гукавыя змены, якія нельга вытлумачыць фанетычнымі пазіцыямі ў слове, характэрнымі для кожнага гука сучаснай мовы. Адбываюцца на працягу пэўнага гіст. часу, пасля чаго іх дзеянне спыняецца. Вынікам гістарычнай змены гукаў з’яўляецца знікненне асобных гукаў, з’яўленне новых гукаў або супадзенне некалькіх гукаў у адным.
Так у гісторыі бел. мовы, як і большасці інш.слав. моў, зніклі кароткія (рэдукаваныя) галосныя «ь» і «ъ»; у выніку першай палаталізацыі заднеязычных «г», «х» з’явіліся невядомыя раней «ч», «ж», «ш»; гукі «е» і «ѣ» зліліся ў адным гуку «е». У сучаснай бел. мове гістарычныя змены гукаў адлюстраваліся ў гіст. чаргаваннях: пасля падзення кароткіх «ь», «ъ» з’явілася чаргаванне галосных «е», «о» з нулём гука (напр., «дзень — дня», «сон — сну»); першая палаталізацыя заднеязычных дала чаргаванне «к» — «ч», «г» — «ж», «х» — «ш» (напр., «рука — ручка», «нага — ножка», «страха — стрэшка»). Супадзенне «е» і «ѣ» у адным гуку прывяло да таго, што ў тых словах, дзе быў гук «е» (у т. л. і ўзнікшы «ь») назіраецца чаргаванне «е» — «о» (напр., «вясна — вёсны»), а там, дзе быў «ь» такое чаргаванне (за рэдкімі выключэннямі) не назіраецца (напр., «хлябы — хлеб»). Абсалютную храналогію гістарычнай змены гукаў устанавіць цяжка, а то і немагчыма, таму карыстаюцца адноснай. Так, напр., відавочна, што працэс пераходу «е» ў «о» завяршыўся раней, чым «е» і «ѣ» супалі ў адным гуку.
Літ.:
Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1989;
Vexler P. A historial phonology of Byelorussian. Heidelberg, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інтана́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону голасу пры вымаўленні.
Пытальная і.
Апавядальная і.
2. Характар вымаўлення, які выражае пачуцці таго, хто гаворыць.
Сардэчная і.
Аратарскія інтанацыі.
3. Дакладнае па вышыні выкананне ўсіх музычных гукаў.
Фальшывая і.
|| прым.інтанацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рытм, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Раўнамернае чаргаванне якіх-н. элементаў (гукавых, рухальных).
Музычны р.
Р. верша.
Р. рухаў.
Танцавальныя рытмы.
Сардэчны р.
2.перан. Наладжаны ход чаго-н., размеранасць у праходжанні чаго-н.
Р. жыцця.
Рабочы р.
|| прым.рытмі́чны, -ая, -ае іры́тмавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ábfolgef -, -n
1) зме́на (падзей); чаргава́нне, паслядо́ўнасць
2) вы́нік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рата́цыя, -і, ж.
1. Паслядоўнае чаргаванне, змена элементаў якой-н. структуры; абнаўленне складу каго-, чаго-н.
Р. песень на радыёстанцыі.
Р. кадраў.
Арганізатары турніру правялі ратацыю ўдзельнікаў.
2. Перыяд часу, на працягу якога ўсе палі якой-н. гаспадаркі павінны быць заняты культурамі ў адпаведнасці з севазваротам (спец.).
3. Ратацыйная друкарская машына.
|| прым.ратацы́йны, -ая, -ае.
Ратацыйная працэдура.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абля́ут
(ням. Ablaut)
лінгв.чаргаванне галосных кораня слова ў розных граматычных формах (напр. несці — насіць).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
перагаласо́ўка1, ‑і, ДМ ‑соўцы; Рмн. ‑совак; ж.
Разм. Паўторнае галасаванне. Двойчы, як мне вядома, перагаласоўка ішла. Але пастанова прынята.Савіцкі.
перагаласо́ўка2, ‑і, ДМ ‑соўцы; Рмн. ‑совак; ж.
Спец.Чаргаванне галосных у каранях слоў пры захаванні нязменнасці зычных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
севазваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
Сістэма паляводства з паслядоўным, перыядычным чаргаваннем пасяўных культур на адным і тым жа полі. Ён [Лемяшэвіч] сам раней меў не надта глыбокае ўяўленне аб севазвароце і, колькі ні чытаў пра гэта, ніяк не мог запомніць чаргаванне культур.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wymiana
ж.
1. замена, абмен;
wymiana zdań — абмен думкамі;
wymiana towarowa — тавараабмен;
2.лінгв.чаргаванне;
wymiana samogłosek — чаргаванне галосных;
wymiana ognia — перастрэлка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАРГВА́,
рака ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярозаўка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Стураўшчына. Цячэ ў межах Свянцянскіх град і Полацкай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, характэрна чаргаванне звужаных месцаў з пашыранымі. Пойма двухбаковая. Рэчышча каналізаванае на працягу каля 26 км.