цалава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; незак., каго-што.

Дакранацца вуснамі да каго-, чаго-н. у знак любві, ласкі, дружбы і пад.

Ц. маці.

Ц. руку.

|| зак. пацалава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны.

|| наз. цалава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цалава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цалу́ю цалу́ем
2-я ас. цалу́еш цалу́еце
3-я ас. цалу́е цалу́юць
Прошлы час
м. цалава́ў цалава́лі
ж. цалава́ла
н. цалава́ла
Загадны лад
2-я ас. цалу́й цалу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цалу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цалава́ць несов. целова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; незак., каго-што.

Дакранацца вуснамі да каго‑, чаго‑н., выказваючы пачуццё любві, удзячнасці, ласкі пры сустрэчы, на развітанне і пад. Маці абняла свайго сынка і пачала яго цалаваць. Чарнышэвіч. Вясёлая, бестурботная Ліда гуляла на сваім дворыку, занялася за кацяняткам, лавіла яго, туліла да шчакі, штось ласкавае гаварыла яму і цалавала. Колас. Перад тым, як пайсці з дому, .. [Змітрок] зноў шчыра пацалаваў сястру, як некалі цалаваў маці... Ваданосаў. / у перан. ужыв. Ляцеў насустрач хмельны ад шчасця, чысты вецер, цалуючы родныя твары, поячы салдат ранішняй свежасцю і водарам. Мележ. Калышуцца Прыпяці хвалі, Цалуюць пясок залацісты. Нядзведскі.

•••

Цалаваць рукі і ногі — вельмі прасіць, маліць. — Ён [ляснік] мне рукі і ногі цалаваў, абы я пусціў яго жывога. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацалава́ць гл. цалаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

целова́ть несов. цалава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лобза́ть несов., уст. цалава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лобыза́ть несов., уст. цалава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цалава́цца, -лу́юся, -лу́ешся, -лу́ецца; -лу́йся; незак.

Цалаваць адзін аднаго.

Ц. пры сустрэчы.

|| зак. пацалава́цца, -лу́юся, -лу́ешся, -лу́ецца; -лу́йся.

|| наз. цалава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе.

Зак. да цалаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)