другі́, -а́я, -о́е.

1. гл. два.

2. Не такі, інакшы, непадобны да гэтага або ранейшага.

Зусім д. голас.

3. Паўторны.

Д. прыезд.

4. Ужыв. пры супрацьстаўленні.

Аднаму чалавеку весела, а другому сумна.

Адзін большы, д. меншы.

5. Не галоўны па значэнні, другарадны.

На другіх ролях.

6. Які замяняе першага, сапраўднага.

У яго цяпер д. бацька.

7. Не гэты, іншы.

Другім разам прыходзьце.

8. займ. неазнач. Які-н. іншы.

Д. дзякаваў бы, а ты не задаволены.

9. Які атрымліваецца пры дзяленні на два.

Другая частка.

10. у знач. наз. друга́я, -о́й, ж. Другая частка чаго-н.; палавіна.

Адна другая.

11. у знач. наз. друго́е, -о́га, н. Страва, якая падаецца пасля першай.

На другое падалі мачанку.

12. у знач. наз. другі́, -о́га, м., мн. -і́я, -і́х. Хтосьці іншы, не сам.

Сам не гам і другому не дам (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

другі́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. другі́ друга́я друго́е другі́я
Р. друго́га друго́й
друго́е
друго́га другі́х
Д. друго́му друго́й друго́му другі́м
В. другі́
друго́га
другу́ю друго́е другі́я
Т. другі́м друго́й
друго́ю
другі́м другі́мі
М. другі́м друго́й другі́м другі́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

другі́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. другі́ друга́я друго́е другі́я
Р. друго́га друго́й
друго́е
друго́га другі́х
Д. друго́му друго́й друго́му другі́м
В. другі́
друго́га
другу́ю друго́е другі́я
Т. другі́м друго́й
друго́ю
другі́м другі́мі
М. другі́м друго́й другі́м другі́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапарцыяна́льнасць, -і, ж.

1. гл. прапарцыянальны.

2. У матэматыцы: залежнасць паміж велічынямі, пры якой павелічэнне адной з іх цягне за сабой змяненне другой у столькі ж разоў.

Прамая п. (пры якой з павелічэннем адной велічыні другая павялічваецца). Адваротная п. (пры якой з павелічэннем адной велічыні другая памяншаецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

втора́я сущ., мат. друга́я, -го́й ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

другі́

займеннік, азначальны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. другі́ друга́я друго́е другі́я
Р. друго́га друго́й друго́га другі́х
Д. друго́му друго́й друго́му другі́м
В. друго́га (адуш.)
другі́ (неадуш.)
другу́ю друго́га другі́х
другі́я
Т. другі́м друго́й другі́м другі́мі
М. другі́м друго́й другі́м другі́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

другі́

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. другі́ друга́я друго́е другі́я
Р. друго́га друго́й
друго́е
друго́га другі́х
Д. друго́му друго́й друго́му другі́м
В. друго́га (адуш.)
другі́ (неадуш.)
другу́ю друго́е другі́х (адуш.)
другі́я (неадуш.)
Т. другі́м друго́й
друго́ю
другі́м другі́мі
М. другі́м друго́й другі́м другі́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

контрга́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -га́ек, ж. (спец.).

Другая гайка, якая прыкручваецца за асноўнай для засцярогі яе ад самаадкручвання пры ўдарах, штуршках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вугле...¹ (а таксама вугля...¹), Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «вугаль», напр.: вуглездабыча, вуглеабпальванне; пішацца «вугле...», калі другая частка слова мае націск не на першым складзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладо́сць, -і, ж.

1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця.

2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго-н.

М. краіны.

Другая маладосць — прыліў новых сіл у пажылыя гады.

Не першай маладосці — немалады, пажылы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)