Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мальчэк ’слупок у калаўроце, які служыць для падтрымання рагаткі’ (барыс., Шатал.). Рус.ёнаўск. (ЛітССР) ма́льчик ’прыстасаванне, у якое ўстаўляецца шпулька з пражай пры перамотванні’, кубан. ’драўляны стрыжань, злучаны з верацяном (у млыне)’. У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ад ма́льчык ’хлопчык’. Параўн. аналагічны перанос лексемы дзед ’апорны слуп у гаспадарчым будынку’, ’лучнік, светач’, ’прыстасаванне для трапання льну’, ’прыстасаванне, у якое ўстаўлялі матавіла’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
quill
[kwɪl]
n.
1) птушы́нае пяро́
2) стры́жань пяра́
3) (гусі́нае) пяро́ для піса́ньня; зубачы́стка зь пяра́
4) го́лка во́жыка
5) шпу́лькаf., чаўно́к -ака́m.; верацяно́n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ры́ткі ’прыстасаванне для выроўнівання асновы пры навіванні на навой (дзве драўляныя планкі з дубцамі)’ (ТС). Да рэ́ткі (гл.). Няясна. Параўн. славен.rȋtek ’пучок саломы для пакрыцця стрэх’, rȋtka ’яблычная галінка’, ’таўсцейшы канец снапа’, rȋtina ’камель’, харв.кайк.rítek ’салома, якой пакрываюць стрэхі’. Скок (3, 147) мяркуе, што гэта метафарычнае ўтварэнне ад rȉt ’podex’. Далей глядзі rȉt (Безлай, 3, 184). З іншага боку параўн. літ.rite ’шпулька’, ’катушка’, ’бабіна’, ritinỹys ’валік’, ’рулон’, ’скрутак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шпу́ля, ‑і, ж.
1. Тое, што і шпулька (у 1, 2 і 3 знач.). Волька напрадзе за вечар шпулю, а мама дзве ручайкі.Пальчэўскі.Гурчыць паціху самапрадка, Кудзеля — як на каравуле, І спіць памочніца дзіцятка Пад манатонны шорхат шпулі.Гаўрусёў.
2. Пасадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы. Бабуля сядзіць на тапчане. Худыя, парэпаныя пальцы наўздагад вядуць тонкую кужэльную нітку, пускаючы яе на шпаркую шпулю калаўротка.Брыль.
3.Спец. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама намотаны сам дрот, кабель і пад. Партызаны захапілі шпулю кабелю і па балоце зайшлі ім [гітлераўцам] наперад.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віро́к1 ’крынічка, маленькі ручаёк (Сцяшк. МГ); ’хуткі ручаёк’ (Нас.); ’глыбокае месца на рэчцы’; ’адкрытае месца сярод дрыгвы’, віро́к і ві́рак ’малое азярцо на грудку’ (слаўг., стол., Яшк.). Дэмінутыўнае ўтварэнне ад вір1 і суф. ‑ок (< ‑ъкъ).
Вірок2 ’юрок — кіёчак, якім намотваюць ніткі’ (Бір. Дзярж., Бір. дыс., Жд., 1, Сцяшк. МГ, Касп., Шат., Бяльк.), рус.урал.вирок ’шпулька нітак’, польск.усх.wijurek ’прыстасаванне, якім з матавіла звіваюць пражу ў клубкі’. Бел. лексема з яўляецца дэмінутывам ад вір3 (гл.), утвораная пры дапамозе суф. ‑ок (< ‑ъkъ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
cartridge
[ˈkɑ:rtrɪdʒ]
n.
1)
а) патро́н -а m.
б) зара́д -а m.
blank cartridge — халасты́ патро́н
cartridge paper — таўста́я шо́рсткая папе́ра (для малява́ньня)
2) Phot.шпу́лька з фатаграфі́чнай сту́жкай
3) чарні́льны запа́с (для аўтаматы́чнае ру́чкі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
закаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.
1. Коцячыся, апынуцца дзе‑н., за чым‑н. Шпулька нітак закацілася ў куток. Кола закацілася за вугал. □ Дзмітрый нагнуўся, адкінуў гарачую гільзу, якая нейкім чынам закацілася пад тармазны педаль.Беразняк.//перан. Імкліва ўвайсці, убегчы куды‑н. Раптам дзверы расчыніліся і ў хату з гоманам, піхаючы адзін аднаго, закацілася пяцёра хлапчукоў.Дубоўка.
2. Зайсці, схавацца за гарызонт (пра нябесныя свяцілы). Сонца закацілася за лес, і адразу стала цямнець.Галавач.Месяц яшчэ свяціў усё такі ж вялізны і медна-чырвоны, але вісеў нізка, вось-вось збіраўся закаціцца.Дамашэвіч.//перан. Скончыцца. Яго слава хутка закацілася.
3.Разм. Пачаць закаціста смяяцца, рагатаць і пад. Хлопцы закаціліся дружным рогатам.Зарэцкі.— Ха-ха-ха! — зноў закаціўся смехам Дэвіс.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ту́ліка ‘дэталь калаўрота — кавалачак скуры з адтулінай, куды ўстаўляецца жалезны шпянёк з адтулінай, праз якую праходзіць спрадзеная нітка, перш чым яна трапіць на шпульку’ (гом., Шатал.), тулі́ка ‘тс’ (Уладз.; малар., Сл. Брэс.). Параўн. рус.тули́ка ‘кавалачак скуры з адтулінай, праз якую праходзіць спрадзеная нітка перш чым трапляе на шпульку’, славен.tulika ‘шпулька ў калаўроце’. Лічыцца таго ж паходжання, што і тулейкі (гл.); іншая назва дэталі калаўрота — тру́бка ‘металічная пласцінка з дзірачкай, праз якую праходзіць нітка і далей накручваецца на шпулю’ (Трух.), што, магчыма, сведчыць пра сувязь з ням.Tülle ‘трубка (падсвечніка), утулка, насадка’ як тэхнічным тэрмінам, адносна ролі якога ў якасці магчымага этымона групы слоў з зыходным тул2 выказваюцца процілеглыя меркаванні, гл. Шустар-Шэўц, 1557 (магчымая крыніца некаторых слоў), Махэк₂, 648 (паходзіць са славянскіх моў), Сной у Бязлай, 4, 246 (выпадковае падабенства да славянскіх слоў).