наха́бнік м. Frchling m -s, -e; nverschämte (sub) m -n, -n, Frchdachs m -es, -e; Rüpel m -s, -; Flgel m -s, - (хуліган)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ха́кер

(англ. hacker)

камп’ютэрны хуліган, які пранікае ў чужыя інфармацыйныя сістэмы з мэтай забавы або для атрымання сакрэтных звестак, увядзення ілжывых дадзеных і г. д.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Прамётная ’нябачная сіла, якая рухаецца вельмі хутка’ (Нас.), праменні іххуліган, гарэзнік’ (Сл. ПЗБ), прамётпік ’той, хто бегае, не звяртаючы ўвагу ні на што’ (Нас.), праметла ’турбота, непакой’ (шальч., Сл. ПЗБ); сюды ж прапётная ’нябачная сіла, якая хутка праносіць што-небудзь, каго-небудзь з аднаго месца на другое’ (Нас.) з ад’ідэацыяй да лятаць. Гл. апраметная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mug

[mʌg]

1.

n.

1) гліня́ны ку́бак

2) Sl. (абразьл.) ры́ла n., мо́рда f.

3) Sl. хуліга́н, галаварэ́з -а m.

2.

v.t., Sl.

фатаграфава́ць для паліцэ́йскага ўжы́тку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЖДАН (Яўген Іванавіч) (н. 15.12.1937, в. Тарэйкі Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),

бел. мастак. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). Працаваў у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, Рэсп. дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва (гал. мастак з 1987), з 1994 гал. мастак Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Аформіў спектаклі: у т-ры оперы і балета — «Пасля балю» Г.​Вагнера (1971), «Іаланта» П.​Чайкоўскага (1975), «Рыгалета» Дж.​Вердзі (1982); у т-ры муз. камедыі — «Паненка і хуліган» на музыку Дз.​Шастаковіча (1982), «Капялюш Напалеона» О.​Штрауса (1996), «Цыганскі барон» І.​Штрауса (1997); у т-ры оперы і балета ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) — «Аіда» Вердзі (1978), «Дэман» А.​Рубінштэйна (1979) і інш. Працуе таксама ў жывапісе: цыклы «Жыціе беларускіх святых» (1989—94), «Жыццё славянскіх асветнікаў-гуманістаў» (1991), станковыя работы «Чарнобыль» (1987—93), «Апафеоз Ф.​Скарыны» (1990), «Гімн жыццю» (1997), пейзажы «Песня маёй радзімы», «Вясна. Сноў» (абодва 1990-я г.). Сярод графічных работ «Кожны чацвёрты» (1967), «Курапаты» (1986). У творчасці рэаліст. вобразнасць спалучае з сімволікай і метафарычнасцю, некаторым работам уласцівы класічны авангард з філасофскім кірункам. Іл. гл. таксама да арт. Афармленчае мастацтва.

Літ.:

Фатыхава Г. Яўген Ждан. Мн, 1997.

Г.​А.​Фатыхава.

Я.Ждан. Гімн жыццю. 1997.

т. 6, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вярня́каць ’гаварыць абы-што, неўпапад’ (браг., З нар. сл.); ’дакучаць’ (мазыр., Мат. Гом.). Запазычана з рус. мовы; параўн. варнакать: разан., кур. ’хлусіць, балбатаць’; ’вярзці’, цвяр. ’паўдн. ’рабіць што-небудзь, абы-як, неахайна’; ’гаварыць глупства, балбатаць, малоць языком абы-што’, варон. ’гаварыць няясна, незразумела’, дан. варнякаць ’тс’, а гэта да рус. варнак ’катаржнік, злачынец, зладзюга, бадзяга, хуліган, жулік’, ад якога і ўкр. варна́к ’тс’. Гл. яшчэ Рудніцкі, 1, 317.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыво́д 1, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыводзіць — прывесці (у 1 знач.).

2. Спец. Прымусовая дастаўка каго‑н. (абвінавачанага, сведкі і пад.) у выпадку адмаўлення прыйсці добраахвотна. // Арышт, затрыманне з дастаўкай у органы міліцыі або ў месца папярэдняга зняволення. Хуліган меў некалькі прыводаў.

прыво́д 2, ‑а, М ‑дзе, м.

Прылада для прывядзення ў рух якой‑н. машыны, механізма і пад. Электрычны прывод. Конны прывод. // Частка такой прылады ў выглядзе суцэльнага раменнага паса, які злучае машыну, механізм, станок і пад. з крыніцай энергіі. Дрэвы спілоўвалі і ручным спосабам і піламі з прыводам ад невялічкага маторчыка. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bully

[ˈbʊli]

1.

n.

задзі́ра -ы m., хуліга́нm.

2.

v.t.

1) зьдзе́кавацца, тыра́ніць

2) застра́шваць, змуша́ць

to bully into submission — сі́лай падпарадко́ўваць

3.

adj.

1) informal першара́дны, даскана́лы

2) жартаўлі́вы; вясёлы; дабраду́шны

4.

interj.

Бра́ва! До́бра!

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

уII межд.

1. (при выражении испуга, страха) ой, ух;

у, как темно́ ой (ух), як цёмна;

2. (при выражении укора) вось, от;

у, ба́ловень! вось (от) дураслі́вец!;

3. (при выражении негодования) у;

у, хулига́н! у, хуліга́н!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лобус1 ’сцёблы і лісце гуркоў’ (стол., ДАБМ), лобуз, лобудзь ’цяўнік, націнне’, лобузіна ’асобная націна’, лобузнік, лобузье ’націнне’ (Сл. Брэс., ТС). Укр. лобузіння ’цяўнік, сцёблы з летняй гародніны’, рус. лобоз ’гібкі дубец’, лобоза ’спірэя, Spirea ulmaria’, польск. łobuzie, łobazie, łobozg. Прасл. дыялектызм lobuz‑ъ > lobuz‑ьje (Слаўскі, 5, 129). Да лабаза́, лабазнік, лабу́ззе, лабузя́к.

Лобус2 ’хлопец, дзяцюк’ (арго, Рам. 9), ашм. ’гарэза’ (Сл. ПЗБ). З польск. łobus, łobuz ’гарэза’, ’вісус’, ’хуліган’, ’гультай’, ’нягоднік’, якое, паводле Слаўскага (5, 127), з’яўляецца адным з нешматлікіх выпадкаў параўнання чалавека з дрэвам, калодай, дубцом, — параўн. укр. хлистик, лобас, рус. хлыст, бел. драг. лі́мах, бел. пень і інш. Да лобус1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)