ПАЦЕ́ХІН (Аляксей Анціпавіч) (13.7. 1829, г. Кінешма Іванаўскай вобл., Расія — 29.10.1908),

рускі драматург, празаік. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1900). Скончыў Яраслаўскі Дзямідаўскі ліцэй (1849). Удзельнік літ.-этнагр. экспедыцыі 1856. У 1880-я г. займаўся тэатр. рэформамі, у 1882—90 кіраваў драм. трупамі Пецярбурга і Масквы. Друкаваўся з 1851. У «мужыцкіх» драмах «Суд людскі — не божы», «Шуба авечая — душа чалавечая» (абедзве 1854), «Чужое дабро не на карысць» (1855), рамане «Сялянка» (1853) ідэалізацыя патрыярхальнасці рус. вёскі, фалькл. і этнагр. матывы. Спроба аб’яднаць сац. і этычную праблематыку, паказаць грамадскія праблемы праз прызму маральных патрабаванняў у п’есах «Мішура» (1858), «Вакантнае месца» (паст. 1880), «Адрэзаны кусок» (1865; усе забараняліся цэнзурай) і інш. У аповесцях і апавяданнях 1870—80-х г. крытычнае стаўленне да сялянскай абшчыны. Аўтар раманаў «Крушынскі» (1856), «Каля грошай» (1876), «Маладыя парасткі» (1879), цыкла нарысаў «Вясковыя міраеды» (1880), тэатр. рэцэнзій і інш.

Тв.:

Избр. произв. Иваново, 1960.

т. 12, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

human2 [ˈhju:mən] adj. чалаве́чы;

the human race род людскі́;

a human voice чалаве́чы го́лас;

human nature чалаве́чая прыро́да/нату́ра;

a human ceiling мяжа́ чалаве́чых магчы́масцей;

a human factor чалаве́чы фа́ктар

2. уласці́вы чалаве́ку;

It’s human to err. Чалавеку ўласціва памыляцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГРЫГ ((Grieg) Юхан Нурдаль) (1.11.1902, г. Берген, Нарвегія — 2.12.1943),

нарвежскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Скончыўшы гімназію, служыў матросам (1920—21), уражанні адлюстраваў у зб. вершаў «Вакол мыса Добрай Надзеі» (1922) і рамане «А карабель ідзе далей» (1924). Вучыўся ва ун-тах Оксфарда і Осла. Выдаў кн. эсэ «Рана памерлыя» (1932) пра творчасць Р.​Кіплінга, Дж.​Кітса, П.​Б.​Шэлі, Дж.​Байрана. На мяжы 1920—30-х г. адбылася яго творчая і светапоглядная эвалюцыя: аптымістычны пафас вершаў (зб. «Нарвегія ў нашых сэрцах», 1929) змяняецца песімізмам (драма «Атлантычны акіян», 1932). У 1932—34 жыў у СССР. У 1937 як ваенны карэспандэнт быў у Іспаніі (зб. «Іспанскае лета», 1937, раман «Свет яшчэ павінен стаць маладым», 1938). Вяршыня яго творчасці — драма «Паражэнне» (1937, пра Парыжскую камуну 1871). У 1940—43 змагаўся супраць фашызму (паэма «Чалавечая прырода», 1942; зб. вершаў «Свабода», выд. 1945; «Надзея», выд. 1946).

Тв.:

Рус. пер. — Стихотворения. М., 1988.

Літ.:

Крымова Н.И. Нурдаль Григ. М., 1965.

У.​Л.​Сакалоўскі.

т. 5, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАВЕНА́РГ ((Vauvenargues) Люк дэ Клап’е) (6.8.1715, г. Экс-ан-Праванс, Францыя — 28.5.1747),

французскі пісьменнік-мараліст, філосаф. Майстар афарыстычнага жанру. Першы літ. вопыт — «Разважанне пра свабоду» (нап. 1737), пазней разгорнуты ў «Трактаце пра свабоду волі». З 1743 перапісваўся з Вальтэрам. У 1745 напісаў «Разважанне пра няроўнасць багаццяў». У 1746 выдаў адзіную прыжыццёвую кнігу «Уводзіны ў пазнанне чалавечага розуму, а таксама Роздумы і максімы на розныя тэмы», дапоўненую «Парадоксамі і новымі роздумамі і максімамі». У цэнтры ўвагі Вавенарга — чалавечая прырода, якую ён лічыць зыходным пунктам чалавечых пачуццяў, інстынктаў, імпульсаў паводзін, з ёй ён звязвае ўяўленне пра спрадвечную дабрыню чалавека. Пачуццё ён супрацьпастаўляе розуму, сцвярджае перавагу першага і шукае шляхі прымірэння паміж імі. Жанравыя і кампазіцыйныя асаблівасці прозы Вавенарга (афарыстычныя разважанні і максімы) ідуць ад класічнай традыцыі 17 ст. Яго меркаванні пра класікаў л-ры 17 ст. і сучаснікаў больш кансерватыўныя. Аўтар серый «Характары» і «Дыялогі».

Тв.:

Oeuvres. Paris, 1981;

Рус. пер. — Введение в познание человеческого разума;

Фрагменты;

Критические замечания;

Размышления и максимы. Л., 1988.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 3, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯНЬКО́ЎСКІ (Васіль Васілевіч) (4.7.1881, г. Хмяльніцкі, Украіна — 5.8.1962),

расійскі філосаф, псіхолаг, багаслоў. Вучыўся на прыродазнаўча-матэм. і гісторыка-філал. ф-тах Кіеўскага ун-та. Праф. псіхалогіі Кіеўскага ун-та (з 1915). У 1919 эмігрыраваў за мяжу. Праф. Свята-Сергіеўскага правасл. багаслоўскага ін-та ў Парыжы (з 1926), старшыня Рус. студэнцкага хрысц. руху. У 1942 прыняў сан свяшчэнніка. Гал. праблемы яго філас. даследаванняў звязаны з хрысц. касмалогіяй, сутнасцю рэліг. вопыту і інтуіцыі. Чалавечая душа, паводле З., мае іерархічную структуру; найвышэйшым элементам яе з’яўляецца сэрца, існаванне пачуцця, праз якое ўстанаўліваецца духоўная сувязь чалавека з Богам і боскімі асновамі свету. Аўтар фундаментальнага даследавання па гісторыі філасофіі ў Расіі («Гісторыя рускай філасофіі», т. 1—2, 1948—50). Займаўся таксама праблемамі педагогікі і псіхалогіі («Псіхалогія дзяцінства», 1924). Яго публіцыстычныя артыкулы сабраны ў кн. «Наша эпоха» (1952).

Тв.:

Социальное воспитание, его задачи и пути. М., 1918;

Проблемы воспитания в свете христианской антропологии. Париж, 1934;

Русские мыслители и Европа. 2 изд. Париж, 1955;

Русская педагогика в XX в. Париж, 1960;

Основы христианской философии. М., 1992.

В.​В.​Краснова.

т. 7, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МОНАФІЗІ́ЦТВА (ад мона + грэч. physis прырода, існасць),

хрысціянскае вучэнне, якое ўзнікла ў 5 ст. ў Візантыі як рэакцыя на арыянства і нестарыянства. Заснавальнік М. канстанцінопальскі архімандрыт Яўціхій (каля 378—454) сцвярджаў, што спачатку асобна існавалі 2 прыроды Хрыста — боская і чалавечая, аднак пасля спалучэння іх пры богаўвасабленні стала існаваць адна. Зыходзячы з гэтага, прыхільнікі М. лічылі, што на крыжы ахвяраваў сабою сам Бог, а не Богачалавек, таму гэтая ахвяра ў пэўнай ступені служыць толькі сімвалам. У 448 памесны патрыяршы сабор у Егіпце пазбавіў Яўціхія сана архімандрыта, але яго падтрымаў імператар Візантыі Феадосій II, які склікаў сабор епіскапаў у Эфесе (449), дзе Яўціхій быў апраўданы Пасля смерці Феадосія II Халкідонскі усяленскі сабор 451 прыняў дыяфізіцкую дактрыну (вучэнне аб дзвюх прыродах Хрыста) і асудзіў М. як ерась. Працяглая ўзбр. барацьба хрысціян-монафізітаў прывяла да аддзялення нехалкідонскіх цэркваў ад афіц. візант. царквы. Але на аснове М. былі заснаваны копцкая царква ў Егіпце і Эфіопіі, сірыйская (якавісцкая) царква, армянская апостальская царква, якія захоўваюць сваю дагматычную і царк. самастойнасць. Гл. таксама Монафеліты.

А.​А.​Цітавец.

т. 10, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Стварэ́нне ‘жывая істота, усё жывое’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ, Стан., Сержп. Прымхі). Ужыванне назоўніка стварэ́нне ‘тварэнне, твор’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Стан.) ад дзеяслова ствары́ць (гл. тварыць) у спецыяльным значэнні ‘створанае Богам’. Параўн. польск. stworzenie з аналагічным значэннем, якое, згодна з Сяткоўскім (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 347), лічыцца семантычным багемізмам. Запазычаннем з чэшскай лічыцца польск. stworzyciel ‘тварэц’ (там жа), параўн. таксама ствары́цель ‘тс’ (Нас., Ласт., Гарэц., Стан.), укр. створи́тель ‘тс’, старое макед. створител ‘тс’. Як самастойныя ўтварэнні можна разглядаць створы́цца ‘зрабіцца’ (ТС), стварэ́нне ‘твар, вобраз, выгляд’; стварэння ні знаіць (пра бруднага, замурзанага) (Скарбы), стварэ́нецчалавечая істота’ (Стан.), стварэ́ц ‘творца’ (Ласт.), створ ‘твор’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закалыха́ць 1, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак., каго.

1. Калышучы, прымусіць заснуць. Каця закалыхала сваю дачку, сядзела і глядзела на вуліцу, на маладзенькі залаты клён. Гаўрылкін. // перан. Супакоіць ласкавымі словамі, лагодным тонам. Тон [рэдактара], яго чалавечая лагоднасць неяк закалыхалі, супакоілі мяне, і я мо нават на момант паверыў яму. Сабаленка.

2. звычайна безас. Калыханнем выклікаць недамаганне, моташнасць. — Зусім закалыхала, — рашае шафёр, памагаючы ўрачу падняцца па прыступках ганка і ўвайсці ў дом. Гарбук.

закалыха́ць 2, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак.

Пачаць калыхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́гнасць, ‑і, ж.

1. Імкненне задаволіць свае празмерныя жаданні, патрэбы. Сцяпан Самасейка навучыў мяне ненавідзець багацце, уладную сілу грошай, раскошу, асабісты дабрабыт і чалавечую прагнасць. Асіпенка. [Грышук:] — Паўнюткая торба [рыбы]! Дык не, яшчэ давай... Да чаго даводзіць прагнасць чалавечая! Ракітны. // Выяўленне жадання задаволіць якія‑н. патрэбы. Патржанецкі ўхапіўся за ежу з такой прагнасцю, нібы тыдзень нічога не еў. Чарнышэвіч.

2. Скупасць, жадлівасць. [Гаспадыня] ад прагнасці, што страціць дарэмныя рукі, аж задыхалася, твар у яе быў пабіты на плямы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hide1 [haɪd] n.

1. звяры́ная ску́ра (нявырабленая і вырабленая)

2. infml чалаве́чая ску́ра

3. (паляўні́чая) заса́да, тайні́к

have/tan smb.’s hide dated, infml стро́га пакара́ць каго́-н.;

not see hide nor hair of smb./smth. infml і по́чуту няма́, нічо́га не чува́ць пра каго́-н./што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)