Паро́снаяцяжарная (пра свінню) (ТСБМ, Мядзв., Інстр. II, Сл. ПЗБ), поро́сна (ТС), паро́са ’свінаматка’ (Мат. Гом.). Да парасі́цца < парася́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прыпух, ‑ла; зак.

Трохі апухнуць, успухнуць. Злыя вочы яе паменшыліся, пачырванелі, павекі прыпухлі. Дуброўскі. Ліпа была цяжарная на апошніх месяцах, губы яе прыпухлі, на твары ляжалі жаўтаватыя плямы. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Негуля́шчаяцяжарная’ (Ян.). Эўфемізм, характэрны для назваў, звязаных з цяжарнасцю (параўн. тоўстая, чараватая, балг. непразна і пад.); да гуля́ць ’быць вольным, незанятым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pregnant [ˈpregnənt] adj.

1. цяжа́рная;

get/become pregnant зацяжа́раць

2. fml (with) по́ўны, бага́ты (на што-н.)

a pregnant pause/silence шматзна́чная па́ўза/цішыня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ciężarny

ciężarn|y

ж.

1. абцяжараны;

2. ~a ж. цяжарная

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Няво́ля ’няволя, плен’ (Яруш., Ян.), ’прымус’ (Нас., ТС), ’прыгон, услужэнне’ (ТС), ’цяжарнасць’ (Ян.). Да воля; да апошняга значэння гл. таксама нявольнаяцяжарная’, параўн. несвабодная ’тс’, ст.-слав. непраздна ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчэ́нная,

Цяжарная (пра сабаку, ваўчыцу, лісу і пад.). Праз нейкі момант з-за хлява, аблізваючыся, выйшаў сабака, узбег па сумёт, які пабраўся шараном, і тады Усціння ўбачыла, што гэта была шчэнная сучка — вялікі жывот свой яна ледзь не валачыла па снезе. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Така́яцяжарная’ (Сл. рэг. лекс.). Эўфемізм, параўн. у аналагічным значэнні укр. така́, серб. таква је і пад. Пра “табу страха” і “табу ветлівасці” пры называнні цяжарнасці спецыяльна Ваян, RIEB, 3, 254–256. Гл. такі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікім чэравам, жыватом. А ў калгасным табуне, сярод яго разнамаснага пагалоўя, і цяпер яшчэ многа чараватых, трошкі няскладных цягавічкоў — конікаў і кабыл. Ракітны. // толькі ж. Груб. Цяжарная. Вядро вады на табурэце і больш, здаецца, нічога. Поўная гармонія з абарванай чараватай дзеўкай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рачкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. Паўзці на карачках, ракам. // Цяжка працаваць сагнуўшыся, не разгінаючыся. Бач, дзень у дзень ад цямна да цямна рачкавала [Маруся] на полі цяжарная, і каб хоць калі паскардзілася, пра крыўду сваю намякнула! Сачанка. У полі садзілі бульбу, рачкавалі ў агародах.., але большасць мужчын і хлопцаў сядзелі без работы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)