дубль

(фр. double = падвойны)

1) паўтарэнне, варыянт, другі экземпляр чаго-н. (напр. кінакадраў пры здымцы фільма);

2) другая, запасная каманда на спартыўных спаборніцтвах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Гальця́па ’бедната, галота’ (Касп.). Падобнае слова ёсць і ў іншых усх.-слав. мовах. Параўн. рус. дыял. голтепа́ ’тс’ (СРНГ, 6, 349), укр. гольтіпа́, гольтяпа́ (Грынч.). Здаецца, усх.-слав. экспрэсіўнае ўтварэнне. Першая частка слова да *golъ ’голы; бедны’, другая, магчыма, да слав. *tep‑ ’біць’, усх.-слав. *тяпати (бел. ця́паць, укр. тя́пати, рус. тя́пать).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тако́лечы ’нядаўна, толькі што’ (Сцяшк.). Няясна; другая частка слова адпавядае ‑колечы (гл.), прадстаўленаму ў спалучэннях каліколечы (гл.), хто‑ко́лечы ’хто-небудзь’, што‑ко́лечы ’што-небудзь’, утворанаму са спалучэння часціц *‑kole (ESSJ SG, 1, 318) і ўзмацняльнага ‑чы (параўн. цяперачы) або з *tako‑lĕ‑či, гл. так, а таксама ESSJ SG, 1, 305, 319.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прызнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце; незак., каго-што.

1. Незак. да прызнаць.

2. Праяўляць станоўчыя адносіны, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н., лічыць каго‑, што‑н. аўтарытэтным, важным. Зусім другая справа паляванне, яго толькі і прызнаваў Адам. Шынклер. Высокі ростам, хударлявы з твару, сівы як лунь, ён быў здаровы і моцны, нібыта дуб. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альт, ‑а, М альце; мн. альты, ‑оў, м.

1. Нізкі дзіцячы або жаночы голас. Вучань звонкім альтам адказваў, а.. [настаўніца] папраўляла яго меладычным галаском. Ермаловіч. Гэтыя начныя хоры складаліся галоўным чынам з дзявочых альтоў і дыскантоў. Васілевіч. // Той, хто спявае такім голасам. Малады зычны альт выводзіў пявучыя мелодыі арыі. Гартны.

2. Другая па вышыні партыя шматгалосага музычнага твора.

3. Музычны смычковы або медны духавы інструмент нізкага рэгістру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́е, абаіх, ліч. зб.

Як той, так і другі; як той, так і другая; як тое, так і другое. Нічыпар хітра падміргвае цёці Каці і абое выходзяць. Крапіва.

•••

Абое рабое — пра людзей, падобных у чым‑н. адзін на аднаго, вартых адзін другога (па якіх‑н. адмоўных якасцях). [Андрэй:] — З Халустам і я не ўжыўся б. — Бо і ты такі! — ускіпела жанчына. — Абое роўныя! Абое рабое. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сушыць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак.

1. што. Зрабіць сухім; прасушыць. Высушыць бялізну. □ Веснавое сонца высушыла глеісты пясок, і ўздоўж дарогі сцяной стаіць густы пыл. Хведаровіч. Была другая палова кастрычніка, і ранішнія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы. Шахавец.

2. што. Асушыць. Узяў усемагутны час усё-такі сваё: загаіў рану ў сэрцы, высушыў слёзы. Васілевіч.

3. перан.; каго. Зрабіць худым; ссушыць. Гады не высушылі і не сагнулі .. дзябёлую постаць [Шаблюка]. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыжава́цца, ‑жуецца; зак.

1. Размясціцца крыж-накрыж; перасячыся. З Палескай чыгункай якраз у Гарбылях скрыжавалася другая, якая вяла з пшанічнай Украіны ў багатую лесам Беларусь. Навуменка. Угары вецце сплялося, скрыжавалася чорна-зялёным дахам. Мележ. // перан. Пераплесціся. У вачах Гэлькі скрыжаваліся радасць і страх. Сташэўскі.

2. Спалучыцца адзін з адным у выніку скрыжавання (пра расліны, жывёлу).

3. Зрабіць уплыў адзін на аднаго ў працэсе скрыжавання (пра мовы, гаворкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ссяліць.

2. у знач. прым. Пераселены з ранейшага месца; далучаны да іншых. Вуліца вырасла за адзін год, са сселеных хутароў, — дальніх, лясных і блізкіх, палявых, — але сядзіба Драбка засталася некранутай. Навуменка.

3. у знач. наз. ссе́леныя, ‑ых. Тыя, каго ссялілі з розных месц у адно. З узгорка адкрывалася другая палова вёскі — старадаўніна, вакол якой будаваліся сселеныя з хутароў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкумаццё, ‑я, н., зб.

Абрыўкі, кавалкі, асобныя часткі чаго‑н.; шкуматы. Са старой елкі.. пасыпалася леташняя ігліца, шкумаццё пасохлага моху і розная другая пацяруха. Лынькоў. І страсаюць з галін снегавое шкумаццё і іней дрэвы, выпростваюцца насустрач сонцу. Хадкевіч. / у перан. ужыв. І ўжо не сядзіцца ў ціхім Зацішку Таму, хто прачытвае Леніна кніжку, Хто скінуў старога жыцця шкумаццё, Хто новае творыць на вёсцы жыццё. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)