Засн. ў 1940 у Брэсце як муз. вучылішча. З 1993 каледж. Спецыяльнасці (1995/96 навуч.г.): нар. інструменты; спевы, струнныя, духавыя і ўдарныя інструменты; тэорыя музыкі; фартэпіяна; хар. дырыжыраванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае. Пры каледжы працуюць: дзіцячая муз. школа з прафарыентацыяй (з 1994); хор, аркестры (бел. і рус.нар. інструментаў, духавы, сімфанічны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Klavierauszug[-'vi:r]m -(e)s, -züge партыту́ра для фартэпія́на
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЮШКЕ́ВІЧ Леанід Пятровіч (н. 4.9.1940, Мінск),
бел. піяніст, педагог. Праф. (1993). Скончыў Бел. кансерваторыю (1962, кл. М.Бергера). З 1962 працуе ў Бел. акадэміі музыкі (у 1981—92 дэкан, у 1985—87 заг. кафедры). Стваральнік уласнага творчага кірунку ў навучанні ігры на фартэпіяна. Вядзе канцэртную дзейнасць. Аўтар прац па праблемах фартэпіяннай музыкі, метад. дапаможнікаў для муз.навуч. устаноў. Сярод вучняў У.Кандрусевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЛІЦЭ́Й МАСТА́ЦТВА.
Створаны ў 1962 у Мінску як рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўл. мастацтве, з 1991 — ліцэй. Мае аддзяленні: музычнае (фартэпіяна, аркестравае, харавое дырыжыраванне; тэрмін навучання 12 гадоў — 1—12-ы класы) і выяўл. мастацтва (жывапіс, скульптура і дэкар.-прыкладное мастацтва; тэрмін навучання 7 гадоў — 5—12-ы класы). Пасля заканчэння выпускнікі атрымліваюць дыплом выкладчыка ў пач. класах агульнаадук. школ і ў студыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА МАСТА́ЦТВАЎ.
Засн. ў 1975 у Мінску як Мінскае культ.-асв. вучылішча. З 1990 Мінскае вучылішча мастацтваў і культуры. З 1992 сучасная назва. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): інструментальнае выкананне (фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, гітара); тэатр. мастацтва (акцёр тэатра лялек); дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (маст. апрацоўка дрэва, кераміка); харавое дырыжыраванне; харэаграфія; харавая музыка (народная); народныя абрады і святы; танец; інструментальная музыка (народная). Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
1. Пласцінка ў музычным інструменце (фартэпіяна, баяне і інш.), якую націскаюць пальцам для атрымання гуку.
Клавішы раяля.
2. Наканечнік рычажка ў розных механізмах, які прыводзіцца ў рух пальцамі.
Клавішы камп’ютарнай клавіятуры.
|| прым.кла́вішны, -ая, -ае.
Клавішныя інструменты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Piánon -s, -s, Pianofórten -s, -s фартэпія́на
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
піяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Музыкант, які іграе на фартэпіяна. Яго [Джорджэ Энеску] нястомная канцэртная дзейнасць дырыжора, скрыпача і нярэдка піяніста рана прынесла яму сусветную вядомасць.«Беларусь».Выступалі піяніст, скрыпач, спяваў хор.Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРАШЭ́ЎСКІ (Kraszewski) Каятан (11.3.1827, в. Доўгае Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 1.7.1896),
польскі пісьменнік, кампазітар, астраном-аматар. Брат Ю.І.Крашэўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію. Аўтар гіст. аповесцей, абразкоў і мемуараў «Брэсцкі канюшыц» (1875), «З паданняў і нататак» (1892), «Патурчэнцы» (1895), «З успамінаў кашталяніца» (1896) і інш., падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі, таксама камедый, вершаў, гавэндаў. Пісаў музыку: канцэрты, санаты, мініяцюры для фартэпіяна. Меў бібліятэку з 10 тыс. тамоў, у т. л. зборы Сапегаў. У в. Доўгае засн.астр. абсерваторыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАНЖЫРО́ЎКА (франц. arranger літар. прыводзіць у парадак),
1) пералажэнне муз. твора для інш. складу выканаўцаў або для выканання на іншым, чым прадугледжана арыгіналам, інструменце (інструментах). Існуюць пералажэнні опер, сімфоній, камерных ансамбляў для фартэпіяна, радзей вакальных і інстр. твораў для аркестра.
2) Палегчанае пералажэнне муз. твора для выканання на тым самым інструменце.
3) У джазавай музыцы аранжыроўка, як правіла, элемент імправізацыі. Пад аранжыроўку для аркестра разумеюць апрацоўку муз. тэматызму, зафіксаваную ў нотным тэксце. Для невял. ансамбляў характэрна «вусная» аранжыроўка, без нотнага запісу, заснаваная на імгненнай каардынацыі намаганняў асобных выканаўцаў.