сцяба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго (што).

Біць чым-н. гнуткім, хвастаць.

С. дубцом.

|| зак. вы́сцебаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| аднакр. сцебану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты і сцёбнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты.

|| наз. сцяба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахво́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Разм. Час ад часу, злёгку хвастаць. Пахвостваць коней пугай. □ Я[д]лаўцовым пугаўём .. [Мікалай] пахвостваў па зямлі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сечь несов.

1. сячы́, се́кчы;

2. (наказывать поркой) біць, хваста́ць, лупцава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыхво́стацца экспр. ’суцішыцца, суняцца’ (ТС). Гл. хваста́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захваста́ць 1, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., каго.

Разм. Засячы хлыстом, папругай і пад. Захвастаць яго да паўсмерці.

захваста́ць 2, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак.

Разм. Пачаць хвастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абшпа́рыць ’зняць скуру, біць, хвастаць (пра дождж)’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адхва́стаць ’адсцябаць, крэпка ўдарыцца’ (Шат., Юрч. Сін.). Гл. хвастаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

chlastać

незак. пляскаць; біць; сцябаць; хвастаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Прахваста́цца ’прасвістаць, прамарнаваць’ (Шат.), прахваста́ць ’высцебаць розгамі’ (Нас.). Гл. хвастаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лупцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., каго (што).

Моцна біць, хвастаць.

|| зак. адлупцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны і вы́лупцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; -цуй; -цаваны

|| аднакр. лупцану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. лупцава́нне, -я, н. і лупцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)