мане́та, ‑ы, ДМ ‑неце, ж.

1. Металічны грашовы знак. Спытаўшы, як яго завуць, Місюк працягнуў хлопчыку белую манету. Пальчэўскі. [Чырвонаармеец] нёс у шапцы кучу залатых манет. Бядуля.

2. зб. Разм. Металічныя грошы. Чаканіць манету.

•••

Адплаціць (плаціць) той жа манетай гл. адплаціць.

Звонкая манета — тое, што і манета (у 2 знач.).

Прыняць за чыстую манету гл. прыняць.

[Лац. moneta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

prägen vt

1) чака́ніць;

Gold zu Münzen ~ чака́ніць залаты́я мане́ты;

ein Wort ~ даць тра́пнае азначэ́нне сло́ва, сказа́ць тра́пнае сло́ва;

etw. ins Gedächtnis ~ мо́цна запо́мніць што-н.

2) штампава́ць; наклёпваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

usprägen

1. vt выбіва́ць, чака́ніць

2. ~, sich адбіва́цца (на чым-н.); перан. адлюстро́ўвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

münzen vt чака́ніць мане́ту;

das ist auf ihn gemünzt гэ́та каме́ньчык у яго́ агаро́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ОСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯ Англійская

(англ. East India Company),

прыватная кампанія (1600—1858) для гандлю з Ост-Індыяй, Паўд.-Усх. Азіяй і Кітаем. У 1-й пал. 17 ст. гэта аморфная арг-цыя лонданскіх купцоў, якія перыядычна аб’ядноўвалі капіталы для гандл. экспедыцый у Ост-Індыю. З 1657 акц. кампанія з пастаянным капіталам. Пасля працяглай барацьбы з канкурэнтамі (Партугаліяй, галандскай і франц. Ост-Індскімі кампаніямі) і інд. правіцелямі ў 17 ст. стварыла ў Індыі 7 факторый і некалькі ўмацаваных пунктаў. Атрымала ад англ. ўрада права абвяшчаць вайну і заключаць мір у Ост-Індыі (1661), чаканіць манету, ствараць ваенна-палявыя суды, распараджацца сваёй арміяй і флотам (1686), манапольнае права на гандаль з Ост-Індыяй (1708). Пасля 1757 захапіла Бенгалію і шэраг інш. тэрыторый, да 1849 падпарадкавала ўсю Індыю, да 1852 — Ніжнюю Бірму. Англ. парламент, незадаволены бескантрольнасцю кампаніі, прыняў шэраг актаў (1773, 1784, 1813, 1833, 1853), якімі падначаліў яе каралеўскаму Кантрольнаму савету. У 1813 адменена манаполія О.-І.к. на гандаль з Індыяй, з 1833 яе гандл. дзейнасць забаронена. У 1858 у час Індыйскага народнага паўстання 1857—59 кампанія ліквідавана.

т. 11, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

chisel

[ˈtʃɪzəl]

1.

n.

1) разе́ц -ца́ m.

2) до́лата, до́латца n., стаме́ска f., зубі́ла n., чака́н -а́ m.

2.

v.t.

1) выраза́ць, высяка́ць, рабі́ць скульпту́ру

2) выдо́ўбваць, чака́ніць

3) Sl. ашу́кваць, махлява́ць, дуры́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

coin

[kɔɪn]

1.

n.

манэ́та f.

2.

v.t.

1) чака́ніць (манэ́ту)

2) ствара́ць; назапа́шваць

to coin a phrase — ствары́ць тра́пны вы́раз

- coin money

- pay back in his own coin

- the other side of the coin

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пасце́паць ’пазбіваць’ (ТС), ’пакляпаць касу’ (докш:, Сл. ПЗБ), пасцёбаць ’тс’ (барыс., смарг., Сл. ПЗБ), пасцепвацца ’пацепвацца ад марозу’, ’абтрасацца (пра вераб’я)’ (Янк. 3.). Да ⁺ЦЯПЦІ, роднаснага да цяпаць (гл.). Узыходзіць да прасл. te(p)tit tepę: укр. тепти, рус. тепти ’бить’, н.-луж. śepaś, в.-луж. серад ’тс’, чэш. tepati, debati ’біцца, стукаць’, славац. tepať ’тс’, ’чаканіць’, славен. tėpsti ’біць, грукаць’, серб.-харв. те̏псти ’біць, малаціць’, ’булькаць’, тёпсти се ’біцца, тузацца’, макед. тепа ’біць, збіваць’, тепа се ’біцца адзін з другім’, тепаница ’бойка’, тепач ’задзіра’, балг. тепам ’валяць, трамбаваць, біць’, ст.-слав. тепѫ, тети ’біць бізуном, удараць’. Паводле Махэка₂ (640), корань tep⇉гукаперайманне. Форма ‑сцёб‑ пад уплывам рус. стебать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паце́пваць ’час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі)’ (ТСБМ), паце́пацца ’чухацца’ (пух., Сл. ПЗБ), це́пацца ’уздрыгваць’ (ТС), драг. тыпстэ́ ’настойліва трэсці’ (Лучыц-Федарэц). Да па- і ⁺цепці, цепаць, параўн. укр. ти́птися ’трэсціся (едучы на возе)’, тепти́, рус. тепти́ ’біць’, польск. tepać, н.-луж. śepaś, в.-луж. čepać, чэш. tepati ’біцца, стукаць, пульсаваць’, ’чаканіць’, славац. tepať, славен. tȇpsti ’біць, таўчы, удараць’, ’душыць адзін аднаго’, ’біць бізуном, дубцом’, серб.-харв. по̀тепати се ’пабіцца з кім-небудзь’, потѐпсти се ’тс’, ’паткнуцца’, ц.-слав. тети (тепу). Прасл. te(p)ti, tepǫ. Гукапераймальнае: аснова tap‑ маецца ў цюркскіх і ўграфінскіх мовах (з перастаноўкай зычных) у ст.-грэч. πατάξω ’біць, удараць’, ’разбіваць (войска)’ (Фасмер, 4, 44–45; Махэк₂, 640).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wybijać

wybija|ć

незак.

1. выбіваць;

2. прабіваць;

3. (манеты) чаканіць;

~ć godziny — адбіваць гадзіны;

~ć takt — адбіваць такт;

~ć klin klinem — клін клінам выганяць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)