Квасо́к1 ’кісліца’. Гл. квасец.

Квасо́к2шчаўе і страва з яго’ (Вешт., ТС), ’грыбны суп’ (Сцяшк.). Гл. квасок1.

Квасо́к3 ’квас’ (Бяльк.). Гл. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разляга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца;

1. Незак. да разлегчыся.

2. Поўніцца звонкімі, пералівістымі гукамі. Раннімі вёснамі сюды прыходзілі дзяўчаты па шчаўе, а ў святочныя дні збіралася моладзь, і Гарадок разлягаўся ад песень і тупату. Ракітны. Было весялосці, музыкі ў Банькоўскіх — аж разлягаліся Вязавічы. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Квасе́ц ’кісліца, заечая капуста, Oxalis Acetosella L.’ (Дэмб. 1, Бяльк., Яруш., Кіс.). Укр. квасецьшчаўе’, рус. квасец ’тс’. Фармальна прасл. kvasbCb. Але батанічная назва, марыць, больш позняга паходжання. Гл. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́льва ’маладое шчаўе каля хаты’ (лях., Жыв. сл.). Магчыма, скажонае слова з кампанентам зелʼ‑ (гл. зелле). Можа, трэба ўлічыць лат. zaļš ’зялёны’, у тым ліку zaļ bariba ’свежая агародніна’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіслі́цашчаўе, Rumex acetosa L.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шн., Касп., Бяльк., Кіс., Нік., Няч.), ’заячая капуста’ (Мат. Гом.), ’кісліца звычайная, Oxalis acetosella L.’ (Кіс., Бейл.), ’від ажыны’ (ТС). Гл. кіслы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шча́вель, ‑ю, м.

Разм. Тое, што і шчаўе. Гарась вышчыпваў з травы малады шчавель і нехаця яго еў. Каваль. Дзяўчат, што ходзяць на той бок [Дняпра] па шчавель, ягады і грыбы, перапраўляюць.. лодачнікі. Брыль. Як глуха тут перапляліся Палын, румянкі, медуніца, Крапіва, падбярозка, гірса, Шчавель, трыпутнік і мятліца. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́патнік1 ’той, хто носіць лапці’ (Яруш.), укр. лапо́тник ’тс’, рус. ла́потник ’той, хто прадае лапці’, (пагардж.) ’селянін’, ’адсталы, некультурны чалавек’, ’просты, няхітры чалавек’, ст.-рус. лопотникъ ’тс’. Усх.-слав. Да ла́паць2 (гл.). Сюды ж ла́патны.

Ла́патнік2шчаўе конскае, Rumex confertus Willd’ (маг., смал., Кіс.). Да ла́паць2 (гл.). Матывацыя: форма ліста нагадвае лапаць (гл. рыс. 114, Станк.-Тал., 265). Не выключана, аднак, народна-этымалагічнае пераасэнсаванне лац. Rumex hydrolapathum Huds. ’шчаўе прыбярэжнае’, у прыватнасці часткі слова — lapathum.

Лапа́тнік3 ’той, хто вырабляў драўляныя лапаты для хлеба’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. лопатникъ. Да лапа́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́ячы і зае́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да зайца (у 1 знач.). Заячыя сляды. Заячае футра. // Зроблены з футра зайца. Заячая шапка.

2. перан. Нясмелы, баязлівы. Заячы характар. Заечая натура.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Заячая капуста. Заячая канюшына. Заячае шчаўе.

•••

Заячая губа гл. губа.

Заячая душа гл. душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРАСЁНАКВЕ́ТНЫЯ (Polygonales),

парадак двухдольных кветкавых раслін. Уключае 1 сям. — драсёнавыя, больш за 30 родаў, каля 800 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, асабліва ў паўн. умераных паясах. На Беларусі больш за 30 дзікарослых і каля 10 інтрадукаваных відаў з 9 родаў. Найб. вядомыя роды: грэчка, драсён, рэвень, шчаўе. Сярод Д. лек., кармавыя, каштоўныя харч., дубільныя, фарбавальныя і меданосныя расліны, ёсць ядавітыя.

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны, паўкусты, кусты, ліяны, рэдка дрэвы (у тропіках). Сцябло галінастае, вузлаватае, каленчатае. Лісце звычайна чаргаванае, рэдка супраціўнае або кальчаковае, простае, суцэльнае ці лопасцевае, з прылісткамі, якія зрастаюцца каля асновы чаранка ў раструб. Кветкі дробныя, звычайна двухполыя, правільныя, трохчленныя, беспялёсткавыя, сабраныя ў складаныя суквецці. Плод — трохгранны арэшак. Насенне з мучністым эндаспермам.

т. 6, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІСЛО́ТНАСЦЬ ГЛЕ́БЫ,

уласцівасць глебы, абумоўленая наяўнасцю іонаў вадароду ў глебавым растворы, а таксама абменных іонаў вадароду і алюмінію ў глебавым паглынальным комплексе. Выражаецца паказчыкам pH. Бывае актыўная, або актуальная (кіслотнасць глебавага раствору) і пасіўная, або патэнцыяльная (кіслотнасць цвёрдай фазы глебы), якая падзяляецца на абменную і гідралітычную. Кіслыя глебы маюць pH 3,5—5,5, блізкія да нейтральных — 5,6—6,0, нейтральныя больш за 6 і да 7, больш як 7,0 — шчолачныя. Патрабавальнасць збожжавых, кармавых, садовых і ягадных культур да К. г. розная. Напр., пры pH 5,8—6,5 добра растуць азімая пшаніца, буракі, парэчкі і інш.; пры pH 5,3—6 — агуркі, суніцы, яблыня, ячмень і інш.; пры pH 4,5—5 — агрэст, шчаўе і інш.; на вельмі кіслых тарфяніках пры pH 4 і ніжэй — журавіны. Рэгулююць К. г. вапнаваннем кіслых, гіпсаваннем шчолачных глеб, фізіялагічна кіслымі і шчолачнымі ўгнаеннямі.

т. 8, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)