Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
даўжэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі доўгі. Дзень быў — што год, такі даўжэзны.Лобан.Махае даўжэзнай Стралой экскаватар, Ім цэлыя горы Зямлі тут узняты.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драгла́йн
(англ. dragline)
экскаватар з падвешаным на канатах каўшом, а таксама коўш такога экскаватара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шага́ючы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які перасоўваецца пры дапамозе пачарговай перастаноўкі апорных частак у напрамку руху (пра машыны, механізмы). Шагаючы экскаватар. Шагаючы пад’ёмны кран. Шагаючы дамкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́сенічны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гусеніцы. Гусенічная стужка.// Які перамяшчаецца пры дапамозе гусеніц. Гусенічны трактар. Гусенічны экскаватар. Гусенічны цягач.// Які ўтвараецца з дапамогай гусеніц. Гусенічны ход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздрыгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Тое, што і уздрыгнуць. Павітаўшыся, Вера Ігнатаўна аж уздрыганула ад стуку, якому адгукнуўся звон шклянак.Пестрак.Экскаватар уздрыгануў, апусціў уніз зубчатую пашчу.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абзе́тцэр
(ням. Absetzer, ад absetzen = адсоўваць)
многакаўшовы экскаватар для выемкі і перамяшчэння пустых парод на адвалах кар’ераў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
траншэ́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да траншэі. Траншэйны ход. Траншэйны роў.// Які ажыццяўляецца пры дапамозе траншэй, у траншэях. Траншэйная абарона. Траншэйны спосаб вырошчвання гародніны.// Прызначаны для капання траншэі. Траншэйны экскаватар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУДРЭ́ВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (25.11.1884, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 4.1.1957),
бел. жывапісец-пейзажыст. Засл. дз. маст. Беларусі (1944). Вучыўся ў маст. вучылішчы ў Ліепаі (Латвія; 1903—06). Творчасці ўласцівы мяккая, стрыманая колеравая гама, тонкае спалучэнне халодных і цёплых тонаў, спакойная кампазіцыйная будова, паэтычнасць раскрыцця прыгажосці бел. прыроды. У ранні перыяд зазнаў уплыў франц. імпрэсіяністаў. Высокім каларыстычным майстэрствам вызначаюцца работы «Стары Мінск» (1921), «Раніца вясны» (1924), «Млын», «Беларуская вёска» (абедзве 1925) і інш. У 1930-я г. пісаў індустр. пейзажы: «Паглыбленне Арэсы» (1934), «Экскаватар на асушцы» (1938—39), «БелДРЭС» (1940) і інш. Паводле ўражанняў ваен. гадоў стварыў карціну «Па дарогах вайны» (1945—46). Пранікнёнай перадачай свету прыроды вызначаюцца творы пасляваен. гадоў: «Вецер» і «На рацэ Сож» (1945), «Бярозкі» (1948), «Беларускі пейзаж» (1949), «Свіслач» (1952), «Жыта», «Раніца», «Лясная рэчка» (1956) і інш.
Літ.:
Лейтман Ф. У.М.Кудрэвіч. Мн., 1958;
Бяспалы А.А. Пясняр беларускага пейзажу // Выяўленчае мастацтва Беларусі. Мн., 1981;
Фатыхава Г.А. З раніцы — настрой і працавітасць // Мастацтва. 1995. № 11.