ЛЬВОЎ (Lwoff) Андрэ Мішэль (8.5. 1902, Алье, Францыя — 1994),
французскі генетык і мікрабіёлаг. Чл.Франц.АН (1977). Замежны чл.АМНСССР (1967), Нац.АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва. Прэзідэнт міжнар. асацыяцыі мікрабіял. т-ваў (1962—70). Сын эмігрантаў з Расіі. Скончыў Парыжскі ун-т (1921). З 1921 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы, з 1959 праф. Парыжскага ун-та, з 1969 дырэктар Нац. ін-та даследаванняў раку. Навук. працы па роставых фактарах мікробаў, фізіялогіі вірусаў, індукцыі і рэпрэсіі ферментаў. Даказаў (разам з А.Гутман) спадчынную прыроду лізагеніі, адкрыў здольнасць ультрафіялетавых прамянёў індуцыраваць развіццё прафага; зрабіў уклад у вучэнне аб латэнтных вірусных інфекцыях. Яго даследаванні пакладзены ў аснову тэорыі рэгулявання сінтэзу бялку. Нобелеўская прэмія 1965 (разам з Ф.Жакобам і Ж.Мано).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАВІТАЛІ́ЗМ,
ідэалістычнае вучэнне ў біялогіі. Узнік у 2-й пал. 19 ст. (ням. біёлаг Г.Дрыш і інш.) як рэакцыя віталістаў (гл.Віталізм) на спрошчанае механістычнае тлумачэнне жыцця і немагчымасць звядзення жыццёвых праяўленняў да сукупнасці мех., фізіял. і хім. працэсаў. Дрыш лічыў, што жыццёвай сутнасцю з’яўляецца т.зв. энтэлехія (нешта, што нясе ў сабе мэту), якая дзейнічае па-за часам і прасторай і непазнавальная. Напр., развіццё зародка, што мае ў сабе мноства незалежных ч., кіруецца звышматэрыяльным фактарам, які абумоўлівае мэтанакіраванае развіццё арганізма. Праяўляецца Н. у выглядзе антыдарвінаўскіх канцэпцый эвалюцыі (напр., псіхаламаркізм, «творчая эвалюцыя» А.Бергсона і інш.).
Літ.:
Шмальгаузен И.И. Пути и закономерности эволюционного процесса: Избр. тр.М., 1983;
Воронцов Н.Н. Развитие эволюционных идей в биологии. М., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́НІШНІКАЎ Дзмітрый Мікалаевіч (6.11.1865, г. Кяхта Іркуцкай вобл., Расія — 30.4.1948),
расійскі вучоны ў галіне аграхіміі, фізіялогіі раслін і раслінаводства, заснавальнік расійскай школы аграхімікаў. Акад.АНСССР (1929), акад. УАСГНІЛ (1935). Герой Сац. Працы (1945). Вучань К.А.Ціміразева. Скончыў Маскоўскі ун-т (1887) і Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1889). З 1895 працаваў у ёй (заг. кафедры), адначасова ў 1891—1931 у Маскоўскім ун-це і н.-д. ін-тах. Навук. працы па жыўленні раслін і выкарыстанні мінер. угнаенняў. Заснаваў сучаснае вучэнне аб азоцістым абмене расліннага арганізма, вызначыў ролю аспарагіну ў расліне, паказаў сінтэз яго з аміяку. Прапанаваў спосабы вывучэння жыўлення раслін, спосабы і прыёмы аналізу глеб і раслін. Прэмія імя У.І.Леніна 1926. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТА́Я ТРО́ЙЦА,
паводле хрысціянскага веравучэння, 3 іпастасі адзінага па сваёй сутнасці Бога: Бог-Айцец, Бог-Сын, Бог—Дух Святы. Вытокі вучэння пра С.Т. ў Старым запавеце, але канчаткова яно выкладзена ў Новым запавеце. Догмат пра С.Т. распрацоўваўся з канца 2 ст. ў сувязі з фарміраваннем адзінай епіскапальнай царквы і выклікаў вострыя дыскусіі (т. зв. трынітарныя спрэчкі). Тэалагічную завершанасць догмат пра С.Т. атрымаў у 3 ст. і замацаваны на 1-м (325) і 2-м (381) Усяленскіх саборах. У 381 уведзена свята Тройца (гл.Сёмуха). Вучэнне пра С.Т. распрацоўваў Аўгусцін Блажэнны, які трактаваў С.Т. як вечнае божае самапазнанне і любоў. Догмат пра С.Т. адмаўляўся ў антытрынітарных вучэннях (гл.Антытрынітарыі). С.Т. з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных сюжэтаў у іканапісе. Сімвал С.Т. — выява 3 анёлаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ТЫКА (ад грэч. statikē вучэнне пра вагу, раўнавагу),
раздзел механікі, які вывучае ўмовы раўнавагі цел пад уздзеяннем сіл. Адрозніваюць С. цвёрдага цела, С. пругка дэфармаванага цела, гідрастатыку і аэрастатыку.
У С. цвёрдага цела ўмовы раўнавагі сістэм сіл, што дзейнічаюць на яго, знаходзяць пры складанні сіл і замене іх эквівалентнай (звычайна больш простай) сістэмай сіл. Напр., сілы, прыкладзеныя ў адным пункце цела, можна замяніць раўнадзейнай, прыкладзенай у гэтым жа пункце. Умова раўнавагі свабоднага цела — роўнасць раўнадзейнай нулю, а таксама роўнасць нулю геам. сумы момантаў прыкладзеных сіл (гл.Раўнавага механічнай сістэмы). Пры гэтым цела будзе знаходзіцца ў спакоі або рухацца раўнамерна і прамалінейна адносна дадзенай інерцыяльнай сістэмы адліку. Калі цела несвабоднае (да яго прыкладзены сувязі механічныя), то ва ўмовы раўнавагі ўключаюцца таксама сілы рэакцыі сувязей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАЛО́ГІЯ ПАПУЛЯЦЫ́ЙНАЯ, дэмэкалогія,
раздзел агульнай экалогіі, які вывучае структуру і дынаміку папуляцыі, а таксама з’явы, што адбываюцца ў папуляцыі пад уздзеяннем розных фактараў. Уключае вучэнне аб папуляцыйных структурах, дынаміку папуляцый і яе фактары, у т. л. рост папуляцыі, унутрыпапуляцыйныя ўзаемадзеянні.
Першыя навук. працы па Э.п. — даследаванні законаў росту (развіцця) папуляцыі бельг. вучоных А.Кетле (1835) і П.Верхолста (1838). У сучасным выглядзе Э.п. сфарміравалася ў 1950—80-я г. дзякуючы працам амер. заолага Ч.Элтана, С.С.Шварца, ням. вучонага Ф.Швертфегера і інш. і ў сувязі са станаўленнем канцэпцыі аб папуляцыі як адзінцы мікраэвалюцыі. Э.п. развіваецца ў цесным узаемадзеянні з эвалюц. экалогіяй, сінэкалогіяй, экалагічнай фізіялогіяй, а ў адносінах да чалавека — з дэмаграфіяй і сац. экалогіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН Іван Паўлавіч (н. 6.12.1925, в. Заўшыцы Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. этнолаг, сацыёлаг, рэлігіязнавец. Д-ргіст.н. (1991). Скончыў БДУ (1957). Працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам у школах Беларусі. З 1962 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, з 1975 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі. З 1996 заг. сектара тэарэт. праблем культуралогіі Нац. ін-та адукацыі Беларусі. Даследуе побыт сялянства, культуралогію сучасных горада і вёскі, хрысціянскае вучэнне і нац. культуру.
Тв.:
Преодоление различий между городом и деревней в быту и культуре. Мн., 1972;
Белорусская кухня. Мн., 1987 (у сааўт.);
Изменение условий жизни населения при социализме. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перапла́ўніца, перэпла́ўленье, перапла́ўны ў выразе перапла́ўная серада, перапла́ныя серада, перэполове́нна серэда́, перэполове́нска серэда́ ’свята Перапалавенне, якое з’яўляецца палавінай Пяцідзесятніцы, пачынаецца яно з чацвёртай серады пасля Пасхі і працягваецца 8 дзён; паводле Евангелля, Хрыстос у гэты дзень увайшоў у царкву і пачаў вучэнне аб таямнічай вадзе’ (Гарэц., Бяльк., ТС, Касп.; добр., Мат. Гом.; Талстая, СіБФ — 1986). Да ц.-слав.прѣполовление ’сярэдзіна’, якое з’яўляецца калькай з с.-грэч.μεσοπεντηκοστή ’палавіна пяцідзесяці’ і звязваецца з лексемай палавіна (гл.). У палескіх гаворках выраз пераплаўная серэда атаясамліваецца з пераплыва́ць, параўн. паведамленне інфарматара: кажуць, ко́лісь Божа маці перэплувала чэрэз ре́ку і Cýca Хрыста сохраняла (Талстая, СіБФ — 1986, 216).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дыяле́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Філасофскае вучэнне аб усеагульных законах руху і развіцця прыроды, чалавечага грамадства і мыслення; навуковы метад пазнання з’яў прыроды і грамадства шляхам ускрыцця ўнутраных супярэчнасцей і барацьбы процілегласцей, якія прыводзяць да скачкападобнага пераходу з адной якасці ў другую.
Матэрыялістычная д.
2. Сам працэс такога руху і развіцця.
Д. падзей.
Д. гісторыі.
3. Майстэрства весці спрэчкі, прымяняць лагічныя довады (уст.).
|| прым.дыялекты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Д. матэрыялізм.
Д. метад.
|| наз.дыялекты́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
антрапасацыяло́гія
(ад антрапа- + сацыялогія)
расісцкае вучэнне, якое фальсіфікуе дадзеныя антрапалогіі, разглядаючы грамадскія з’явы як залежныя ад анатама-фізіялагічных прымет.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)