МУШМУЛА́ (тур. muşmula),

1) Mespilus, род лістападных кветкавых раслін сям. ружакветных з 1 відам М. германскай, або звычайнай (M. germanica). Пашырана на Пд Еўропы, у М. Азіі. Культывуюць у Еўропе і ЗША. Плады маюць цукар, яблычную к-ту, вітамін C, ужываюцца ў ежу сырыя і салёныя, з іх гатуюць пасцілу, віно. Драўніна ідзе на такарныя вырабы. Меданосная расліна.

2) М. японская, або субтрапічная, або локва (Eriobotrya japonica), вечназялёнае субтрапічнае дрэва ці куст. сям. ружакветных. Пашырана ў Кітаі і Паўн. Індыі. Культывуецца ў Міжземнамор’і, Сярэдняй Азіі, Кітаі, Японіі, ЗША. Плады спажываюць свежыя і перапрацаваныя (кампоты, варэнні і інш.). З насення робяць сурагат кавы. Дэкар. расліна.

У.​П.​Пярэднеў.

Мушмула: 1 — германская; 2 — японская.

т. 11, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Камелія 5/295

- » - японская 5/295 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Japanese

[,dʒæpəˈni:z]

1.

adj.

япо́нскі

2.

n., pl. -nese

1) япо́нец -ца m., япо́нка f.

2) япо́нская мо́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БАНДА́Й-АСА́ХІ,

нацыянальны парк у Японіі на в-ве Хонсю. Засн. ў 1950. Пл. каля 190 тыс. га (уключае некалькі запаведнікаў). Размешчаны ў раёнах актыўнай вулканічнай дзейнасці (вулканы Бандай і Адзума): горы ўкрытыя шыракалістымі і хваёвымі лясамі, на вяршынях — лугі і хмызнякі. Шматлікія азёры. Своеасаблівая фауна (чорны мядзведзь, сернаказа, японская макака).

т. 2, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

джы́у-джы́цу

(яп. dzudzucu)

японская сістэма прыёмаў самаабароны і нападзення без зброі (элементы гэтай барацьбы выкарыстоўваюцца ў дзюдо).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

САФО́РА (Sophora),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, радзей ва ўмераных шыротах. На Беларусі інтрадукавана С. японская (S. japonica).

Дрэвы, кусты, часам шматгадовыя травы Лісце непарнаперыстаскладанае, чаргаванае. Кветкі белыя, жаўтаватыя, ружовыя, фіялетавыя, у гронках або мяцёлках. Плод — боб. Усе віды ядавітыя. Лек., дэкар., фарбавальныя, меданосныя расліны.

А.​М.​Скуратовіч.

Сафора таўстаплодная.

т. 14, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІХААКІЯ́НСКІЯ ЭСКА́ДРЫ 1904—05,

злучэнні ВМФ Расіі, якія дзейнічалі на Д. Усходзе ў руска-японскую вайну 1904—05. 1-я Ц.э. (63 караблі, у т. л. 7 эскадраных браняносцаў і 10 крэйсераў; камандуючыя О.​В.​Старк, С.В.Макараў, В.​К.​Вітгефт, Р.​М.​Вірэн) складала гал. сілы рас. ВМФ на Ціхім ак.; базіравалася ў р-не Порт-Артура і ўдзельнічала ў Порт-Артура абароне 1904—05, дзе і загінула. 2-я Ц.э. адпраўлена ў кастр. 1904 з Балт. мора для ўзмацнення 1-й Ц.э. У лют. 1905 з той жа мэтай з Балт. мора рушыла 3-я Ц.э. пад камандаваннем М.​І.​Небагатава. Злучыўшыся ў крас. 1905 у Індыйскім ак., яны (33 караблі, у т. л. 10 эскадраных браняносцаў і 10 крэйсераў; каманд. З.​П.​Ражэственскі) удзельнічалі ў Цусімскім баі 1905, у ходзе якога разгромлены.

Літ.:

Золотарев В.А., Козлов И.А. Русско-японская война 1904—1905 гг.: Борьба на море. М., 1990;

Доценко В.Д. Морские битвы России, XVIII—XX вв. СПб., 1999;

Куропаткин А.Н. Русско-японская война, 1904—1905: Итоги войны. СПб., 2002.

У.​Я.​Калаткоў.

т. 17, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МАЦУСІ́ТА ЭЛЕ́КТРЫК ІНДА́СТРЫЯЛ»

(Matsushita Electric Industrial Company Limited),

японская эл.-тэхн. і радыёэлектронная кампанія, адна з найб. у свеце. Засн. ў 1918. Вырабляе камунікацыйнае, вымяральнае і спец. абсталяванне, быт. тэхніку: тэлефоны, радыёперадатчыкі і радыёпрыёмнікі, міні-камп’ютэры, апараты каляровага ксерадруку, тэлевізары, відэамагнітафоны, халадзільнікі, электрабатарэі, электронныя лямпы і інш. Вядома гандл. маркамі «Панасонік», «Нэшанал», «Тэкнікс», «Квазар». Мае філіялы ў Паўн. Амерыцы, Паўд.-Усх. Азіі, у Зах. Еўропе.

т. 10, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭЗАЛЬПІ́НІЯ (Caesalpinia),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках. Як дэкар. расліны культывуюць Ц.​Джыліса (C. gilliesii) і японскую (C. japonica).

Вечназялёныя або лістападныя дрэвы і кусты (часам ліяны). Лісце двойчы парнаперыстае з прылісткамі. Кветкі ў гронках. Плод — струк. Драўніна шчыльная, чырв. або чорная, выкарыстоўваецца ў прам-сці. З некаторых відаў атрымліваюць дубільныя і фарбавальныя рэчывы. Тэхн., дэкар. расліны.

Цэзальлінія японская.

т. 17, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ХІТА́ЦІ»,

«Хітачы», японская электратэхнічная кампанія па вытв-сці прамысл. і быт. абсталявання, электратэхнікі, абсталявання сувязі; адна з вядучых у краіне манаполій па ядз. рэактарах. Засн. ў 1910. Мае больш як 100 з-даў у Японіі. Кампанія звязана з фін. групамі Фудзі і Санва. Аб’ём продажу 41,3 млрд. дол.; чысты прыбытак 964 млн. долараў. Больш за 15% сваёй прадукцыі экспартуе. У вытв-сці заняты 264 тыс. чал. (канец 1980-х г.).

т. 17, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)