Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шалёўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
1.гл. шаляваць.
2.зб. Тонкія дошкі, якія ідуць на абшыўку драўляных пабудоў, а таксама абшыўка з такіх дошак.
Пафарбаваць шалёўку.
3.мн. -і, -лёвак. Адна з такіх дошак.
4. Накладныя планкі вакол акна, дзвярэй.
|| прым.шалёвачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
турнэ́пс, ‑у, м.
Расліна сямейства крыжакветных, караняплоды якой ідуць на корм жывёле; кармавая рэпа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бала́нс², -а і -у, м. (спец.).
1. -у, зб. Ачышчаныя ад кары бярвёны аднолькавай даўжыні, якія ідуць на выраб цэлюлозы.
Адвезці б. на ваганетцы ў цэх.
2. -а. На чыгунцы — перакідная прылада для перацягвання рэек.
Перакінуць б.
|| прым.бала́нсавы, -ая, -ае (у 1 знач.).
Балансавая драўніна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
supporting[səˈpɔ:tɪŋ]adj. дапамо́жны;
a supporting cast выкана́ўцы дру́гасных ро́ляў;
a supporting programme кінафі́льмы, які́я іду́ць у дада́так да гало́ўных;
supporting personnel дапамо́жны персана́л
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зара́ння, прысл.
Разм. Загадзя, наперад; зараней. Ідуць у лес. Антось зарання Размеркаваў усё дазвання.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кулямётчык, ‑а, м.
Стралок з кулямёта. Ідуць кулямётчыкі, і па бруку ляскочуць жалезныя колы «максімаў».Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕГЕТАТЫ́ЎНАЯ НЕРВО́ВАЯ СІСТЭ́МА,
частка нерв. сістэмы, што рэгулюе дзейнасць унутр. органаў і жыццёва важныя функцыі арганізма (абмен рэчываў, страваванне, тэрмарэгуляцыю і інш.).
Тэрмін «вегетатыўная» прапанаваў франц. анатам М.Біша (1800). Адрозніваюць сімпатычную і парасімпатычную часткі вегетатыўнай нервовай сістэмы; кожная з іх прадстаўлена цэнтр. і перыферычным аддзелам. Вегетатыўныя цэнтры сімпатычнай нерв. сістэмы складаюцца з нерв. клетак, размешчаных у бакавых рагах спіннога мозга (сегментарныя цэнтры) і звязаных перадгангліянарнымі нерв. валокнамі з пагранічным сімпатычным ствалом і вузламі перадпазваночных спляценняў. Валокны перыферычнай часткі, што пачынаюцца з пагранічнага сімпатычнага ствала і вузлоў перадпазваночных спляценняў (постгангліянарныя), ідуць да ўнутр. органаў. Валокны ад бакавых рагоў спіннога мозга перарываюцца на клетках вузлоў нерв. спляценняў брушной поласці (чарэўнае, падчарэўнае і інш.) і на клетках вузлоў каля ўнутр. органаў (сардэчнае, лёгачнае, ныркавае і інш.), а потым ідуць ва ўнутр. органы. Вегетатыўныя цэнтры парасімпатычнай нерв. сістэмы размешчаны ў ствале галаўнога мозга (сярэдні і прадаўгаваты мозг) і крыжавым аддзеле спіннога мозга. Адросткі клетак гэтых цэнтраў перарываюцца на нерв. клетках вузлоў галавы і з чарапнымі нервамі ідуць да зрэнак, слінных залоз, унутр. органаў. Нерв. валокны, што ідуць ад клетак крыжавога цэнтра парасімпатычнай нерв. сістэмы, пасля перарыву ў нерв. гангліях тазавага спляцення інервуюць мачавы пузыр, прамую кішку і палавыя органы. Кожны ўнутр. орган інервуецца абодвума аддзеламі вегетатыўнай нервовай сістэмы. Маючы розныя функцыі, сімпатычны і парасімпатычны аддзелы вегетатыўнай нервовай сістэмы дзейнічаюць на органы адначасова і рэгулююць іх дзейнасць.