род голанасенных раслін сям. хваёвых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў гарах, радзей на раўнінах Паўн. паўшар’я, некат. віды — у трапічным поясе (горы Мексікі і Гватэмалы). Расце разам з елкай і інш. дрэвамі ці ўтварае чыстыя дрэвастоі (піхтарнікі), адна з асн. парод цемнахвойнай тайгі. На Беларусі 1 цэнтр.-еўрапейскі рэліктавы від — П. белая або еўрапейская (A. alba), занесены ў Чырв. кнігу. Ізалявана трапляецца ў Белавежскай пушчы.
Аднадомныя вечназялёныя дрэвы выш. 50—100 м, дыяметр ствала да 2 м з густой конусападобнай кронай. Жывуць да 200, некат. да 500—700 гадоў. Кара ўсіх відаў мае смалу. Ігліца шматгадовая, плоская, лінейная, мяккая, з 2 белаватымі палоскамі вусцейкаў на ніжнім баку. Жаночыя шышкі (зялёныя або чырванаватыя) і мужчынскія каласкі размешчаны на канцы леташніх парасткаў у верхняй ч. кроны. Спелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя. Выспяваюць у 1-ы год і рассыпаюцца. Семя з крыльцам. Драўніна выкарыстоўваецца ў буд-ве, вытв-сці цэлюлозы і дробных вырабаў. З кары паўночнаамерыканскай П. бальзамічнай (A. balsamea) атрымліваюць канадскі бальзам, з найб. пашыранай П. сібірскай (A. sibirica) — піхтавы бальзам, з ігліцы і маладых галінак — піхтавы алей. Лек., тэхн., дэкар. расліны.
А.Дз.Антанюк.
Піхта сібірская: 1 — агульны выгляд; 2 — галінка з жаночай шышкай; 3 — галінка з мужчынскімі каласкамі; 4 — спелая шышка.
The nobs live in those big houses. Важныя шышкі жывуць у тых вялікіх дамах.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВАРСЯ́НКА (Dipsacus),
род кветкавых раслін сям. варсянкавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Паўд. і Усх. Азіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі зрэдку культывуюцца варсянка пасяўная (Dipsacus sativus) і разразная (Dipsacus laciniatus).
Двух-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны з моцным шыпаватым, прамастойным, уверсе вілавата разгалінаваным сцяблом выш. да 2 м. Лісце буйное, супраціўнае, сядзячае. Кветкі дробныя, фіялетавыя, бледна-жоўтыя, белыя або бэзаватыя, у прадаўгаватых або шарападобных галоўках. Плод — сямянка. Дэкар., тэхн. (суквецці і суплоддзі — «варсавальныя шышкі» — выкарыстоўваюць для варсавання шэрсці і тканін, адсюль назва) і меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шыша́к1, ‑а, м.
1. Тое, што і гронка. Шышак вінаграду.
2.Разм. Патаўшчэнне ў выглядзе шышкі на сцёблах некаторых раслін. У балотцы зімой мы корпаліся паміж высокіх купін, ламалі тугія шышакі, што раслі сярод густога чароту.Даніленка.
3. Вялікая колькасць насякомых, якія сабраліся ў адзін ком. Шышак пчол.
шыша́к2, ‑а, м.
Старажытны воінскі шлем, які заканчваўся вастрыём з шышкай наверсе. // Верхняя частка гэтага шлема, якая мае выгляд шышкі. На самым шышаку шлема — дзірачка, яе зрабіла белагвардзейская куля.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕНЕТЫ́ТЫ (Bennettitopsida),
парадак выкапнёвых дрэвападобных голанасенных раслін. 2 сям., каля 20 родаў. З’явіліся ў каменнавугальным перыядзе; найб. росквіту дасягнулі ў юры — 1-й пал. мелу. На Беларусі выкапнёвыя рэшткі (лісце, сцяблы, шышкі, пылок) зрэдку трапляюцца ў юрскіх адкладах. Вызначальныя выкапнёвыя для юрскіх і мелавых адкладаў.
Вонкавым выглядам нагадвалі сучасных сагаўнікавых тропікаў і субтропікаў. Мелі просты або разгалінаваны, некаторыя — бочачкападобны ствол, укрыты рубцамі ад апалага лісця. Лісце перыстае, радзей простае. Кветкі ў пазухах лісця, у большасці Б. двухполыя, нагадвалі кветку пакрытанасенных. Насенне з 2 семядолямі. Некаторыя вучоныя лічаць Б. магчымымі продкамі пакрытанасенных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАМІ́ТАВЫЯ (Calamitales),
парадак выкапнёвых раслін кл. хвашчоў. 2 сям. Вядомыя з ранняга карбону, росквіт у сярэднім карбоне, вымерлі ў пермі ці пач. трыясу. Засялялі нізінныя, часта забалочаныя прасторы.
Расліны ад дробных травяністых да буйных дрэвападобных выш. да 20 м, дыям. сцябла да 1 м, з інтэнсіўным галінаваннем. Сцябло падзялялася вузламі на міжвузеллі. На вузлах парасткаў месціліся кальчакі галін ці лінейнага лісця з адной жылкай. Спараносныя шышкі складаліся з пладушчага і стэрыльнага лісця (спарангіяфораў), якія чаргаваліся. Як і хвашчы, мелі вял. поласць на месцы стрыжня, але адрозніваліся ад іх моцным развіццём другаснай драўніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІПАРЫ́САВІК (Chamaecyparis),
род галанасенных раслін сям. кіпарысавых. 7 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі ў культуры 4 віды К.: гарохаплодны (C. pisifera), Лаўсона (C. lawsoniana), нутканскі (C. nootkatensis), тупалісты (C. obtusa).
Вечназялёныя аднадомныя кусты і дрэвы выш. 20—70 м. Парасткі плоскія з лускападобнай (у маладых дрэў іголкападобнай) крыжападобна размешчанай ігліцай. Мужчынскія кветкі яйцападобна-падоўжаныя, жоўтыя, жаночыя — амаль закругленыя з 6—8 лускавінкамі. Шышкі дыям. да 8 мм, шарападобныя, дравяністыя, з пукатай луской. Насенне дробнае, крылатае. Драўніна выкарыстоўваецца ў буд-ве, карабле- і самалётабудаванні. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУ́БЕНЬ,
відазменены парастак, сцябло якога з адным або некалькімі міжвузеллямі, моцна разрастаецца і назапашвае пажыўныя рэчывы (крухмал, алей); орган узнаўлення двух- і шматгадовых раслін. Бывае надземны, звычайна зялёны, мае лісце (кальрабі, некат. архідэі), і падземны — бясколерны, у пазухах рэдукаванага лісця знаходзяцца пупышкі, т.зв. «вочкі» (бульба, стрэлкаліст, тапінамбур). У некат. жывародных раслін (напр., зубніца клубняносная) надземныя К. развіваюцца ў суквеццях і пазухах лісця, пасля ападання ўкараняюцца і ўтвараюць новыя расліны. Ад К. адрозніваюць каранёвыя шышкі (запасальныя прыдаткавыя карані ў батату, вяргіні) і караняплоды (у іх утварэнні разам з парасткам прымае ўдзел гал. корань, напр., бурак, рэдзька).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Прадаўгаватае суквецце хваёвых і некаторых іншых раслін, пакрытае луской. На лясной дарозе, пад старой разлапістай сасной, ляжаць апалыя шышкі.Ігнаценка.Злева, зарослы сівай мятліцай, зялёным лопухам з калючымі шышкамі, ляжаў земляны вал старажытнай крэпасці.Грамовіч.// Плод або гронкі пладоў некаторых раслін, якія формай, знешнім выглядам нагадваюць такое суквецце. Врусніц было многа, яны віселі на куп’і шышкамі, як авечыя хвасты, бурыя ад густога сонца.Пташнікаў.
2. Круглы бугор на целе чалавека, жывёлы; гуз. А шышка ўсё ж падскочыла [ў Артура] на лысіне.Гроднеў.Ад першай да апошняй старонкі героі падалі з лодкі, набівалі шышкі, загледжваліся на дзяўчат, грузлі ў балоце.«Звязда».// Выпуклая няроўнасць, бугор на паверхні чэрапа, якія быццам бы (паводле фрэналогіі) паказваюць на ўласцівасці, здольнасці, схільнасці чалавека. Ды вы зірніце на ягоны [Яшкаў] лоб, Якія мудрыя дзве шышкі!Валасевіч.
3.Разм.іран. Пра якую‑н. важную асобу. Тут быў і начальнік дэпо, і некаторае дарожнае начальства, усе вялікія шышкі на чыгунцы.Лынькоў.— А сам ты хто? У якім жа чыне? — Вартую двор! Вартую сад! — Ці чулі вы?! От гэта шышка!..Бялевіч.
4. Патаўшчэнне авальнай ці акруглай формы на канцы, вярхушцы якога‑н. прадмета, звычайна для ўпрыгожання. Шлем з шышкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слізго́та, ‑ы, ДМ ‑гоце, ж.
Разм. Слізкасць, абледзянеласць чаго‑н. Выбраліся на абледзянелы дашчаны тратуар, пабрылі ўсцяж вуліцы. Макрэча, слізгота.Навуменка.Я чую, як шумяць .. хвоі, як падаюць шышкі, і ногі нячутна ступаюць па мяккай слізгоце шыпулек.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)