наданне прадметам, з’явам, людзям свяшчэннага, рэлігійнага зместу; падпарадкаванне сац. ін-таў, культуры і быт. зносін рэліг. ўплыву. У аснове С. — вера ў існаванне свяшчэннага (сакральнага), процілеглага свецкаму. Сімвалам С. з’яўляецца цырымоніяасвячэння, у выніку якой звычайная працэдура набывае трансцэндэнтны сэнс. У тэалогіі С. тлумачыцца як вытворнае ад Бога. Ням. тэолаг Р.Ота вызначаў сакральнае як адзіную адметную ўласцівасць божага, якая з’яўляецца сапраўдным коранем рэлігіі. Франц. сацыёлаг Э.Дзюркгейм лічыў, што сакральнае выяўляе натуральна-прыродную аснову чалавецтва, яго грамадскую (калектывісцкую) сутнасць, якая супрацьстаіць індывідуалістычнаму існаванню. На розных этапах гіст. развіцця ступень распаўсюджанасці С. і яе характар былі неаднолькавыя. У ходзе гісторыі працэсам С. супрацьстаяла дэсакралізацыя (секулярызацыя) розных бакоў чалавечага існавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карана́цыя
(польск. koronacja, ад лац. coronatio)
урачыстая цырымонія ўскладання кароны на манарха, які ўступіў на трон.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рытуа́л
(лац. ritualis = абрадавы)
1) прынятая паслядоўнасць абрадавых дзеянняў;
2) цырымонія, устаноўлены парадак выканання чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ама́ж
(фр. hommage)
цырымонія ў сярэдневяковай Зах. Еўропе, звязаная з заключэннем васальнага дагавору паміж сеньёрам і васалам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІНВЕСТЫТУ́РА (ад лац. investio апранаю, надзяваю),
у сярэднія вякі ў Зах. Еўропе юрыд. акт перадачы зямельнага феода (лена), пасады, сана, які замацоўваў васальную залежнасць (гл.Васалітэт). Своеасаблівым яе відам была царкоўная І. — цырымонія зацвярджэння духоўнай асобы на пасаду і ўзвядзення ў сан епіскапа ці абата. Да канца 11 ст.царк. І. належала свецкай уладзе (у Англіі — каралю, у «Свяшчэннай Рым. імперыі» — імператару). У 11—12 ст. за права І. вялася барацьба паміж імператарамі «Свяшчэннай Рым. імперыі» (ажыццяўлялі І. епіскапаў і абатаў з часоў Атона І) і рым. папамі, якія імкнуліся падначаліць свецкія ўлады і мець права І. Найб. напружанай была барацьба за І. ў Германіі; скончылася ў 1122 заключэннем кампраміснага Вормскага канкардату, які замацаваў права духоўнай І. за папам, а свецкай — за імператарам. У Францыі і Англіі спрэчкі па пытаннях І. скончыліся пагадненнем паміж каралямі і папам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́ШКРАФТ (Ashcroft) Пегі (сапр. імя Маргарэт; 22.12.1907, г. Кройдан, Вялікабрытанія — 14.6.1991),
англійская актрыса. Ганаровы д-р л-ры Оксфардскага ун-та (1961). Вучылася ў Цэнтр. школе драм. мастацтва ў Лондане. Дэбютавала ў 1926. З 1927 выступала ў т-рах Лондана (у т. л. ў «Олд Вік»), г. Стратфард-он-Эйван. У 1934—40 працавала з рэж. Ф.Камісаржэўскім. Сярод роляў: Дэздэмона («Атэла» У.Шэкспіра), Клеапатра («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу). Наомі («Яўрэй Зюс» паводле Л.Фейхтвангера), Рэбека («Росмерсхальм» Г.Ібсена), Ірына («Тры сястры» А.Чэхава), Алена («Дні Турбіных» М.Булгакава) і інш. Здымалася ў кіно: «Гісторыя манахіні», «Тайная цырымонія», «Нядзеля, праклятая нядзеля», «Падарожжа ў Індыю» (прэмія «Оскар» 1985), «Забойства па кнізе», «Мадам Сузацка», «Яна знікла прэч» (прэмія Міжнар. кінафестываль) у Венецыі 1989) і інш.Т-р у г. Кройдан носіць яе імя (з 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пахава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. пахаваць.
2. Абрад, цырымонія хавання нябожчыка. Людзі разыходзіліся з пахавання панурыя, маўклівыя.Лынькоў.Якраз на самым рассвітанні Міхал вярнуўся з пахавання.Колас.
3. Месца, дзе пахаваны хто‑н.; магіла. Раскопкі пахаванняў даюць шмат каштоўных археалагічных матэрыялаў, дапамагаюць вывучаць вераванні і звычаі нашых продкаў.Штыхаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)