represent [ˌreprɪˈzent] v.

1. рэпрэзентава́ць, прадстаўля́ць;

represent the interests прадстаўля́ць інтарэ́сы;

Many countries were represented by their ambassadors. Многія краіны былі прадстаўлены сваімі пасламі.

2. абазнача́ць, увасабля́ць, сімвалізава́ць;

Phonetic signs represent sounds. Фанетычныя значкі абазначаюць гукі.

3. адлюстро́ўваць;

What does this picture represent? Што намалявана на гэтай карціне?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КІТА́ЙСКА-ТЫБЕ́ЦКІЯ МО́ВЫ,

сіна-тыбецкія мовы, сям’я моў, адна з самых вял. у свеце. Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд.-Усх. Азіі. Уключаюць больш за 100 (паводле інш. звестак — некалькі сотняў) моў. Падзяляюць на 2 асн. галіны: кіт. (кітайская мова, дунганская, магчыма, мова бай, або мінцзя) і тыбецка-бірманскую (бірманская мова, тыбецкая мова, мовы карэнскія, хані, маніпуры, або мейтхей, бадо, або качары, гаро, цзінпо, або качын, лісу, таманг, неварская, гурунг). Існуюць 2 асн. тыпы іх пісьменнасцей: пікта-ідэаграфічныя (кіт. іерогліфіка, тангуцкае пісьмо, пісьмо насі і пісьмо i) і фанетычныя пісьменнасці інд. паходжання — тыбецкія і бірманскія алфавіты, пісьмо невары, ронг, або ленча, маніпуры, мёртвай мовы п’ю, і пісьменнасці, створаныя на аснове лац. ці рус. алфавіта — мовы падгрупы лоло. К.-т. м. коранескладовыя, ізалюючыя з тэндэнцыяй да аглюцінацыі. Марфема, як правіла, адпавядае складу; корань звычайна не змяняецца. Часціны мовы вылучаюцца па значэнні слоў, па іх здольнасці ўжывацца ў складзе пэўных сінтакс. канструкцый і па спалучальнасці са службовымі марфемамі.

Літ.:

Яхонтов С.Е. Глоттохронология и китайско-тибетская семья языков. М., 1964.

т. 8, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прашка́піцца ’правінаваціцца’ (стаўб., Нар. сл.), прашква́піцца ’праштрафіцца’ (брагін., Шатал.), праква́піцца ’прапусціць, упусціць’ (Ян.). Укр. прошке́питися, прошпе́титися ’правініцца’. З прашпэ́ціцца ’памыліцца, правініцца’, якое зафіксаваў ў Насовіча. Апошняе да шпэціць, шпэтный (гл.). Іншыя формы, відаць, зазналі розныя фанетычныя змены ў сувязі з экспрэсным характарам слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ідзяннё, ідзяньнё ’страва, ежа’ (Гарэц.), едзе́нне (Вешт., 376), ядзе́нне (Шат.), рус. смал. идинье́, укр. іде́ння, іда́ння (Грынч.). Утварэнне з суф. ‑енне (‑яннё) ад асновы цяп. ч. мн. л. яд‑ дзеяслова есці (гл.). Адсюль розныя фанетычныя варыянты ў бел. гаворках. Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 56.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туўка́ць ‘таўхаць, піхаць’, туўкануць ‘піхнуць’ (Бяльк.), ту́вкаты ‘штурхаць’, ту́вкатысь ‘штурхацца’ (брэсц., ЛА, 2). Фанетычныя варыянты дзеясловаў шматразовага дзеяння, утвораныя ад агульнаславянскай асновы *tъlk‑, гл. таўкаць. Заднеязычны ‑х‑ у паралельных формах туўхану́ць ‘штурхнуць’ (Бяльк.), туўха́ць ‘штурхаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ), магчыма, пад уплывам лексем піха́ць, штурха́ць ‘тс’. Гл. таўхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гандля́ ’гання’ (Жд. 2.). Дыялектная форма звычайнага гання́ (а гэта — утварэнне ад гнаць, ганя́ць). Тут адбыліся складаныя фанетычныя працэсы, субстытуцыя, дысіміляцыя. Развіццё формы слова можна ўявіць сабе па паасобных элементах так: гання́*ганнʼйя*ганнʼля́ (субстытуцыяй йлʼ) — гандля (дысіміляцыя ‑нн‑ > ‑нд‑ або, што верагодней, устаўное ‑д‑ паміж нʼлʼ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́нга1 ’парны бальны танец’ (ТСБМ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, дзе з аргентынскага ісп. tango ’тс’, магчыма, гукапераймальнага паходжання (Сной₂, 750).

Та́нґа2 ’танк’ (Сл. ПЗБ), та́нґа, та́нка ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Гл. танк. Фанетычныя і марфалагічныя змены (ж. р.), відаць, з-за нехарактэрнай для беларускай народнай мовы фіналі ‑нк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́крут ’рэкрут’ (Нас., Пятк. 2. Растарг., ТС), ’навабранец, рэкрут; няспрытны, непаваротлівы’ (Бяльк.), не́крутка ’салдатка’ (ТС), укр. не́крут ’рэкрут’, рус. некрут ’тс’. З рэкрут (гл.), фанетычныя змены тлумачацца аналогіяй ці т. зв. падвойнай аналогіяй (гл. Апель, РФВ, 1880, 2, 197–224; Альпійскі, Мовознавство, 1987, 6, 70–72), народнай этымалогіяй (з некруціць, Карскі, 1, 315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўбы́р ’гладыш для малака’ (Касп.). Лаўчутэ (Сл., 112) мяркуе, што гэта запазычанне з балт. моў і дае ў якасці яго крыніцы літ. дыял. kaubarė̄, kauborė̄ ’драўляная пасудзіна, міска’. Паводле Лаўчутэ, на запазычанне указваюць абмежаваны арэал бел. слова і яго фанетычныя асаблівасці (яна лічыць, што спалучэнне ‑ар‑ было б немагчыма ў выпадку спаконвечнай роднаснасці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АМАНІМІ́Я (ад грэч. homōnymia аднайменнасць),

гукавое супадзенне адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў), якія адрозніваюцца паміж сабой значэннем. Усе амонімы-словы падзяляюцца на тыпы: лексічныя (маюць поўнае гукавое супадзенне ва ўсіх формах і адносяцца да адной часціны мовы, напр., «нота» — ‘дыпламатычны дакумент’ і «нота» — ‘муз. знак’), фанетычныяамафоны, марфалагічныяамаформы. Адрозніваюць поўную і частковую аманімію.

Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах («заранка» — ‘зорка’ і «заранка» — ‘птушка’), пры частковай аманіміі адно са слоў цалкам (ва ўсіх формах) супадае па гучанні з часткай формаў інш. слова ці з адной яго формай («вечарам» — прыслоўе і «вечарам» — назоўнік мужч. роду адз. л. творнага склону). Да частковай адносяць прыставачную аманімію («дапісаць» — ‘поўнасцю скончыць пісаць’ і «дапісаць» — ‘запоўніць старонку’), супадзенне формаў аднаго з трыванняў розных дзеясловаў («прамакаць» ад «прамакнуць» і ад «прамокнуць») і г.д. Амонімы ўзнікаюць у мове ў выніку страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі (у т. л. пераноснымі) мнагазначных слоў («каса» — ‘прылада працы’, «каса» — ‘заплеценыя валасы’, «каса» — ‘вузкая пясчаная паласа’), у выніку дзеяння фанет. законаў мовы (аглушэння зычных на канцы слова: «мох» — ‘расліна’ і «мог» — ад дзеяслова «магчы»), гукавога супадзення розных слоў («міна» — ‘выраз твару’ і «міна» — ‘снарад з выбуховым рэчывам’) і інш. Ад амонімаў трэба адрозніваць амографы.

Л.​П.​Кунцэвіч, А.​Я.​Міхневіч.

т. 1, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)