Прыві́д ’здань’ (ТСБМ), з далейшым семантычным развіццём — ’спалох’ (Інстр. 3), ’знешні выгляд’ (астрав., Сл. ПЗБ). Наўрад ці назоўнік з’яўляецца прэфіксальным працягам від 1 (гл.); хутчэй ад прыві́дзіцца ’ўявіць’, прыві́джвацца ’здавацца’ (в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ), прывіжа́цца ’тс’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне да *ві́дзіцца < ві́дзець ’бачыць’ (гл.), параўн. ст.-слав. привиденье ’мара, мроя’ (Ст.-бел. лексікон), привижеватися ’марыцца, мроіцца’ (там жа), рус. привиде́ние ’прывід’, при́виды ’здані, прывіды’, приви́деться ’памыліцца, падмануцца’, привида́ться ’здацца; прысніцца’, привиже́ние, привижде́ние ’прывід, здань’, укр. при́вид ’прывід, здань; няясныя, ледзь акрэсленыя контуры, ілюзія’, при́ви́ддя ’прывід, здань’, при́видки ’прывіды, здані’, приви́дітися, приви́джуватыся ’уявіцца, здацца, прымроіцца’; параўн. таксама серб.-харв. прѝвидити се ’здацца, уявіцца’, привид ’ілюзія, падман зроку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

illusion

[ɪˈlu:ʒən]

n.

1) ілю́зія f.

2) памылко́вае ўяўле́ньне

3) міра́ж -у́ m.; ма́ра f.

4) цюль (на вэ́люмы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПОЛІСТЫЛІ́СТЫКА (ад палі... + стыль),

у музыцы, наўмыснае спалучэнне ў адным творы несумяшчальных (рознасных) стылістычных элементаў. Асн. формы П.: цытата (тэмы з твораў П.​Чайкоўскага, В.​Беліні ў «Ганне Карэнінай» Р.​Шчадрына), псеўдацытата (ілюзія «Марша энтузіястаў» І.​Дунаеўскага ў 1-й сімф. А.​Шнітке), алюзія (намёк; інтанацыі М.​Глінкі ў фінале сімф. №15 Дз.​Шастаковіча), тэхніка адаптацыі («Пульчынела» на тэмы Дж.​Б.​Пергалезі І.​Стравінскага, «Куранты» паводле ананімнага сшытка 18 ст. В.​Капыцько). Характэрнай з’явай П. з’яўляецца калаж (Скерца з сімф. для 8 галасоў з арк. Л.​Берыо, 9-я сімф. Дз.​Смольскага). Да П. не адносяцца: чужая тэма ў варыяцыях (напр., Варыяцыі А.​Лядава на тэму М.​Глінкі), выкарыстанне нар. мелодыі (тэма «У полі бярозка стаяла» ў фінале 4-й сімф. П.​Чайкоўскага), ці імітацыя яе стылю (хор пасялян з оперы «Князь Ігар» А.​Барадзіна), інструментоўка твораў інш. кампазітараў, некат. віды цытат (мелодыя А.​Грэтры ў оперы «Пікавая дама» Чайкоўскага), нявытрыманасць стылю.

Літ.:

Лобанова М.Н. Музыкальный стиль и жанр: История и современность. М., 1990.

В.​С.​Клакоцкая.

т. 12, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕДА́НТА (санскр., літар. канец ведаў),

рэлігійна-філасофская сістэма ў інд. філасофіі. Узнікла на аснове абагульнення каментарыяў да тэкстаў Ведаў (упанішад; гл. Веды) і часткова эпічных тэкстаў («Рамаяна», «Махабхарата», «Бхагавадгіта»). Уключае ўласна веданту, некаторыя вучэнні вішнуізму, шываізму, а таксама неаіндуізму. Асн. філас. катэгорыі веданты: брахман (касм. душа), атман (індывід. душа), пуруша (абстрактны духоўны пачатак), пракрыці (абстрактны матэрыяльны пачатак, прырода), артха (сэнс, значэнне), джняна (веды), авастха (псіхічны стан) і мая (ілюзія). Вышэйшая рэальнасць і прычына ўсяго існага — вечны Брахман. Мэтай быцця веданта лічыць «вызваленне», дасягненне адзінства з Богам шляхам поўнага адыходу ад рэальнасці і паглыблення ў чыстае мысленне.

Мяркуюць, што мудрэц Бадараян (каля 4—3 ст. да н.э.) сістэматызаваў вучэнні ў «Брахма-сутры» («Веданта-сутры»), што існавалі ў 7 ст. да н.э. Каментарыі да іх далі пачатак школам веданты — Шанкары, Рамануджы, Мадхвы, Валабхі, Німбаркі і інш., якія разыходзяцца ў поглядах на індывід. Я (джыву) і Брахман. Веданта значна паўплывала на індуізм. Прадстаўнікі неаведантызму 20 ст. Р.Тагор, С.​Радхакрышнан і інш.

Літ.:

Чаттерджи С., Датта Д. Введение в индийскую философию: Пер. с англ. М., 1955;

Боги, брахманы, люди: Четыре тысячи лет индуизма: Пер. с чеш. М., 1969;

Костюченко В.С. Классическая веданта и неоведантизм. М., 1983.

А.​В.​Гурко.

т. 4, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

phantom

[ˈfæntəm]

1.

n.

1) здань f., пры́від, фанто́м -а m.

2) ілю́зія f.

2.

adj.

1) пры́відны

2) уя́ўны, несапра́ўдны, ілюзо́рны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

deception

[dɪˈsepʃən]

n.

1) ашу́кваньне n., махлява́ньне n.

2) падма́н -у m.; зман, фальш -у m.; ілю́зія f.

3) ашука́нства, махля́рства n., хі́трасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

złudzenie

złudzeni|e

н. ілюзія, падман;

~e optyczne (wzrokowe) — аптычны падман;

do ~а podobni — надзіва падобныя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

delusion

[dɪˈlu:ʒən]

n.

1) зман -у m.; памы́лка f.

2) памылко́вая ду́мка, памылко́вы пагля́д

3) ілю́зія, галюцына́цыя f.

4) ма́нія f.

delusion of grandeur — ма́нія ве́лічы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

надзея, спадзяванне, вера, чаканне; спадзяванка, спадзяванак, спадзёўка (разм.); спадзеўкі (разм., мн.); стаўка, ілюзія (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

трызне́нне н.

1. (хворага) Fíeberwahn m -(e)s, Fíeberphantasie f -, -si¦en;

2. (галюцынацыя) Halluzinatión f -, -en, Sínnestäuschung f -, -en; Trúgbild n -(e)s, -er (ілюзія, фантом);

3. (мроі) Phantasíe f -, -í¦en, Tráumbild n -(e)s, -er, Traum m -(e)s, Träume

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)