шчабята́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шчабятаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З вясёлым шчабятаннем залятала сюды пара ластавачак, аблюбаваўшых сабе месца для гняздзечка, і парушала гэтую маўклівасць сялянскага зацішку. Колас. Нідзе не чуваць было ні музыкі, ні спеваў, ні вясёлага шчабятання дзяцей, ні юнацкага смеху. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пінькаць, пінькнуць — перадае гук сініцы (КТС), рус. ттькать ’выдаваць слабыя гукі’, польск. pińkać ’шчабятаць, спяваць’, чэш. pinkati, мар. pnikai ’пішчаць’. Гукапераймальнае > ’тварэнне з суф. ‑ка‑ (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 80; Махэк₂, 450).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свіргата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.

Разм.

1. Шчабятаць. І ластаўкі, падобныя на ноты, Свіргочуць на лянівых правадах, А ты ад непасільнай адзіноты Варочайся пад непрытульны дах. Гаўрусёў.

2. Скрыгатаць. Драты звіняць, драты свіргочуць, згінае рэйкі паравоз... Дудар. Велізарны мядзведзь сам запрогся ў калёсы і ўпрыскочку ідзе, аж свіргочуць атосы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gab

[gæb]

1.

n.

балбатня́ f., шчэ́бет -у m., шчабята́ньне n. (пту́шкі, дзіця́ці)

2.

v.i.

безупы́нна гавары́ць; шчабята́ць; мало́ць языко́м

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вытылі́нгаваць ’іграць на язык’ (Жд., 2), вытылі́нкванне (птушак) (КЭС, слуц.). Ад гукапераймальнага выклічніка тылі-тылі; параўн. рус. тили́кать, тилили́кать ’выпускаць тонкія, высокія гукі’, укр. тілікати ’дрэнна граць на скрыпцы’, выкл. тылі-тылі, чэш. tikati ’шчабятаць (аб птушанятах)’. Гл. таксама Махэк₂, 643.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піку́н ’кулік, Limicola’ (ТС), ’стрыж чорны, Apus apus’ (Нікан.). Утворана ад гукапераймальнай асновы пі‑к‑ і суф. ‑ун (як спяву́н ’певень’, цвірку́н і інш.). Параўн. аналагічныя ўтварэнні ад анаматапеічнай асновы *pī-/*pīp: польск. pikut ’бакас, Capella media Fr.’, славен. pikáč ’дзяцел, Picus’ н.-луж. pikac ’верабей’, лац. pipire ’шчабятаць, пішчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

chatter

[ˈtʃætər]

1.

v.i, v.t.

1) балбата́ць, трашчэ́ць, мало́ць языко́м

2) шчабята́ць

3) ля́скаць (зуба́мі)

2.

n.

1) балбатня́ f.

2) шчэ́бет -у m. (пту́шкі, дзіця́ці), шчабята́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ćwierkać

ćwierka|ć

незак. цырыкаць, цвыркаць, шчабятаць, стракатаць;

o tym wróble ~ją na dachu — пра гэта ўсе ведаюць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пацыка́ць ’злаваць’ (жытк., НС), пацыкаць ’дражніць’ (хойн., Мат. Гом.), пацыкицца ’дражніцца’ (Некр.). Да па‑ і цыкаць (укр. цикати, рус. цыкать, цыц! ’прымушаць маўчаць’, польск. cykać ’ткаць (пра гадзіннік)’, н.:луж. cykaś ’шыпець’, чэш. cikati ’цвыркаць’, славен. cikati ’пішчаць, цырыкаць’, серб.-харв. цик ’шыпенне’, цикнути ’крыкнуць’, макед. цика ’павіскваць, пішчаць’, балг. цикам, цикна ’шчабятаць’, ’крычаць’, ’плакаць’). Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 129; Фасмер, 4, 305–6; Слаўскі, 1, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страката́ць ‘цвіркаць, трашчаць, траскатаць (пра насякомых і птушак)’ (ТСБМ, Сцяшк.; лудз., Сл. ПЗБ), ‘сакатаць’ (шуміл., Сл. ПЗБ), стракаце́ць ‘скрыпець’ (Сцяшк.). Параўн. укр. стрекота́ти, стрекоті́ти ‘тс’, рус. стрекота́ть ‘тс’. Гукапераймальнага паходжання, параўноўваюць з лац. strīdeō, strīdō ‘сіпець, скрыпець, трашчаць, гудзець, свісцець’, грэч. τρίξω, τέτρῑγα ‘шчабятаць, стракатаць’ і пад., і.-е. *(s)treig‑ ‘шыпець, трашчаць, гудзець’; гл. Праабражэнскі, 2, 395; Фасмер, 3, 774; Будзішэўска, Słown., 158; ЕСУМ, 5, 436–437.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)