адбіва́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для адбівання светлавых, цеплавых і інш. праменяў, хваль. Адбівальнік нейтронаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сейсмапрыёмнік, ‑а, м.

Прыбор для рэгістрацыі ваганняў глебы, якія ўзнікаюць пры праходжанні сейсмічных хваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сейсмаста́нцыя, ‑і, ж.

Спецыяльнае збудаванне з апаратурай для прыёму і рэгістрацыі сейсмічных хваль; сейсмічная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

частата́, -ы́, ДМ -таце́, мн. -то́ты, -то́т, ж.

1. гл. часты.

2. Велічыня, якая выражае колькасць паўтарэнняў чаго-н. у адзінку часу (спец.).

Ч. хістанняў маятніка.

Ч. электрамагнітных хваль.

|| прым. часто́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбо́й м. Brándung f -; Wéllenschlag m -(e)s (хваль);

пе́ністы прыбо́й die kóchende Brándung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адбіва́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да адбівання (светлавых, цеплавых і інш. праменяў, хваль). Адбівальная здольнасць цел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРУПАВА́Я СКО́РАСЦЬ хваль, скорасць руху групы або цуга хваль, якія ўтвараюць у кожны момант часу лакалізаваны ў прасторы хвалевы пакет. Прыбліжана характарызуе распаўсюджанне негарманічных хваль. Пры адсутнасці паглынання групавая скорасць роўная скорасці пераносу энергіі хвалі (скорасці перадачы сігналу). Групавая скорасць u звязана з фазавай скорасцю v формулай Рэлея: u = v − λ dv dλ , дзе λ — даўжыня хвалі; u = v, калі адсутнічае дысперсія хваль ( dv dλ = 0 ) . Групавая скорасць выкарыстоўваюць пры вымярэнні далёкасці ў гідра- і радыёлакацыі, пры зандзіраванні атмасферы, у сістэмах кіравання касм. аб’ектамі і інш.

т. 5, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

радыя́цыя, -і, ж.

1. Выпрамяненне электрамагнітных хваль.

Р. зямлі.

2. Радыеактыўнае выпрамяненне, небяспечнае ў вялікіх дозах для ўсяго жывога.

Сонечная р.

Доза радыяцыі.

3. Праменепадобнае распаўсюджанне чаго-н. ад якога-н. цэнтра.

Р. болю.

|| прым. радыяцы́йны, -ая, -ае.

Радыяцыйная засцярога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвалява́нне, -я, н.

1. Рух хваль па вадзяной паверхні.

Х. мора.

2. перан. Нервовая ўзбуджанасць, выкліканая адчуваннем трывогі, радасці і пад.

Х. доўга не пакідала жанчыну.

3. звычайна мн., -і, -яў, перан. Масавае выказванне незадаволення, пратэсту супраць чаго-н.

Хваляванні незадаволеных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РАДЫЁХВА́ЛІ,

электрамагнітнае выпрамяненне, даўжыня хвалі якога ўмоўна большая за 50 мкм. Працэсы выпрамянення, распаўсюджвання і пераўтварэння Р. вывучае радыёфізіка і радыётэхніка.

Існаванне Р. эксперыментальна даказана Г.Герцам (1888). Адрозніваюць Р., узбуджаныя штучнымі крыніцамі (радыёперадатчыкамі), і Р., якія паступаюць ад пазаземных крыніц ні выкліканы маланкай. Р. ад штучных крыніц умоўна падзяляюць па даўжыні хвалі (частаце) на дыяпазоны (гл. Радыёчастоты), з іх дапамогай перадаюць інфармацыю, вызначаюць адлегласці да аб’ектаў і інш. Энергію такіх Р. можна канцэнтраваць у вузкі пучок з дапамогай накіраваных антэн ці радыёхваляводаў. Р. выкарыстоўваюцца ў радыёсувязі, радыёлакацыі, радыёастраноміі і інш. Гл. таксама Адбіццё хваляў, Выпрамяненне і прыём радыёхваль, Дыфракцыя хваль, Інтэрферэнцыя хваль, Палярызацыя хваль, Пераламленне хваль.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 13, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)