зацямнела некалькі постацей. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагаме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваўся або працягваецца многа месяцаў; тэрмінам у некалькі месяцаў. Мнагамесячны крэдыт.

2. Разлічаны на многа месяцаў. Мнагамесячны запас паліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

многастано́чнік, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае адначасова некалькі станкоў. [Семянкоў] хутка стаў многастаночнікам І дакладна авалодаў стаханаўскімі метадамі працы на трох станках рознага тыпу. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)