БУГЛО́Ў (Яўген Данілавіч) (н. 29.10.1924, в. Стрыжанёва Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны-патафізіёлаг. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951). З 1955 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві (з 1973 дырэктар). Працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішачнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві з дапамогай валакністага сарбенту — фасфату цэлюлозы.
Тв.:
Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЦКІ (Мікалай Пятровіч) (н. 27.9.1950, в. 1-я Слабодка Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. Ін-т (1972). Працаваў у ВА «Інтэграл», з 1980 — у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1993 — у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Асн. кірунак навук. дзейнасці — кадравы менеджмент, прадпрымальніцкі стыль кіравання, дзелавое замежнае партнёрства, ацэнка персаналу кіравання.
Тв.:
Кадровый потенциал организаторов производства. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРША́ЦКІ (Аляксандр Львовіч) (25.10.1885, г. Адэса — 16.9.1972),
бел.вучоны ў галіне дрэваапрацоўкі. Д-ртэхн.н. (1952), праф. (1935). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1913). У 1944—56 у Бел. лесатэхн. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнал. метадаў разліку аптымальных рэжымаў рэзання драўніны і іх практычным выкарыстанні. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Даведнік па разліку рэжымаў рэзання драўніны» (1962) і «Рэзанне драўніны» (1975, разам з Н.І.Цвятковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗХАР (аль-Азхар, аль-Джамі аль-Азхар),
комплекс мусульм.рэліг. і свецкіх вышэйшых навуч. і н.-д. устаноў у Каіры. Засн. ў 10 ст. пры мячэці аль-Азхар. Уключае: Вышэйшы вучоны савет Азхар.; Акадэмію ісламазнаўства; ун-т аль-Азхар з ф-тамі мусульм. права, багаслоўскім, арабскай мовы, інж., с.-г., мед., адм. і мусульм.жан. каледжам; ін-ты і спец.рэліг. ўстановы ў Каіры і цэнтрах правінцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ (Якуб Мустафавіч) (н. 15.1.1934, г. Клецк),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1957). У 1961—67 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. З 1968 у НДІ эканомікі Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Асн. кірунак навук. дзейнасці — праблемы рэгіянальнай эканомікі, распрацоўка эканам. прагнозаў і комплексных праграм.
Тв.:
Региональное планирование: Вопр. развития и размещения производительных сил БССР. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЭ́ ((Allais) Марыс) (н. 1911),
французскі вучоны-эканаміст. Скончыў Парыжскую вышэйшую нац. горную школу (1936). Праф. (1944). З 1946 дырэктар Нац. цэнтра навук. даследаванняў, з 1948 праф. Парыжскай вышэйшай нац. горнай школы. Навук. даследаванні па эканам. кіраванні, рэгуляванні даходаў і падаткаабкладанні, грашовай палітыцы, эканоміцы энергетыкі, транспарту і здабыўных галін, тэорыі выбару ва ўмовах рызыкі. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1988 за ўклад у тэорыю рынку і за работы па эфектыўным выкарыстанні рэсурсаў.
вучоны ў галіне марфалогіі, радыебіялогіі і цытагенетыкі. Д-рмед.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1954). З 1954 у Ін-це фізіялогіі, з 1987 — радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па ўзроставай анатоміі нерв. сістэмы чалавека і жывёл, радыяцыйнай марфалогіі і эмбрыялогіі.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность пра старении. Мн., 1984 (у сааўт.).
бел.вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед. навук (1973), праф. (1974). Засл. ўрач Беларусі (1975). Скончыў Паўн.-Асецінскі мед.ін-т (1949). Працаваў у Маскве, Іране, Кішынёве. З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це. Даследаванні ў галіне пагранічнай псіхіятрыі і алкагольнага псіхозу.
Тв.:
Пневмоэнцефалография при шизофрении. Кишинев, 1968 (разам з Г.І.Брэгман, В.М.Міхліным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФО́НІН (Міхаіл Іванавіч) (11.11.1908, Масква — 7.11.1990),
бел.вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н.(1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1932). З 1945 дырэктар Усесаюзнага НДІ лёну, з 1952 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы лёну-даўгунцу (пад яго кіраўніцтвам выведзена 11 сартоў). Распрацаваў новыя спосабы вырошчвання лёну, тэхналогію яго камбайнавай уборкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЕЎ (Аляксей Кузьміч) (н. 21.3.1932, с. Новастарбеева Мічурынскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне фізікахіміі. Д-рхім.н. (1978), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі ун-т (1957). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэрмадынаміцы і тэрмахім. кінетыцы элементаарган. злучэнняў, хіміі комплексных злучэнняў. Чл. Нью-Йоркскай АН (1994).
Тв.:
Структура и энергетика карбонилов металлов. Мн., 1986;
Химия газогетерогенных систем элементоорганических соединений. Мн., 1987.