1. Націснуць мацней. Паднаціснуць на дзверы. □ — Паднаціснем, таварыш Андрэй, — час ад часу пагукваў Сава, і яго вялікія каравыя рукі сціскалі мокры кол, а твар чырванеў ад натугі.Пестрак.
2.перан. Прымусіць да якога‑н. дзеяння. [Бандарэнка:] — Бывала, трэба нам план выціснуць, сабяром сход, пагаворым, паднаціснем — і гатоў план.Асіпенка.
3.перан. Узяцца за якую‑н. работу з большым стараннем. — Выходзіць, побач з намі працуе брыгада камуністычнай працы, — кажа Юрка. — Трэба нам паднаціснуць, каб не адстаць.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мішура́, ‑ы, ж.
1. Пазалочаныя або пасярэбраныя металічныя ніткі, з якіх вырабляюць парчовыя тканіны, галуны, каніцелі і пад.
2.перан. Знешняя, падманная бліскучасць. У адмятанні мішуры і пазалоты з уяўных купалавых сяброў дапамагае нам сягоння гісторыя.Лужанін.
[Ад араб. mozavvir — падроблены.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нелега́льны, ‑ая, ‑ае.
Не дазволены законам; падпольны. Нелегальны гурток. Нелегальны часопіс. □ Нам стала цесна ў рамках нашай першапачатковай нелегальнай сувязі, яна ўжо тармазіла рух наперад.Казлоў.Неўзабаве і сама Цётка вымушана была перайсці на нелегальнае становішча.Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што і без дап.
Разм. Слібізаваць некаторы час. — Склады чытаць ты пойдзеш скора, Абы каб літары нам знаць, А на склады ўжо — напляваць. Паслібізуеш і нічога — Не трэба розуму тут многа.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцюдзёнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць і стан сцюдзёнага (у 1 знач.). У паветры чулася ціхая сцюдзёнасць.Скрыган.Ад страт нідзе нам не падзецца, І пазнаеш не ты адзін, Што з цвету майскага прадзецца Сцюдзёнасць позніх павуцін.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тушка́нчык, ‑а, м.
Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з вельмі доўгімі заднімі нагамі і хвастом, якая жыве ў пустынях і стэпах. Ратуючыся ад агню, на дарогу сыпаліся дажджом конікі, у дзікім спалоху кідаліся нам пад ногі тушканчыкі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРЫТЫ́ЦКІ Сяргей Восіпавіч (1.2.1913, в. Гаркавічы Падляскага ваяв., Польшча — 13.6.1971),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Беларусі, дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, адзін з арганізатараў патрыятычнага падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). З 1931 сакратар Крынкаўскага раённага, Гродзенскага акр. к-таў КСМЗБ. У 1933 за рэв. дзейнасць зняволены ў турму. У 1933—34 чл. Слонімскага акр.к-та камсамола, кіраваў стачкамі лясных рабочых у Саколкаўскім, Гродзенскім і Слонімскім пав. У 1934—35 вучыўся ў парт. школе КПЗБ у Мінску. З 1935 сакратар Слонімскага акр.к-та КСМЗБ. 7.1.1936 у Віленскім акр. судзе ў час суд. працэсу над 17 рэвалюцыянерамі П. па заданні ЦККПЗБ страляў у правакатара. У час арышту цяжка паранены. У чэрв. 1936 прыгавораны да пакарання смерцю. Дзякуючы актыўнай барацьбе працоўных Зах. Беларусі, Польшчы, СССР, Францыі, Чэхаславакіі, ЗША, Англіі і інш. краін смяротны прыгавор заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем. У вер. 1939 у час германа-польскай вайны вызвалены з турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі выбраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, дзе выступіў з дакладам. На 5-й сесіі Вярх. Савета СССР П. як член Паўнамоцнай камісіі Нар. сходу выступіў з заявай пра ўключэнне Зах. Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне яе з БССР. У 1939—41 нам. старшыні Беластоцкага аблвыканкома. У чэрв.—жн. 1941 удзельнічаў у стварэнні абарончых збудаванняў вакол Магілёва і фарміраванні нар. апалчэння ў Гомелі. Са жн. 1941 на фронце. У 1942—44 2-і сакратар ЦК ЛКСМБ, нам.нач., нач. Польскага штаба партызанскага руху. У 1949—52 і ў 1953—62 1-ы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага, Мінскага абкомаў КПБ. У 1962—68 сакратар ЦККПБ, старшыня парт.-дзярж. кантролю ЦККПБ і СМБССР, нам. старшыні СМБССР. З 1968 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Чл.ЦККПБ з 1949, чл.ЦККПСС з 1961. Дэп. Вярх. СаветаСССР і БССР з 1940. Аўтар успамінаў пра рэв. барацьбу ў Зах. Беларусі і партыз. рух у Вял.Айч. вайну. Імем П. названы вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне, хімкамбінат у Гродне; у Мінску на доме, дзе жыў П., мемарыяльная дошка. Пра яго рэв. дзейнасць зняты маст. кінафільм «Чырвонае лісце» (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́НСКІ Віктар Мікалаевіч (17.9.1903, г. Магілёў — 17.8.1963),
генерал-лейтэнант (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., 1-м Бел. франтах: нам. камандзіра дывізіі, стралк. корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, у Сталінградзе, пад Курскам, Берлінам. Да 1953 у Сав. Арміі.