СЦЕ́ШЫЦ Валянцін Кірылавіч (10.1.1928, в. Доўгае Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 5.10.1997),
бел. вучоны ў галіне суд.-мед. экспертызы. Д-рмед.н. (1975), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). З 1959 у Цярнопальскім мед. ін-це (заг. кафедры). З 1961 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), у 1961—77 адначасова гал.суд.-мед.экспертМін-ва аховы здароўя. З 1976 у Вышэйшай школе МУС Беларусі. З 1993 у НДІ крыміналістыкі, крыміналогіі і суд. экспертыз, адначасова ў БДУ. Навук. працы па праблемах аўтатрансп. траўмаў, прафілактыцы дзіцячага траўматызму і інш.
Тв.:
Судебно-медицинская экспертиза при дорожно-транспортных происшествиях. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Sáchverständigesubm, f -n, -n экспе́рт, кампетэ́нтная асо́ба
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СЕ́ЛІГМЕН (Seligman) Бен Барух (20.11.1912, г. Ньюарк, ЗША — 1970),
амерыканскі вучоны-эканаміст. Скончыў Бруклінскі каледж (1934), ступень магістра атрымаў у Калумбійскім ун-це (1936). У 1941—45 працаваў ва ўрадавых установах ЗША, выкладаў у Бруклінскім каледжы (1947—49). У 1950—60-я г.эканам.эксперт шэрагу прафс. арг-цый ЗША. З 1965 праф. эканомікі і дырэктар даследчага цэнтра па праблемах прац. адносін Масачусецкага ун-та. Аўтар манаграфій па пытаннях працы, цэн, гісторыі эканам. вучэнняў, навук. працы па розных аспектах сац. адносін у сучасным грамадстве — праблемах беднасці, уплывах аўтаматызацыі і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Основные течения современной экономической мысли. М., 1968;
Сильные мира сего: бизнес и бизнесмены в американской истории. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЧКО́ Валерый Аляксандравіч (н. 14.3.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне судова-мед. экспертызы. Д-рмед.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1964 у Гродзенскім мед. ін-це. Гал. судова-мед.экспертМін-ва аховы здароўя Беларусі (1978). З 1985 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па функцыян. і марфал. змяненнях пры аспірацыі харч. мас, асаблівасцях траўматызацыі пры падзенні з вышыні.
Тв.:
Математическое моделирование как метод для установления пассивного или активного падения с высоты // Материалы I съезда Белгосслужбы судебно-медицинской экспертизы. Мн., 2000;
Судебно-медицинские аспекты механизма травматизации при падении из движущейся автомашины (разам з А.А.Сасноўскім) // Там жа;
Дифференциальная диагностика механизма травматизации тела при падении с высоты и из движущейся автомашины // Актуальные вопросы современной медицины. Мн., 2001. Ч. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
opiniodawca
м.
1.эксперт;
2. той, хто дае рэкамендацыю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
САКАЛО́ЎСКІ Уладзімір Эдуардавіч (н. 13.9.1930, Мінск),
бел. архітэктар. Засл.арх. Беларусі (1979). Канд. архітэктуры (1966). Скончыў БПІ (1958). З 1958 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект», з 1965 гал. архітэктар, з 1972 дырэктар БелНДІдзіпрасельбуда. З 1965 адначасова выкладаў у БПА. У 1992—2000 гал.эксперт Галоўэкспертызы Мін-ва архітэктуры і буд-ва Беларусі. Асн. работы: праект дэталёвай планіроўкі і забудовы г. Салігорск, праекты дэталёвай планіроўкі зон адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы і воз. Нарач (усе 1959—60), дом адпачынку на воз. Нарач (1959—61), будынак БелНДІдзіпрасельбуда і лабараторны корпус з-да імя Вавілава (1969) у Мінску, праект і забудова в. Малеч у Бярозаўскім р-не (1969—81, усе ў сааўт.).
Тв.:
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1973 (у сааўт.);
Проектирование и строительство промышленных комплексов. Мн., 1975 (разам з І.Г.Малковым);
Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979 (разам з Р.М.Алімавым);
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
biegły
м.
1.эксперт;
2. спрактыкаваны ў чым; вопытны ў чым
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
referee1[ˌrefəˈri:]n.
1.law арбі́тр; траце́йскі суддзя́
2.sport рэ́феры, суддзя́ (у некаторых відах спорту);
a chief referee гало́ўны суддзя́
3.BrE рэцэнзе́нт-экспе́рт; а́ўтар во́дзыву
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПТАШЫ́ЦКІ (Ptaszycki),
Станіслаў Людвік (Станіслаў Львовіч; 12.4.1853, с. Кузава Маскоўскай вобл. — 20.12.1933), польскі гісторык, архівіст, філолаг. Чл. Польскай АН у Кракаве (1931), канд.гіст.-філал.н. (1877), ганаровы праф. (1929). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1877). Працаваў ва ун-це, архідыяцэзнай семінарыі і гімназіях у Пецярбургу. У 1884—87 метрыкант «Літоўскай метрыкі» ў архіве Сената. У 1887 апублікаваў «Вопіс кніг і актаў Літоўскай метрыкі». З 1896 дацэнт Пецярбургскага ун-та, з 1899 выкладчык, праф. Пецярбургскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі. Ў 1918—19, 1921—26 дырэктар Дзярж. архіва ў Любліне, адначасова праф. Люблінскага каталіцкага ун-та, у 1919—21 дэкан філас. ф-та Віленскага ун-та. Удзельнічаў як эксперт у падрыхтоўцы Рыжскага мірнага дагавора 1921. У 1926—31 дырэктар Дзярж. архіваў Польшчы. Ініцыятар выдання і рэдактар (1927—32) час. «Archeion» («Археён»). Вывучаў л-ру 16 ст., гісторыю і права ВКЛ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы 17-га т. «Поўнага збору рускіх летапісаў» (1907), дзе апублікаваны бел.-літ. летапісы. Выявіў і апублікаваў Альшэўскі летапіс (Вільня, 1907), выдаў попісы войска Вялікага княства Літоўскага 1528, 1565 і 1567 (1915). У нясвіжскай б-цы Радзівілаў выявіў рукапіс твора М.Стрыйкоўскага «Аб пачатках літоўскага народу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЧА́К Аляксандр Васілевіч (16.11.1874, Пецярбург — 7.2.1920),
расійскі ваенна-марскі дзеяч, палярны даследчык, вучоны-гідролаг, адзін з кіраўнікоў белага руху ў грамадз. вайну. Адмірал (1918), правадз.чл.Рус.геагр.т-ва (1906). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1894). Служыў на караблях Балтыйскага (з 1895) і Ціхаакіянскага (з 1896) флатоў. Удзельнік палярных экспедыцый 1900—03 і 1908—11 (гідролаг; яго імем быў названы адзін з астравоў у Паўн. Ледавітым ак.), рус.-яп. вайны 1904—05. У 1906—09 і 1911—14 у Марскім генштабе, адначасова выкладаў у Марской акадэміі (з 1908), эксперт па ваенна-марскіх пытаннях у 3-й Дзярж. думе (1907—12). Удзельнік 1-й сусв. вайны, у т. л. як камандуючы Чарнаморскім флотам (1916—17). У жн. 1917 камандзіраваны ў Вялікабрытанію і ЗША. У кастр. 1918 разам з брыт.ген. А.Ноксам прыбыў у Омск, дзе 4 ліст. прызначаны ваен. і марскім міністрам ва ўрадзе Уфімскай дырэкторыі. 18.11.1918 скінуў дырэкторыю, прыняў званне «вярх. правіцеля» рас. дзяржавы і галоўнакамандуючага яе ваен. сіламі (да 4.1.1920), устанавіў у Сібіры, на Урале і Д. Усходзе ваен. дыктатуру (гл.Калчака ўрад). Намагаўся аднавіць «адзіную і непадзельную» Рас. імперыю. Пасля разгрому сваёй арміі, узброенай і забяспечанай з дапамогай Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША і Японіі (да 400 тыс.чал., у т. л. 130—140 тыс. на фронце) перабраўся ў Іркуцк, каля якога (станцыя Інакенцьеўская) 15.1.1920 выдадзены вайскоўцамі Чэхаславацкага корпуса эсэра-меншавіцкаму «Паліт. цэнтру», потым перададзены бальшавіцкаму Іркуцкаму ВРК, паводле пастановы якога расстраляны. Асн. праца — «Лёд Сібірскага і Карскага мораў» (1909). Гл. таксама Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—22.
Літ.:
Арестант пятой камеры. М., 1990;
Плотников И.Ф. А.В.Колчак: Жизнь и деятельность. Ростов н/Д, 1998.