экспе́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які праводзіць экспертызу і дае заключэнне пры разглядзе якога-н. пытання.

Высокакваліфікаваны э.

Судовы э.

|| прым. экспе́ртны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспе́рт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экспе́рт экспе́рты
Р. экспе́рта экспе́ртаў
Д. экспе́рту экспе́ртам
В. экспе́рта экспе́ртаў
Т. экспе́ртам экспе́ртамі
М. экспе́рце экспе́ртах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экспе́рт экспе́рт, -та м.;

суде́бный экспе́рт судо́вы экспе́рт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экспе́рт м. экспе́рт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экспе́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Спецыяліст для правядзення экспертызы па якому‑н. спрэчнаму ці няяснаму пытанню. [Адвакат:] — Вам [Лабановіч] сапраўды ставяць у віну напісанне адозвы да настаўнікаў. Такое заключэнне далі эксперты. Колас.

[Ад лац. expertus — вопытны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незале́жны, -ая, -ае.

1. Які не залежыць ад каго-, чаго-н.; самастойны, свабодны.

Н. эксперт.

Н. чалавек.

2. Які выражае самастойнасць у чым-н.

Незалежныя думкі.

Трымаць сябе незалежна (прысл.).

3. Самастойны ў міжнародных адносінах; суверэнны.

Незалежная дзяржава.

|| наз. незале́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знаўца, майстра, спецыяліст, прафесіянал, эксперт, знаток; спец (разм.); усёзнайка (разм. іран.); аўтарытэт, прафесар, свяціла (перан.) □ стары верабей, стрэляны верабей

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)