шчабята́ць, -бячу́, -бе́чаш, -бе́ча; -бе́чам, -бе́чаце, -бе́чуць; -бячы́; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спяваць (пра ластавак, шчыглоў і некаторых птушак).

2. перан. Гаварыць хутка, безупынна (пра дзяцей, жанчын; разм., жарт.).

|| наз. шчэ́бет, -у, М -беце (да 1 знач.) і шчабята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчабята́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шчабячу́ шчабе́чам
2-я ас. шчабе́чаш шчабе́чаце
3-я ас. шчабе́ча шчабе́чуць
Прошлы час
м. шчабята́ў шчабята́лі
ж. шчабята́ла
н. шчабята́ла
Загадны лад
2-я ас. шчабячы́ шчабячы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час шчабе́чучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шчабята́ць несов., прям., перен. щебета́ть;

пту́шкі ~бе́чуць — пти́цы щебе́чут;

дзе́ці ~бе́чуць — де́ти щебе́чут

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; незак.

1. Спяваючы, утвараць гукі, падобныя на шчэбет (пра птушак). А бульбу садзяць, калі ўжо зусім цёпла, калі цвітуць сады, шчабечуць ластаўкі. Брыль. Пад вільчыкам дома шчабяталі ластаўкі. Даніленка.

2. перан. Хутка, бесперастанку гаварыць (звычайна пра дзяцей, жанчын). — А ведаеш, тата, — шчабятала дзяўчынка на руках у Міколы. — Ты паедзеш, а да мяне сёння цёця Ната прыйдзе. Краўчанка.

3. перан. Шумець, булькаць, плёскацца (пра ваду). Дрэмле хмурынка, Шчабеча ручай. Смела, Ірынка, увысь пазірай. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчабятаць, свергатаць, ціўкаць, цілікаць, ціліўкаць, цвыркаць, спяваць; пяяць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

шчэ́бет гл. шчабятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

щекота́ть​II несов. (о птицах) шчабята́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшчабята́цца, -бячу́ся, -бе́чашся, -бе́чацца; -бячы́ся; зак.

1. Пачаць моцна шчабятаць (пра птушак).

Ластаўкі расшчабяталіся.

2. перан. Пачаць многа, ахвотна гаварыць, расказваць.

Дзеці расшчабяталіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; зак.

Пачаць шчабятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчабята́нне ср., прям., перен. щебета́ние; см. шчабята́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)