Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Аб’яго́рыць ’ашукаць’ (Бяльк., Юрч. Сін.) < рус.объегорить або самастойна ад Ягор. Звязана з Юрʼеў або Ягораў дзень. Праабражэнскі, 1, 633; Унбегаун, BSL, 52, 172. Праабражэнскі думае пра кантамінацыю з обыграть, спасылаючыся на бел.аб’яхерыць ’ашукаць’ (Нас.) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́страіць1, ‑страю, ‑страіш, ‑страіць; зак.
1.каго-што. Паставіць строем. Выстраіць полк. □ Дайшоўшы да размяшчэння часці, Ягораў загадаў выстраіць батальён, маўкліва прайшоў паўз строй.Краўчанка.// Размясціць у пэўным парадку. Выстраіць чаргу.
2.што. Разм. Пабудаваць, выбудаваць. [Гусляр:] — Хорам выстраіў ты свайму воку так міл.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАРО́НІН (Сяргей Аляксеевіч) (н. 13.7.1913, г. Любім Яраслаўскай вобл., Расія),
рускі пісьменнік. Гал. рэдактар час. «Нева» (1957—63). Першы зб. апавяданняў «Сустрэчы» (1947). Вострыя пытанні жыцця і маралі ў раманах «На сваёй зямлі» (кн. 1—2, 1948—52), «Два жыцці» (1962), аповесці «Непатрэбная слава» (1955). Манера пісьма Вароніна сціслая, псіхалагічна ёмістая: зб-кі апавяданняў «Дом насупраць» (1954), «У паводку» (1958), «У чаканні цуду» і «Раман без кахання» (1968). Аўтар аповесцяў «Мілы ты мой!..» (1976), «У цябе ёсць усё, Ягораў!» (1983), «Жыццяпіс І.П.Паўлава» (1989) і інш., кнігі пра пісьменніцкую працу «Час вынікаў» (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́НСКІ САБО́Ру С.-Пецярбургу,
помнік архітэктуры рус. класіцызму. Пабудаваны ў 1801—11 арх. А.Н.Вараніхіным. Крыжова-купальны будынак. Прылеглая да бакавога фасада магутная паўкруглая каланада з 6-калонным порцікам утварае плошчу, якая ўваходзіць у склад ансамбляў Неўскага праспекта. Малая плошча перад гал. уваходам абнесена манум. чыгуннай рашоткай. Інтэр’ер вырашаны як калонная зала свецкага характару, аздоблены скульптурай (І.П.Мартас, І.П.Пракоф’еў, Ф.Ф.Шчадрын і інш.), размалёўкамі (У.Л.Баравікоўскі, А.Я.Ягораў). У саборы былі змешчаны трафеі рус. войск у Айч. вайне 1812. У 1813 тут пахаваны М.І.Кутузаў. У 1837 перад саборам пастаўлены помнікі яму і М.Б.Барклаю дэ Толі (скульпт. Б.І.Арлоўскі, арх. В.П.Стасаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛАЗАІ́ЗМ (ад грэч. hylē матэрыя + zōē жыццё),
філасофскае вучэнне пра ўсеагульную адушаўлёнасць матэрыі. У навук. ўжытак тэрмін уведзены ў 1678 англ. філосафам Р.Кедвартам. Гілазаізм — лагічнае дапушчэнне пра адзінства, цэласнасць, самаразвіццё свету, яго праявы адрозніваюцца толькі ўзроўнем развіцця, а не сутнасцю. На аснове такой канцэптуальнай схемы ўзніклі блізкія да гілазаізму вучэнні — пантэізм, панпсіхізм, а таксама вучэнне пра адлюстраванне як усеагульную ўласцівасць матэрыі. Паводле гэтай канцэпцыі, не толькі элементарныя жыццёвыя працэсы, але і складаныя інфарм. сістэмы, што генерыруюць пачуццёвасць, псіхіку і мысленне, маюць натуральнае паходжанне. У стараж.-грэч. філасофіі ідэі гілазаізму распрацоўвалі прадстаўнікі натурфіласофіі (Фалес, Анаксімен, Геракліт, Эмпедокл і інш.). У эпоху Адраджэння гілазаізм у форме пантэізму складаў істотную частку філасофіі Н.Кузанскага, Б.Тэлезіо, Дж.Бруна. Мысленне як уласцівасць, характэрную для ўсёй прыроды, як атрыбут матэрыі разглядаў Б.Спіноза. Франц. матэрыялісты 18 ст. (Д.Дзідро, Ж.Рабінэ) абгрунтоўвалі субстанцыяльны характар адчуванняў, прызнавалі агульную адушаўлёнасць матэрыі. Усеагульнасць уласцівасці адлюстравання знаходзіць пераканаўчае і практычнае пацвярджэнне ва ўсёй сістэме тэхн. забеспячэння сучаснага інфарм. працэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ТНІ САДу Санкт-Пецярбургу,
самы стары сад горада. Размешчаны паміж Марсавым полем і рэкамі Фантанка, Нява і Мойка. Закладзены ў 1704 (арх. Ж.Б.Леблон, М.Р.Зямцоў, І.Матвееў, садаводы Я.Розен, І.Сурмін і інш.). Прызначаўся для правядзення свят, асамблей, прыёмаў; цяпер месца адпачынку. Пл. 11,5 га. Мае строга геам. планіроўку. У 1710—14 пабудаваны Летні палац Пятра I (арх. Д.Трэзіні, з удзелам А.Шлютэра, Н.Мікеці, Зямцова; з 1925 гісторыка-быт. музей). Л.с. упрыгожаны мармуровай скульптурай (пераважна пач. 18 ст.; алегарычныя, міфалагічныя і партрэтныя статуі і бюсты работы П.Бараты, Д. і П.Грапелі, А.Тарсіі, Дж.Банацы і інш.). У 19 ст. пабудаваны павільёны — Кававы (1826, арх. К.І.Росі) і Чайны (1827, арх. Л.І.Шарлемань) домікі, пастаўлены помнік І.А.Крылову (1855, скульпт. П.К.Клот) з рэльефамі на тэмы яго баек (па малюнках А.А.Агіна). Ад Нявы Л.с. аддзяляе металічная агароджа (1771—84, арх. Ю.М.Фельтэн, П.Ягораў).
Літ.:
Семенникова Н.В. Летний сад. Л., 1978.
Скульптурная кампазіцыя ў Летнім садзе ў Санкт-Пецярбургу.Кававы домік у Летнім садзе ў Санкт-Пецярбургу. 1826. Арх. К.Росі.