помнік архітэктуры 12—19 ст. у г. Пскоў (Расія). Засн. ў 1156 наўгародскім архіепіскапам Ніфантам каля вусця р. Міража (адсюль назва). Уключае Спаса-Праабражэнскі сабор (каля 1156; з цэглы-плінфы і каменю) — крыжова-купальны храм з масіўным барабанам і вял. купалам (у інтэр’еры фрэскі, магчыма, грэч. майстра), каменныя палаты, надбрамную царкву св. Стафана (абодва 17 ст.). Манастырскі комплекс абнесены сценамі ў 1799—1805.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАФТАБА́ЗА,
комплекс збудаванняў, абсталявання і прыстасаванняў для прыёму, захоўвання і размеркавання нафты і нафтапрадуктаў. Бываюць перавалачныя (для перагрузкі нафты з аднаго віду транспарту на другі), прызаводскія (для захоўвання і падрыхтоўкі сыравіны да перапрацоўкі, для прыёму, захоўвання і водпуску гатовых нафтапрадуктаў), размеркавальныя (забяспечваюць прадпрыемствы нафтапрадуктамі, адпускаюць іх спажыўцам). Размеркавальныя Н. падзяляюцца на абласныя і раённыя, чыгуначныя, водна-чыгуначныя, водныя, трубаправодныя і глыбінныя. Многія Н. выконваюць змешаныя функцыі. Асн.тэхнал. працэсы аўтаматызаваныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІСІ́МКАВІЧЫ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., на р. Покаць. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПнУ ад г. Чачэрск, 87 км ад Гомеля, 57 кмчыг. ст. Буда-Кашалёўская. 353 ж., 152 двары (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Абеліск у гонар Чачэрскага падп. райкома КП(б)Б і 1-й Гомельскай партыз. брыгады. Комплексархеал. помнікаў Нісімкавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЧ (Пећ, Peć),
горад у Югаславіі, на тэр.б.аўт. краю Косава ў Рэспубліцы Сербія. Каля 100 тыс.ж. (1995). Трансп. вузел. Прам-сць: харч., дрэваапр., керамічная. Рамёствы (дываны, ювелірныя вырабы). Арх. помнікі 13—17 ст., у т. л.комплекс Патрыярхіі з цэрквамі Святых апосталаў, св. Дзмітрыя, Маці Божай Адзігітрыі з капліцай св. Міколы (усе 13 ст.). Горад значна пацярпеў ад ваен. дзеянняў у Косаве ў канцы 1990-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАС-ША́МРА, Рас-эш-Шамра,
шматпластавы археал. помнік на ўзгорку за 12 км на Пн ад г. Латакія (Сірыя). Раскопкамі 1929—39 і 1948—63 тут адкрыты рэшткі паселішчаў, якія датаваны ад 7—6-га тыс. да н.э. да 5—3 ст. да н.э., у т. л.стараж.г.Угарыт. Выяўлены палацавы комплекс (каля 9 тыс.м²), храмы клінапісныя архівы і бібліятэкі. шмат вырабаў з каштоўных металаў і слановай косці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕНСК,
вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Касалянка, на аўтадарозе Слаўгарад—Рагачоў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдЗ ад г. Слаўгарад, 86 км ад Магілёва, 80 км ад чыг. ст. Крычаў. 598 ж., 210 двароў (2001). Сярэдняя школа, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — парк (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНКЛІНО́РЫЙ (ад сінкліналь + грэч. oros гара),
комплекс складкавых дыслакацый слаёў зямной кары з агульнай сінклінальнай будовай, дзе люстэрка складкавасці (датычная паверхня да скляпенняў або замкоў антыкліналей) апушчана ў гал. восевай ч. структуры. Даўжыня — многія сотні кіламетраў, шырыня — дзесяткі, радзей больш за 100 км. Пашыраны ў складкавых збудаваннях і ўтвараюцца на месцы геасінкліналей або арагенных (міжгорных) прагінаў. Чаргуюцца з антыклінорыямі. Тыповыя С. — Залаірскі на Урале, Новарасійскі на Каўказе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІ МЯСАКАМБІНА́Т.
Буд-ва пачата ў 1973 у г. Слуцк. Здадзены ў эксплуатацыю: 1-я чарга ў 1976, 2-я і 3-я ў 1977, пякарня ў 1996, кансервавы цэх у 1999, свінагадоўчы комплекс у 2000. З 1995 адкрытае акц.т-ва. Фірменныя магазіны ў Слуцку (2) і Жыткавічах. Асн. прадукцыя (2002): мяса, каўбасныя вырабы, харч. тлушч, субпрадукты, сухія кармы, мясныя кансервы, паўфабрыкаты, скуры, эндакрынаферментная сыравіна, натуральная каўбасная абалонка, хлебабулачныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́ЧКАВА,
вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог на Мінск, Бабруйск, Ялізава. Цэнтр сельсавета. За 9 км на ПнЗ ад г Бабруйск, 119 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Мірадзіна. 432 ж., 222 двары (2002). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы подзвігу М.Р.Селязнёва. Мемарыяльны комплекс у гонар 1-га Бел. фронту і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНЛЕСА́П, Сап,
возера ў Камбоджы, на Камбаджыйскай раўніне; самае вял. на п-ве Індакітай. Пл. мяняецца ад 2,5—3 тыс.км² зімой да 10 тыс.км² летам, глыб. адпаведна ад 1—2 м да 10—14 м. Берагі нізкія. забалочаныя. Злучана р. Танлесап з р. Меконг і часткова рэгулюе яе сцёк. Выкарыстоўваецца для арашэння рысавых палёў, рыбалоўства. Прыбярэжная зона густа населена; характэрна забудова на па́лях. Каля Т. — стараж.комплексАнгкор.