інша...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) іншы, напр.: іншабыццё, іншадумства;
2) з чым-н. іншым, напр.: іншамоўны, іншаформенны;
3) які мае адносіны да чаго-н. іншага, напр.: іншагародні, іншанацыянальны, іншапланецянін;
4) па-іншаму, напр.: іншасказальны, іншасказанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раўнасі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Аднолькавы з іншым (іншымі) па сіле, магутнасці. Раўнасільныя барцы. Раўнасільныя арміі.
2. Абсалютна падобны, роўны па значэнню, значнасці іншаму (іншым); тоесны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плюсквамперфе́кт, ‑а, М ‑кце, м.
У многіх мовах — адна з форм прошлага часу дзеяслова, якая абазначае дзеянне, што папярэднічала якому‑н. іншаму дзеянню ў мінулым; даўномінулы час.
[Лац. plusquamperfectum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́ншы, -ая, -ае.
1. Другі, які адрозніваецца ад каго-н., чаго-н.
Іншыя парадкі.
Іншая думка.
2. Які-небудзь, некаторы.
Іншаму (наз.) такая размова не даспадобы.
◊
Іншы раз — часам.
Між іншым — мімаходам, дарэчы, к слову кажучы.
Той ці іншы — хто-небудзь, які-небудзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перакупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак., каго-што.
1. Купіць раней купленае кім-н. другім.
2. Купіць, перашкодзіўшы зрабіць гэта іншаму.
Нагледзела сабе паліто, на жаль, перакупілі.
|| незак. перакупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. пераку́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перастро́іцца², -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.
1. Размясціцца па-іншаму, змяніўшы свой строй (у 1 знач.).
Калона хутка перастроілася.
2. Змяніць сваё жыццё, працу і пад.
П. на новы лад (перан.).
|| незак. перастро́йвацца, -аецца.
|| наз. перастрае́нне, -я, н. (да 1 знач.).
П. на маршы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абга́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Разм. Забрудзіць што‑н. чым‑н. // перан. Зганьбіць, зняславіць. Вось тут і паспрабуй уладзіць: паможаш іншаму, а ён цябе абгадзіць. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЖЭМС, Джэймс (James) Уільям (11.1.1842, Нью-Йорк — 26.8.1910), амерыканскі філосаф і псіхолаг, адзін з заснавальнікаў прагматызму. Брат Г.Джэймса. Праф. фізіялогіі і псіхалогіі, потым філасофіі Гарвардскага ун-та (1872—1907). Адзінай рэчаіснасцю абвяшчаў дзейнасць і змест чалавечай свядомасці, якую разумеў як паток непасрэдных адчуванняў і ўражанняў, што ўзнікаюць на аснове бесперапынных нерв. узбуджэнняў. Прапанаваў «прагматычны» крытэрый ісціны, якую атаясамліваў з працаздольнасцю, паспяховасцю і карыснасцю. Паводле Дж., рэліг. перажыванне падобна любому іншаму вопыту, а рэліг. вера — прагматычна апраўдана. Развіў вучэнне аб эмоцыях — адзін з вытокаў біхевіярызму.
Тв.:
Рус. пер. — Научные основы психологии. СПб., 1902;
Прагматизм. СПб., 1910;
Вселенная с плюралистической точки зрения. М., 1911.
т. 6, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бей. Рус. бей, укр. бей і г. д. (у многіх еўрапейскіх мовах: ням. Веі, Bey, франц. bey, рум. bei, венг. bej і да т. п.). Запазычанне з тур. мовы (тур. bey, роднаснае іншаму цюрк. слову, гл. бек). Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 20; Шанскі, 1, Б, 82; Локач, 24; параўн. далей MESz, 1, 269.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кра́йнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Крайняя ступень чаго-н., празмернае праяўленне чаго-н.
З адной крайнасці ў другую.
Розныя крайнасці ў думках.
2. перан. Што-н. зусім непадобнае, процілеглае іншаму.
Нездарма кажуць, што крайнасці сыходзяцца.
3. Цяжкае і небяспечнае становішча.
Давесці чалавека да крайнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)