цані́ць, цаню́, цэ́ніш, цэ́ніць; цэ́нены; незак., каго-што.

1. Вызначаць грашовы кошт каму-, чаму-н.; назначаць цану.

Ц. тавар.

2. Прызнаваць важнасць, каштоўнасць, значэнне каго-, чаго-н.

Ц. духоўныя якасці чалавека.

Ц. дружбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цані́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цаню́ цэ́нім
2-я ас. цэ́ніш цэ́ніце
3-я ас. цэ́ніць цэ́няць
Прошлы час
м. цані́ў цані́лі
ж. цані́ла
н. цані́ла
Загадны лад
2-я ас. цані́ цані́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час цэ́нячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цані́ць несов., в разн. знач. цени́ть;

ко́лькі вы цэ́ніце гэ́ту карці́ну? — во что вы це́ните э́ту карти́ну?;

наро́д до́рага цэ́ніць сваю́ свабо́ду — наро́д до́рого це́нит свою́ свобо́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цані́ць, цаню, цэніш, цаніць; незак., каго-што.

1. Вызначаць грашовы кошт тавару, назначаць цану. Колькі вы цэніце гэты дыван?

2. Даваць ацэнку; ацэньваць. Цаніць ты маеш права І недруга і друга Па іх сапраўдных справах, Па іх жывых заслугах. Глебка. — Камуніста мы цэнім па рабоце. Алешка. // Лічыць значным, важным, каштоўным; прызнаваць высокія якасці каго‑, чаго‑н. Практыка даўно навучыла .. [Апейку] цаніць канкрэтнасць, дзелавую дакладнасць у кожнай гаворцы. Мележ. Байцы трошкі крыўдавалі за яго залішнюю строгасць, але ў баях цанілі крыклівага старшыну. Быкаў. // Даражыць чым‑н., шанаваць што‑н. Цаніць час. □ Марынка, як многія прыгожыя дзяўчаты, не пазбаўленыя хлапечай увагі, не надта цаніла чужое пачуццё. Шыцік. Праўду кажуць людзі, што волю цэніш тады, калі страціш яе. Машара. Тамара Аляксандраўна Кажура .. усё бачыла, усё ведала, высока цаніла кожную капейку, запрацаваную мазалём. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цаніць, даражыць, ставіць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

цени́ть несов.

1. (определять стоимость) цані́ць, ацэ́ньваць;

2. перен. цані́ць; шанава́ць;

цени́ть по заслу́гам цані́ць па заслу́гах;

до́рого цени́ть свою́ свобо́ду до́рага цані́ць сваю́ свабо́ду;

я о́чень ценю́ ва́ше о́бщество я ве́льмі цаню́ (шану́ю) ва́шу кампа́нію;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адцяні́ць, ‑цяню, ‑ценіш, ‑цаніць.

Зак. да адцяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даражы́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -жыце́, -жа́ць; незак.

Высока цаніць, берагчы; ашчадна адносіцца да чаго-н.

На рабоце ім даражаць.

Д. кожнай мінутай рабочага часу.

Д. думкай спецыяліста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., што.

Правесці павышэнне цаны (цэн) на што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ракі́ціна, ‑ы, ж.

Адно дрэва ракіты. Цаніць азёрнае вады Прыйшла ракіціна ля берага. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)