ВАГА́ ЦЕ́ЛА,

сіла, з якой цела ў полі сілы цяжару (напр., гравітацыйным полі Зямлі) уздзейнічае на апору (або падвес), што перашкаджае свабоднаму падзенню цела. Калі апора нерухомая або рухаецца раўнамерна і прамалінейна адносна інерцыяльнай сістэмы адліку, вага цела лікава роўная сіле цяжару. Вызначаецца з дапамогай спружынных (непасрэдна) або рычажных (ускосна) вагаў. Вымяраецца ў ньютанах.

З прычыны сціснутасці Зямлі і яе сутачнага вярчэння вага цела залежыць ад шыраты мясцовасці (на экватары прыблізна на 0,5% меншая, чым на полюсах). Пры паскораным руху цела вага цела залежыць ад паскарэння сістэмы, напр., калі паскарэнне супадае (па модулі і напрамку) з паскарэннем сілы цяжару, назіраецца бязважкасць.

т. 3, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

Тоўстая жэрдка, якая выкарыстоўваецца ў якасці рычага пры падыманні цяжару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геапатэнцыя́л

(ад геа- + патэнцыял)

патэнцыял сілы цяжару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адцягну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ця́гнецца; зак.

1. Пра войскі: адысці назад, убок.

2. Стаць адвіслым ад якога-н. цяжару.

Кішэні адцягнуліся.

3. Адкласціся на пазнейшы час.

Размова адцягнулася.

Ад’езд адцягнуўся.

|| незак. адця́гвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэлю́вій, ‑ю, м.

Адклады на схілах гор прадуктаў выветрывання горных народ, перамешчаных пад дзеяннем сілы цяжару і дажджавых вод.

[Лац. deluere — змываць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́нька-ўста́нька, ва́нькі-ўста́нькі, Т ва́нькам-уста́нькам, мн. ва́нькі-ўста́нькі, ва́нькаў-уста́нькаў, м.

Дзіцячая лялька ў выглядзе круглай або авальнай фігуркі, якая здольна сама ўставаць (з-за цяжару, які знаходзіцца ў ніжняй яе частцы), калі яе выводзяць з вертыкальнага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атле́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сістэма спартыўных практыкаванняў, якія патрабуюць рознабаковай фізічнай падрыхтоўкі.

Лёгкая атлетыка — від спорту — бег, хадзьба, скачкі, кіданне кап’я, дыска і пад.

Цяжкая атлетыка — від спорту — падняцце цяжару: штангі, гіры і пад.

|| прым. атлеты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́нечкі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі маленькі. Нават маленечкі Паўлюк Рылка, самы меншы ў школе, горда нёс рыдлёўку, згінаючыся ад яе цяжару. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улама́цца, уломіцца; пр. уламаўся, ‑малася; зак.

Разм. Праламацца пад уздзеяннем цяжару. [Мацвей:] Шула ў пограбе пастаўлю, а то столь гатова ўламацца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРАВІМЕТРЫ́ЧНАЯ ЗДЫ́МКА,

працэс атрымання значэнняў паскарэння свабоднага падзення ўздоўж профілю або па плошчы. Бывае агульная, пошукавая і разведвальная. Вымярэнні праводзяць гравіметрамі, гравітацыйнымі варыёметрамі, маятнікавымі прыладамі.

Агульную гравіметрычную здымку праводзяць з мэтай выяўлення рэгіянальных заканамернасцей паводзін поля сілы цяжару. Пошукавая гравіметрычная здымка выконваецца на асобных плошчах, напр., з перспектыўнымі радовішчамі карысных выкапняў; іх дакладнасць і дэталёвасць вызначаюцца геолага-пошукавымі задачамі. Разведвальную гравіметрычную здымку праводзяць пры рашэнні разведвальных задач на пэўных геал. аб’ектах або пры дэталізацыі структуры анамальнага поля сілы цяжару; вылучаецца найб. дэталёвасцю і дакладнасцю.

Г.​І.​Каратаеў.

т. 5, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)