ein Mann von ~ (und Éisen) чалаве́к жале́знай во́лі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ісла́м
(ар. islam = адданне сябе волі алаха)
адна з трох (побач з хрысціянствам і будызмам) сусветных рэлігій, якая ўзнікла ў VII ст. у Аравіі і пашырылася ў краінах Сярэдняга і Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі, Паўднёва-Усходняй і Сярэдняй Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
заняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Пазбавіць волі, незалежнасць закабаліць. Ніколі, мой народзе, ты не схіляў галавы перад тым, хто калі-небудзь імкнуўся заняволіць цябе.Купала.І асабліва людзі беларускага Палесся выявілі свой гераічны патрыятызм цяпер, у час Вялікай Айчыннай вайны, калі самы найзлейшы на ўсе вякі, самы крывавы і паганы вораг уварваўся на беларускую зямлю, каб прысвоіць яе сабе, навекі яе заняволіць і ўздзець на наш народ ланцугі рабства.Чорны.// Падпарадкаваць сваёй уладзе, паставіць у залежнае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напо́перак, прысл. і прыназ.
Разм.
1.прысл. Па шырыні чаго‑н., у шырыню; упоперак. Луг напоперак перасякала вузкая пратока, берагі якой пазарасталі вербалозыкам, чаротам і аерам.Сяргейчык.
2.прысл. Тое, што і наперакор (у 1 знач.).
3.прыназ.зД. Тое, што і наперакор (у 2 знач.). Я лічыў бы за жарт гэтай прыкрасці выраз, Каб, напоперак думкам і волі самой, Аж спадыспаду дзён у вяліз[ар]ны вобраз не вырас Дзень маленства майго і вясновых самот.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́сьбіт, ‑а, М ‑біце, м.
1. Той, хто валодае, надзелены чым‑н., можа быць выразнікам, прадстаўніком чаго‑н. Людзі працы з’яўляюцца ў Купалы носьбітамі маральнай красы і высакародства.Івашын.Сейбіт волі, носьбіт гневу, Ён душой прарочай верыў: Бура грымне, бура грымне!..Калачынскі.
2. Аб рэчах, прадметах і пад., якія валодаюць якімі‑н. уласцівасцямі. Ні самалёты, ні танкі з запыленай пяхотай на брані, ні носьбіты пераможнага гулу — гарматы — нават на момант не спынілі свайго імклівага маршу на захад.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Сілай пакласці канец чаму‑н. Падавіць паўстанне. □ Немцы прымалі крутыя меры, каб падавіць народны рух.Мікуліч.// Прымусіць перастаць страляць. Падавіць агонь праціўніка. □ Прыбег сувязны ад Зайцава і далажыў, што нямецкі кулямёт падавіць не ўдаецца.Мележ.— Таварыш сержант, дазвольце падавіць дзот, — папрасіў Пеця.Сіняўскі.//перан. Стрымаць, не дазволіць стаць большым (аб пачуццях). Трэба было ўзяць сябе ў рукі, сілай волі падавіць нерашучасць.Новікаў.
2. Раздушыць, перадавіць усё, многае або ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Вынесці прыгавор, назначыць якое‑н. пакаранне. Прыгаварыць да расстрэлу. □ Марціна судзілі ў лютым. Прыгаварылі да сямі гадоў пазбаўлення волі.Чарнышэвіч.
2.зінф.Разм. Рашыць, вырашыць.
3.Разм. Дамовіцца з кім‑н. аб чым‑н.; угаварыць каго‑н. зрабіць што‑н. Галена дзве гадзіны стаяла на вялікай дарозе, кіламетраў за два ад Пераброддзя. І такі прыгаварыла падарожнага шафёра, што якраз гнаў машыну яшчэ далей за Перавоз.Чорны.
4.Уст. Прываражыць, прывярнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лиши́тьсов. пазба́віць;
лиши́ть жи́зни пазба́віць жыцця́, зве́сці са све́ту;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
навяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак.
1.чаго. Зрабіць шляхам вязання нейкую колькасць. Навязаць пальчатак. Навязаць шкарпэтак.// Звязаць у адно значную колькасць чаго‑н. Навязаць цэлы клунак бялізны.// Звязваючы, зрабіць нейкую колькасць чаго‑н. Навязаць венікаў. Навязаць снапоў.
2.што. Надзеўшы або абкруціўшы, завязаць. Навязаць вяроўку на рогі жывёле.
3.перан.; штокаму-чаму. Прымусіць каго‑н. прыняць або зрабіць што‑н. супроць яго волі, жадання. Навязаць дагавор. □ [Зорын] хацеў навязаць гітлераўцам бой там, дзе яны не чакалі.Гурскі.// Унушыць што‑н. каму‑н. супраць яго волі. Навязаць сваю думку. □ [Саўку] пачынаў агортваць страх, і ён часамі жахаўся той ролі, якую навязалі яму войт і яго прыяцелі.Колас.Я зразумеў, што мне трэба навязаць .. [Волкаву] сваю волю, сваю ўпэўненасць у перамозе.Шамякін.// Абцяжарыць каго‑н. кім‑, чым‑н. — Сядай тут і будзем працаваць, — сказаў Юрка Маргун такім тонам, быццам мяне яму сілком навязалі.Сабаленка.
4.каго. Разм. Узяць на прывязь. Яхімаў воз ужо прыбралі, Каня на лейцы навязалі У кустах альховых каля дуба.Колас.Грознага [быка] усё-такі ўціхамірылі і зноў навязалі на ланцуг.Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)