1. Каханы, самы дарагі. Ты заўсёды мне жаданы, Мой адзіны, мой каханы, Сэрцу мілы, ненаглядны мой!Валасевіч.І заспала [старая]. Бо прыснілася ёй Лідачка, зорачка яе ненаглядная, унучка.Брыль./узнач.наз.ненагля́дны, ‑ага, м.; ненагля́дная, ‑ай, ж.Ужо не будзеш гуляць, як бывала, Цалаваць, як раней цалавала, Вых[о]дзіць у сад апаўночы, Глядзець ненагляднаму ў вочы.Багдановіч.
2. Такі, на якога нельга наглядзецца, якім нельга налюбавацца; вельмі прыгожы. [Скакун:] Эх, красуня ты мая, ненаглядная.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прикла́дываться
1.(приближать к чему-л. ухо, глаз и т. п.) прыклада́ць, прыкла́дваць (што);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непрыто́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца ў непрытомнасці. Бацька цяслярыў у пана, і там яго прыбіла каля зруба дзеравякай. Так і памёр — непрытомны.Брыль.
2.(звычайнаўпараўнанні). Які знаходзіцца ў стане душэўнага ўзрушэння; узбуджаны. Мікола ўсхапіўся з пасцелі, як непрытомны. Ён нічога не помніў.Колас.Настуля, нібы непрытомная, абхапіла Язэпа за шыю і пачала цалаваць.Чарот.// Які знаходзіцца ў стане атупення, абыякавасці. [Саша] ішла, як непрытомная, абыякавая ў гэты час да ўсяго, што рабілася навокал, ішла, як асуджаная на смерць.Шамякін.// Уласцівы такому чалавеку. Раіса глядзела на.. [Ірыну Аркадзеўну] непрытомным позіркам і ківала галавой.Шамякін.Непрытомнымі вачыма ўтаропіўся [Пракоп] у сілуэты.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цмо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць губамі гук, падобны гуку ўсмоктвання. Толік спаў і час ад часу смачна цмокаў губкамі.Пальчэўскі.Цмокалі на коней мужчыны, грукалі і скрыпелі вазы...Чорны.Каля плакатаў спыняліся людзі, чыталі, цмокалі языкамі, пасмейваліся.Броўка.
2.каго-што. Разм. Гучна цалаваць. Перш чым прыўзняцца, .. [Артур] ветліва і прыязна адразу ж пачаў цмокаць.. [Марыі] руку і тут жа падаў кветкі.Гроднеў.Ганна Макараўна гучна цмокала.. [Мішку] ў пульхную шчочку, туліла да сябе.Марціновіч.
3.што. Разм. Раскурваючы люльку, смактаць цыбук. Дзядзька Пракоп спяшліва хапаецца за сваю люльку, якая ледзь не пагасла, хуценька цмокае яе.Быкаў.Губы цмокалі цыбук.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.
1. Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку. [Чэсік] глядзеў, як пані старшыніха карміла грудзьмі малое дзіця, як яна лашчыла і пяшчотна цалавала Колю.Васілевіч.Бацька націснуў адной рукой на паравозны рычаг, другой лашчыў сына.Лынькоў.// Пяшчотна дакранацца да каго‑, чаго‑н., гладзіць. Мне б сказаць табе той ноччу Нешта шчырае да мукі; Цалаваць да болю вочы, Вусны піць і лашчыць рукі.Панчанка.— Негрусь, мілы мой Негрусь! — казала .. [Ядвіся] і лашчыла сабаку, прытуліўшы да яго сваю шчаку.Колас.
2.перан. Песціць, выклікаць прыемнае адчуванне. Сонца лашчыць твар. □ А калі дарога нырне ў доўгі лес, густое, прыветнае зацішша лашчыць душу, гоіць яе раны...Пестрак.
•••
Лашчыць вока — мець прывабны выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Праводзіць языком па чым‑н., дакранацца языком да каго‑, чаго‑н. [Сабачка] кідаўся да ног, лашчыўся, лізаў рукі, зазіраў у вочы і паціху скавытаў.Няхай.// Падбіраючы языком, есці, піць. [Сабака] лізаў разліты ім кулеш і ад вялікага здавальнення павільваў хвастом.Колас.Гора гараваць — не мёд лізаць.Прыказка.
2.перан. Дакранацца, пакрываць, абдаваць сабой (пра хвалі, полымя і пад.). Пасека была ў агні. Полымя бушавала пад самай лініяй — расцяробам, лізала дол, лезла ўгору па маладым сасонніку.Пташнікаў.За соснамі адгадваўся блізкі праліў, чутно было, як ліжуць гальку хвалі.Лупсякоў.
3.Разм.зневаж.Цалаваць.
•••
Лізаць рукі (ногі, пяткі, боты)каму — уніжацца, падлізвацца, падхалімнічаць перад кім‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
neck
[nek]1.
n.
1) шы́я f., ка́рак -ку m.
to get it in the neck — атрыма́ць па ка́рку, атрыма́ць наганя́й; пацярпе́ць
2) каўне́р -яра́m. (кашу́лі)
3) шы́йка f. (бутэ́лькі, збанка́; пазванка́)
4) Geogr. перашы́ек -йка m., каса́f.
•
- neck and neck
- neck or nothing
- stick one’s neck out
2.
v.t., Sl.
пе́сьціць, абдыма́цца, цалава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пяшчо́та, ‑ы, ДМ ‑шчоце, ж.
1. Поўнае задавальненне чыіх‑н. жаданняў, капрызаў. Руды ў пяшчоце дый у ласцы: Штодзень тры разы бульбы ў ражцы Даюць яму, ды ’шчэ й з мукою.Крапіва.
2. Пачуццё ласкі, замілавання, мяккасці ў адносінах да каго‑, чаго‑н. Мацярынская пяшчота. □ [Кіру] ахапіла такая пяшчота, што, убачыўшы бацьку.., яна абвіла яго шыю і пачала цалаваць у шчокі, у нос, у лоб.Карпаў.Агорнуты пяшчотаю да дзяўчыны, .. [Іван] адхіліў ад яе галавы навіслыя сцябліны маку, адагнаў беленькага .. матыля, які ўсё прымерваўся сесці на яе валасы.Быкаў.Чаго ж цяпер так хвалюе яе [Ганну] апошняя пяшчота цяпла, згалеласць палёў, смутак асенніх дзён?Мележ.
3.толькімн. (пяшчо́ты, ‑чот). Учынкі, словы, якімі выказваюцца пачуцці ласкі, замілавання. Карызна ў бурныя пяшчоты пераліваў сваё, прывезенае з раёна, узрушэнне.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыжм.
1.у розн. знач. Kreuz n -es, -e;
крыж на ко́льцахспарт. Kréuzhang m -(e)s, -hänge;
вы́шыўка крыжам Kréuzstickerei f -, -en, Tapisseríe f -, -í¦en;
2. (ніжняячасткахрыбетніка) Kréuzbein n -(e)s, -e;
Чырво́ны крыж das Róte Kreuz;
◊
паста́віць крыж начым-н.разм.etw.ábhaken, etw.ábschließen*; jéde Hóffnung áufgeben* (траціцьнадзею);
цалава́ць крыжгіст. schwören*vt, vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. Абхапіць рукамі каго‑, што‑н. Маці абняла свайго сына і пачала яго цалаваць.Чарнышэвіч.Калі паляўнічы пайшоў, Санька абняў Мурзу за шыю і прытуліўся да яго галавы шчакою.Ваданосаў.Любімыя змалку прасторы Рукамі абняў бы Максім.Аўрамчык.// Акінуць позіркам, поглядам. Не хапае ні сілы, Ні маіх задумёных вачэй Стэп абняць І палі залацістыя Спелай пшаніцы.Хведаровіч.
2. Акружыць, ахапіць з розных бакоў. Зялёная агароджа абняла двор. □ Раптам дарогі струну лес векавечны абняў.Танк.Столькі выпала маці кроснаў, Што калі разгарнуць на зямлі У адзін рад іх на травах росных, То яны б увесь свет абнялі.А. Астапенка.//перан. Ахінуць, абвалачы з усіх бакоў. Пажар абняў сяло. □ Усе палі, што за ўзгоркам, абняло агнём: гарэла спелае жыта.Гурскі.
3.перан. Ахапіць, авалодаць кім‑н. (пра пачуцці). Ні мук, ні хвалявання — лясны спакой душу маю абняў.Машара.
•••
(Як) вокам (зрокам, позіркам) абняць — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)