чы́таны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад чытаць.

2. у знач. наз. чы́танае, ага, н. Тое, што чыталі, прачыталі. Настаўнік чытаў учора газеты, і чытанае не выходзіць у Міхалкі з галавы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракаску́лы, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырокія скулы. Гэта сапраўды быў Дрозд — шыракаскулы, са смяшлівымі вачыма. Хомчанка. / у знач. наз. шыракаску́лы, ага, м. — Няўжо так і не помніш? Хе-хе-хе! — засмяяўся шыракаскулы. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

destitute

[ˈdestɪtu:t]

1.

adj.

1) убо́гі, бе́дны, які́ жыве́ ў няста́чы

2) Obsol. пакі́нуты ўсі́мі

2.

n.

чалаве́к, што жыве́ ў гале́чы; бядняк бедняка́ m.; бяздо́мны -ага m., бяздо́мная f., беспрыту́льны -ага m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

надрукава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад надрукаваць.

2. у знач. наз. надрукава́нае, ага, н. Тое, што надрукавана. Тады ж Парамон і пачаў друкавацца. Колькі.. задавальнення ён перажыў, калі ўбачыў упершыню надрукаванае. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Якому ўласціва працаздольнасць, надзелены працаздольнасцю (у 1 знач.). Працаздольная частка насельніцтва. / у знач. наз. працаздо́льны, ага, м.; працаздо́льная, ‑ай, ж. На сходах аб’явілі аб мабілізацыі ўсіх працаздольных на «рамонт чыгункі». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канво́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да канвою, з’яўляецца канвоем. Канвойная, служба. Канвойная рота. Канвойны салдат.

2. у знач. наз. канво́йны, ага, м. Член канвою; канваір. Канвойныя заўтра абавязкова пералічаць усіх палонных. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камандзірава́ны і камандзіро́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад камандзіраваць.

2. у знач. прым. Які атрымаў камандзіроўку. / у знач. наз. камандзірава́ны і камандзіро́ваны, ага, м.; камандзірава́ная і камандзіро́ваная, ‑ай, ж. Гасцініца для камандзіраваных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падду́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца пад дугой, прымацаваны да дугі. Паддужны званочак.

2. Спец. Дадатковы, дапаможны на які‑н. выпадак (пра каня). // у знач. наз. падду́жны, ага, м. Коннік, які суправаджае каня на скачках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняво́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняволіць.

2. у знач. наз. зняво́лены, ага, м.; зняво́леная, ‑ай, ж. Той (тая), хто пазбаўлены волі і знаходзіцца ў турме. Усе пабеглі да турмы вызваляць зняволеных. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галада́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад галадаць.

2. у знач. наз. галада́ючы, ага, м.; галада́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто галадае. Спектакль ставіўся ў фонд дапамогі галадаючым. Вітка.

3. Дзеепрысл. незак. ад галадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)