Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛЕКЛАНШЭ́ ЭЛЕМЕ́НТ,
першасны гальванічны элемент, у якім дадатны электрод зроблены з дыаксіду марганцу (з дабаўкай графіту і сажы), адмоўны — з цынку, а электралітам служыць водны раствор хларыду амонію або іншых хларыдаў (калію, магнію, кальцыю). Пачатковае напружанне 1,4—1,6 В. Л.э. — найб. зручныя хімічныя крыніцы току, выкарыстоўваюцца ў электронных гадзінніках, радыёапаратуры, цацках і інш. Вынайдзены ў 1865 франц. вучоным Ж.Лекланшэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
carbon
[ˈkɑ:rbən]
n.
1) Chem. вугляро́д -у m.
2) Electr. ву́галь -ю m., ву́гальны электро́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АНО́Д (ад грэч. anodos узыходжанне),
1) дадатны полюс (клема) крыніцы эл. току (гальванічнага элемента, акумулятара, эл. машыны). Ад анода ў знешнім эл. ланцугу накіраваны эл. ток.
2) Дадатны электрод электравакуумных і іонных прылад, звычайна выраблены з тугаплаўкіх металаў (тантал, малібдэн, чэрнены нікель), калі ахаладжэнне прымусовае — з медзі; іонных прылад — з матэрыялаў з малой другаснай эмісіяй (графіт, жалеза).
3) Дадатны полюс электрычнай дугі, электралітычнай ванны (гл. ў арт.Электроліз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДУЛЯ́ЦЫЯу фізіцы,
змена ў часе па зададзеным законе параметраў, якія характарызуюць пэўны стацыянарны фіз. працэс. Выклікаецца знешнімі ўздзеяннямі, напр., М. гарманічнага вагання з мэтай унясення ў вагальны працэс пэўнай інфармацыі (гл.Мадуляцыя ваганняў). М. інтэнсіўнасці электроннага пучка ў кінескопе ў адпаведнасці з пададзеным на кіравальны электрод (мадулятар) відэасігналам дазваляе ўзнавіць на экране перададзены відарыс. М. электронных патокаў па скарасцях у клістроне прыводзіць да групавання электронаў у згусткі з наступным пераўтварэннем іх кінетычнай энергіі ў энергію ЗВЧ-ваганняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ано́д
(гр. anodos = пад’ём, узыходжанне)
фіз.электрод з дадатным зарадам (проціл.катод).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дыно́д
(ад ды- + анод)
электрод у фотаэлектронным памнажальніку для павелічэння электроннага патоку ў выніку дынатроннага эфекту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
като́д
(гр. kathodos = шлях уніз, спуск)
фіз.электрод з адмоўным зарадам (проціл.анод).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПЛА́ЗМЕННАЯ ЗВА́РКАзварка сціснутай дугой,
зварка металаў з дапамогай нізкатэмпературнай (~104К) плазмы ў асяроддзі ахоўных газаў; від дугавой зваркі. Выконваюць пры дапамозе плазматрона. Існуюць 2 спосабы П.з.: плазменнай дугой, што ўзнікае паміж электродам плазматрона і металам, які зварваюць, і плазменным струменем, што ўзнікае паміж электродам і саплом плазматрона. Для ўтварэння плазмы выкарыстоўваюць інертныя газы (пры зварцы каляровых металаў) ці вуглякіслы газ (пры зварцы сталі).