Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
БАРЭ́ТЭР (англ. barretter),
цеплавая прылада для падтрымання пастаянства сілы току ў ланцугу. Складаецца з запоўненага вадародам шклянога балона, унутры якога знаходзіцца метал. дроцік. Цеплавы рэжым барэтэра выбраны так, што пры павольных зменах напружання на канцах дроціка сіла току ў ім у пэўных межах застаецца пастаяннай. Выкарыстоўваецца ў радыёэлектроннай апаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тэмперату́ра ‘цеплавая характарыстыка’ (ТСБМ), ‘гарачка, павышаная тэмпература’ (смарг., Сл. ПЗБ), тэмпэрату́ра ‘тс’ (Некр. і Байк., Ласт.). З рус.температу́ра ‘тс’ ці польск.temperatura ‘тс’, што, у сваю чаргу, з лац.temperatura ‘стан’. Сюды ж тэмперату́рыць ‘мець павышаную тэмпературу’ (віл., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
thermal[ˈθɜ:ml]adj.
1. цеплавы́, тэрмі́чны;
a thermal sta tionцеплава́я электраста́нцыя;
thermal treatment тэрмаапрацо́ўка
2. гара́чы;
thermal springs гара́чыя крыні́цы;
a thermal shock цеплавы́ ўдар
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЛУКО́МСКАЯ ДРЭС,
самая вялікая цеплавая электрастанцыя ў складзе Беларускай энергетычнай сістэмы. Размешчана на беразе Лукомскага возера, каля г.Новалукомль Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. Будаўніцтва пачата ў 1964. У 1969 пушчаны 1-ы энергаблок, у 1974 пасля пуску 8-га энергаблока дасягнута праектная магутнасць 2400 тыс.кВт. У 1978 пабудавана 3-я чарга. На пачатак 1999 магутнасць станцыі больш за 2500 тыс.кВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́НКІНА ЦЫКЛ,
абарачальны кругавы працэс, у якім цеплавая энергія пераўтвараецца ў работу (ці наадварот); ідэальны рабочы цыкл цеплавога рухавіка. Складаецца з паслядоўна чаргавальных двух ізабарных і двух адыябатных працэсаў. Ад Карно цыкла адрозніваецца тым, што падвод цеплаты да рабочага цела ажыццяўляецца пры пастаянным ціску і павышэнні т-ры. Распрацаваны У.Дж.М.Ранкіным (разам з Р.Клаўзіусам) як тэарэт. цыкл паравога рухавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цеплаэлектрацэнтра́ль, ‑і, ж.
Цеплавая электрычная станцыя, што выпрацоўвае электраэнергію і цяпло, якое накіроўваецца спажыўцам у выглядзе гарачай вады і пары. Не бездапаможная карлікавая гідраэлектрастанцыя на Палаце, а магутная цеплаэлектрацэнтраль дае ўдосталь святла гораду і яго ваколіцам і энергіі прамысловым прадпрыемствам.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЦЁЛ,
устройства для атрымання пад ціскам пары (паравы кацёл) або гарачай вады ў выніку спальвання цвёрдага, вадкага, газападобнага паліва, выкарыстання эл. энергіі, цеплыні адыходных газаў ці тэхнал. працэсу. К., які не мае ўласнай топкі і абаграваецца адыходнымі газамі якой-н. прамысл. або энергет. устаноўкі, наз. К.-утылізатарам. Звычайна ў К. уваходзяць топка, параўтваральныя паверхні, параперагравальнік, вадзяны эканамайзер, паветрападагравальнік, каркас, абмуроўка, цеплавая ізаляцыя, абшыўка. Разам з разнастайным дапаможным абсталяваннем складае кацельную ўстаноўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАСО́ЎНАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ,
пераважна цеплавая электрастанцыя, размешчаная на шасі аўтамабіля, прычэпе, чыг. платформе, судне і інш. Выкарыстоўваецца ў раёнах, аддаленых ад энергасістэм.
Бываюць малой (да 10 кВт), сярэдняй (10—150 кВт) і вял. (больш за 150 кВт) магутнасці; даюць пастаянны, адно- або трохфазны пераменны ток частатой 50, 400 Гц і больш. Найб. пашыраны дызельныя электрастанцыі (магутнасць да 150 кВт) і энергапаязды з дызель-электрычнымі агрэгатамі (5—10 МВт і больш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПЛО́,
канструктыўны элемент у выглядзе канала пераменнага сячэння для разгону вадкасці ці газу (пары) і надання патоку зададзенага напрамку. У С. ўнутр. (цеплавая) энергія і патэнцыяльная энергія ціску рабочага цела пераўтвараюцца ў кінетычную (дынамічны разгон). Накіроўвае паток у актыўнай гідраўлічнай турбіне, дазіруе расход вадкасці (гл.Расходамер), надае неабходную скорасць струменю ў паравой турбіне; распыльвае (гл.Фарсунка). Рэактыўнае С. (рэактыўны рухач) — частка рэактыўнага рухавіка.