hchstellen

аддз. vt

1) (па)ста́віць высо́ка

2) цані́ць, высо́ка ста́віць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

расцані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., што.

1. Вызначыць цану чаго‑н.; ацаніць. Расцаніць тавар.

2. перан. Устанавіўшы сутнасць, характар чаго‑н., вызначыць свае адносіны, ацаніць. Паводзіны [Дубовіка] на бюро можна расцаніць, як паводзіны малавопытнага старшыні калгаса на пасяджэнні сельвыканкома... Сіўцоў. Надзя дапусціла памылку — толькі так, а не горш, расцаніў я тады яе ўчынак. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штампава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад штампаваць.

2. у знач. прым. Выраблены з дапамогай штампа (у 1 знач.). Штампаваная дэталь. Штампаваны крышталь. Штампаваны карданаж.

3. перан.; у знач. прым. Які ствараецца або дзейнічае па агульнаўжывальнаму, збітаму ўзору, штампу. Штампаваныя выразы. □ [Шэмет:] — Гэта не штампаваны арганізатар, гэта самародак. Такіх арганізатараў трэба цаніць на [вагу] золата! Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цані́цца несов.

1. в разн. знач. цени́ться;

гэ́ты матэрыя́л до́рага цэ́ніццаэ́тот материа́л до́рого це́нится;

та́ленты высо́ка цэ́няцца — тала́нты высоко́ це́нятся;

2. страд. цени́ться; см. цані́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераацані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., каго-што.

1. Ацаніць яшчэ раз, нанава. Пераацаніць маёмасць. Пераацаніць тавары. □ [Касманаўты] шмат бачылі, паспелі пераацаніць тое, што лічылі важным некалі даўно, на Зямлі, у паўсядзённым жыцці. Шыцік.

2. Ацаніць занадта высока. Пераацаніць свае здольнасці. □ Цяжка пераацаніць значэнне друку як калектыўнага прапагандыста, арганізатара і агітатара ў развіцці і забеспячэнні эфектыўнасці сацыялістычнага будаўніцтва. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даражы́ць, ‑ражу, ‑ражыш, ‑ражыць; незак., кім-чым.

Надаваць вялікае значэнне, высока цаніць каго‑, што‑н. Даражыць давер’ем. Даражыць мінулым. □ І яшчэ больш радавалася [Вольга Усцінаўна] таму, хто не мінаў дома, заязджаў, заходзіў па-ранейшаму. Даражыла дружбай з такімі людзьмі. Шамякін. // Ашчадна, беражліва адносіцца да чаго‑н. Даражыць кожнай капейкай. □ З гэтага бою нас выйшла няшмат, І кожны сяброўствам сваім даражыў. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цані́цца, цанюся, цэнішся, цэніцца; незак.

1. Мець пэўную цану; валодаць каштоўнасцю. Цвёрдыя сарты пшаніцы вельмі цэняцца на сусветным рынку. □ [Алег:] — Тут, у гэтых бязлесных мясцінах, паша сасна здорава цэніцца. Радкевіч.

2. Лічыцца значным, важным, каштоўным. Сёння больш пачынае цаніцца ў літаратуры такая якасць, як настраёвасць, філасофская глыбіня, добрая апавядальнасць. Гіст. бел. сав. літ.

3. Зал. да цаніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cenić

незак.

1. цаніць;

cenić sobie kogo/co быць высокай думкі пра каго/што;

2. ацэньваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

экспрэ́с, ‑а, м.

Поезд, параход, аўтобус і пад., які ідзе з найбольшай скорасцю і робіць прыпынкі толькі на галоўных станцыях. Вёскі, што спакон веку жылі сярод вады і лесу, нават цяпер, у часы.. аўтобусных экспрэсаў, не развучыліся цаніць падарожжа па рацэ. Карамазаў. Пасажыры прыгараднага цягніка — публіка самая мітуслівая. Гэта не тыя салідныя грамадзяне з транзітных экспрэсаў, якія доўга ехалі і якім няма куды і за чым гнацца. Кірэенка.

[Англ. express з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сан ’званне, звязанае з пачэсным становішчам, з высокай пасадай у дарэвалюцыйнай Расіі’ (ТСБМ). Стараж.-рус. сань, ст.-слав. санъ. У беларускай, відавочна, запазычанне з рус. сан (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 48), якое большасць даследчыкаў (Міклашыч, 288; Брукнер, ZfslPh, 4, 213) лічаць запазычаннем з дунайска-балг., параўн. тур., чагат. san ’вялікая колькасць, сан, слава’, паўн.-цюрк. sanamakцаніць’. З іншага боку, параўноўваюць таксама (Траўтман, 250; Праабражэнскі, 2, 250, Бернекер, AfslPh, 38, 263) са ст.-інд. sā́nu сяр. р. ’вяршыня, вышыня, вастрыё’. Гл. таксама Фасмер, 3, 555. Трубачоў, Этимология–1965, 22 супраць супастаўлення з іранскім, лічачы слова чыстым цюркізмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)