аўтахто́ны, -аў, адз.о́н, -а, м. (кніжн.)

1. Карэнныя, мясцовыя жыхары; абарыгены.

2. Расліны або жывёлы, якія ўзніклі і працягваюць існаваць у дадзенай мясцовасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

exist [ɪgˈzɪst] v.

1. існава́ць; мець ме́сца;

Can life exist on Mars? Ці можа існаваць жыццё на Марсе?

2. (on) жыць, існава́ць (у цяжкіх абставінах, без патрэбных сродкаў);

They existed on unemployment benefit. Яны існавалі на дапамогу па беспрацоўі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

несумяшча́льны, -ая, -ае.

Такі, які не можа існаваць побач, сумесна, адначасова з кім-, чым-н.

Несумяшчальныя паняцці.

Несумяшчальныя характары.

|| наз. несумяшча́льнасць, -і, ж.

Псіхалагічная н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bytować

незак. існаваць; жыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зні́кнуць, -ну, -неш, -не; знік, -кла; -ні; зак.

Перастаць існаваць, прапасці, схавацца.

Туман знік.

З. у натоўпе.

|| незак. зніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. знікне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазво́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Звесціся, перастаць існаваць — пра ўсіх, многіх. Пазводзіліся авечкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрадве́чны, -ая, -ае.

1. Які не перастае існаваць; адвечны; шматвяковы; старадаўні.

С. бор.

Спрадвечныя традыцыі.

2. Карэнны, пастаянны.

Зубры — спрадвечныя жыхары Белавежскай пушчы.

|| наз. спрадве́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

existeren

vt існава́ць, жыць, быць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

суіснава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Існаваць адначасова ці сумесна з кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

subsist

[səbˈsɪst]

v.i.

1) ледзь існава́ць

2) ліпе́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)